ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
50 гадоў таму пачала працоўны шлях у Нацыянальнай бібліятэцы высокі прафесіянал бібліятэчнай справы, таленавіты бібліёграф Алена Іванаўна Касінская
Віншуем з 85-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Валянціну Карнееўну Жак

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Іванаўну Станкевіч!

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Іванаўну Станкевіч!
Іншыя навіны

Людміла Іванаўна нарадзілася ў 1947 годзе ў горадзе Легніца (Польшча) у сям’і вайскоўца. Скончыўшы ў 1966-м сярэднюю агульнаадукацыйную працоўную політэхнічную школу з вытворчым навучаннем № 23 горада Мінска, дзяўчына паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка), на бібліятэчны факультэт. Скончыўшы вучобу ў 1970 годзе, яна атрымала дыплом бібліятэкара-бібліёграфа вышэйшай кваліфікацыі.

Першае і адзінае месца працы Людмілы Іванаўны – Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі), куды яна была прынята ў жніўні 1970 года на пасаду бібліятэкара ў аддзел абслугоўвання. Цудоўна сябе зарэкамендаваўшы, у 1972 годзе Л.І. Станкевіч стала старшым бібліятэкарам навукова-метадычнага аддзела. Праз тры гады яна была пераведзена на пасаду старшага рэдактара навукова-даследчага аддзела, яшчэ праз два – галоўнага бібліятэкара.

Stankievich-2.jpg
Крайняя справа

Людміла Іванаўна займалася вывучэннем гісторыі бібліятэчнай справы Беларусі на аснове фондаў дзяржаўных архіваў. Яна з’яўлялася адказным складальнікам двух зборнікаў – “Библиотечное дело в БССР: документы и материалы. 1918–1941” (1978) і “Библиотечное дело в БССР: документы и материалы. 1941–1958” (1984), якія сталі крыніцазнаўчай базай для даследаванняў па гісторыі бібліятэчнай галіны краіны.

Stankievich-3.jpg

Досвед працы з архіўнымі дакументамі дазволіў Людміле Іванаўне ў 1985 годзе перайсці на пасаду галоўнага бібліёграфа ў аддзел старадрукаў і рэдкай кнігі (з 2005 года – навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства). У гэтым структурным падраздзяленні, у сектары арганізацыі і навуковай апрацоўкі фондаў, а таксама ў сектары музейнай дзейнасці, яна прапрацавала больш за 20 гадоў.

Stankievich-4.jpg

Пра яе жаданне і імкненне прыносіць максімальную карысць на працоўным месцы пісала ў прадстаўленні ў кваліфікацыйную камісію загадчыца аддзела Таццяна Іванаўна Рошчына: “У Л.І. Станкевіч удала спалучаецца асабістая добрасумленнасць, скрупулёзнасць, няспешнасць, грунтоўнасць з прафесійнымі патрабаваннямі да тых, хто працуе з архіўнымі дакументамі, дзе патрэбны асаблівыя дбайнасць, увага, улік усіх дэталей. Цудоўна ведае сваю справу, што дазваляе ёй кваліфікавана кіраваць разнастайным калектывам, складальнікаў зборнікаў дакументаў з іншых ведамстваў – архіваў, інстытута культуры, інстытута гісторыі КПБ. Умее пераканаўча адстаяць свае пазіцыі пры працы з рэдакцыйнымі работнікамі”.

Stankievich-5.jpg
Людміла Іванаўна другая злева

Амаль паўстагоддзя Людміла Іванаўна аддала справе захавання і даследавання кніжнай і рукапіснай спадчыны Беларусі. Яна фарміравала асабістыя архіўныя фонды дзеячаў навукі і культуры рэспублікі, даследавала славяна-рускія рукапісы XVI–XX стст., пеўчыя крукавыя стараверскія рукапісы XVII–XX стст.

На аснове фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Гомельскай абласной бібліятэкі Л.І. Станкевіч падрыхтавала каталог “Восточные рукописи (арабские, персидские, турецкие) ХIV–XIX вв.”.

Stankievich-6.jpg
Людміла Іванаўна ў цэнтры

Усе працы Людмілы Іванаўны адрозніваюцца высокім прафесіяналізмам, выключнай якасцю і навуковай выверанасцю рэзультатаў. Сваімі напрацоўкамі, вынікамі праведзеных даследаванняў Л.І. Станкевіч дзялілася на старонках прафесійнага друку, неаднаразова выступала з дакладамі, прысвечанымі пытанням кнігазнаўства, на навукова-практычных канферэнцыях.

Stankievich-7.jpg

Рукапісы і архіўныя дакументы, якія паступаюць у фонды Нацыянальнай бібліятэкі, праходзілі дбайную навуковую экспертызу Людмілы Іванаўны. Працавітая, ініцыятыўная, акуратная і адказная Л.І. Станкевіч набыла павагу калег і супрацоўнікаў навуковых бібліятэк рэспублікі, карысталася сярод іх заслужаным аўтарытэтам.

Stankievich-8.jpg

На працягу апошніх пяці гадоў яна працавала на пасадзе бібліёграфа ў аддзеле індэксавання дакументаў.

Прафесіяналізм Людмілы Іванаўны быў адзначаны граматай Міністэрства культуры БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза, шэрагам падзяк ад адміністрацыі бібліятэкі.

У 2016 годзе Л.І. Станкевіч пайшла на заслужаны адпачынак.

Stankievich-9.jpg

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе Людмілу Іванаўну з юбілейнай датай і ад усёй душы жадае моцнага здароўя на доўгія гады, дабрабыту і бадзёрасці духу, любві і ўвагі родных і блізкіх людзей.

Матэрыял падрыхтаваны галоўным бібліятэкарам навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Наталляй Карняйчук.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам