ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Мастацтва перадачы модных ідэй – у праекце “FASHION-ілюстрацыя” (+відэа)
Гісторыю экслібрыса выкладае бібліяфіл Алег Судлянкоў

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ніну Мікалаеўну Касілаву!

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ніну Мікалаеўну Касілаву!
Іншыя навіны

Высокі прафесіяналізм, шырокая эрудыцыя і актыўная жыццёвая пазіцыя Ніны Мікалаеўны выклікаюць заслужаную павагу і з’яўляюцца прыкладам для ўсіх, хто яе ведае і каму пашчасціла з ёй працаваць.

Ніна Мікалаеўна – вядомы бібліятэказнаўца, які прысвяціў пяцьдзясят гадоў сваёй прафесійнай дзейнасці развіццю бібліятэчнай справы, заслужыла павагу і аўтарытэт не толькі сярод айчыннай бібліятэчнай супольнасці, але і далёка за яго межамі.

М.М. Касілава нарадзілася 27 студзеня 1947 года ў в. Тэкалаўшчына Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1963 годзе скончыла сярэднюю школу г. Мінска.

Некаторы час Ніна Мікалаеўна працавала капіроўшчыцай на машынабудаўнічым заводзе “Ударнік” (сёння ААТ “АМКОДОР” – кіруючая кампанія холдынгу). У 1968 годзе паступіла на бібліятэчны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка), па заканчэнні якога была накіравана на працу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна (сёння Нацыянальная бібліятэка Беларусі). Працоўная дзейнасць Ніны Мікалаеўны пачалася з пасады бібліятэкара навукова-бібліяграфічнага аддзела. Пасля яна працавала старшым бібліёграфам, старшым рэдактарам, вядучым і галоўным бібліятэкарам навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства.

2-Kosilova-Nina.jpg
Ніна Мікалаеўна Касілава другая справа

Асноўным напрамкам навукова-метадычнай дзейнасці Н.М. Касілавай было вывучэнне вопыту работы і распрацоўка праблем арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання дзяцей і падлеткаў. Яна была старшынёй камітэта па дзіцячых і школьных бібліятэках Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі; узначальвала навуковае даследаванне “Структура і дынаміка дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь”; займалася распрацоўкай кніжнага ядра для дзіцячых бібліятэк, вывучэннем кнігавыдання і кніжнага рынку дзіцячай літаратуры ў Беларусі; выступала з дакладамі на міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, семінарах; чытала лекцыі ў Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры (сёння Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”).

Ніна Мікалаеўна з’яўляецца распрацоўшчыцай кірунку і методыкі больш за дваццаць тэм па пытаннях кіраўніцтва дзіцячым чытаннем, у якіх сама прымала актыўны ўдзел: “Белорусские писатели – детям”, “Беларускія паэты для дзяцей”, “Мой родны край, рэспубліка мая” і іншых; аўтарам больш за 200 апублікаваных работ у беларускім і замежным друку. Сярод найбольш значных – “Писатели-лауреаты для детей и юношества”, “Эстетическое воспитание школьников”, “В мире фантастики”, “Кніжнае ядро дзіцячай бібліятэкі: прыкладная бібліяграфічная мадэль” і шэраг іншых.

3-Kosilova-Nina.jpg

Яшчэ адным напрамкам яе дзейнасці быў маніторынг дзейнасці бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры. На працягу шэрагу гадоў Ніна Мікалаеўна курыравала арганізацыю і правядзенне штогадовага рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Валодаючы глыбокімі ведамі ў галіне бібліятэчнай справы і маючы вялікі стаж навукова-метадычнай работы Ніна Мікалаеўна ў 2007 годзе ўзначаліла філіял Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Праз некаторы час яна вярнулася на працу ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі і сёння працягвае працоўную дзейнасць у аддзеле абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі, шчодра дзелячыся сваім прафесійным вопытам з маладым пакаленнем бібліятэкараў.

Н.М. Касілава прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці бібліятэкі. На працягу шэрагу гадоў яна была сакратаром рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Белорусское общество «Знание»”, задзейнічана ў працы іншых грамадскіх арганізацый. Сёння яна з’яўляецца членам рэдкалегіі часопіса “Планета – сям’я”.

4-Kosilova-Nina.jpg

Калегі Ніны Мікалаеўны з цеплынёй адгукаюцца аб ёй як аб высокакваліфікаваным спецыялісце з глыбокімі тэарэтычнымі ведамі і вялікім практычным вопытам працы, энергічным, працавітым, добразычлівым і тактоўным чалавеку.

Уклад Н.М. Касілавай у развіццё бібліятэчнай справы краіны, праца па захаванні культурнай і гістарычнай спадчыны атрымалі высокую ацэнку дзяржавы. Сведчанне гэтаму – уручаная ёй у 2002 г. узнагарода: Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. За прафесійныя заслугі і дзелавыя якасці імя Ніны Мікалаеўны заносілася на Дошку гонару Нацыянальнай бібліятэкі, неаднаразова было адзначана падзякай дырэкцыі.

Увесь калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сардэчна віншуе Ніну Мікалаеўну з юбілеем і жадае ёй моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і сіл, творчага натхнення, радасці, шчасця і дабрабыту!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам