ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Суша: Праз «Буквар» ствараецца калектыўная свядомасць!
“Дзяржаўная бібліятэка імя Леніна – сапраўдная скарбніца культуры”: цікавыя факты і лічбы (па старонках базы даных “НББ у прэсе”)

Віншуем з 75-годдзем Галіну Сяргееўну Селькіну!

Віншуем з 75-годдзем Галіну Сяргееўну Селькіну!
Іншыя навіны

Галіна Сяргееўна нарадзілася ў г. Баку ў сям’і вайскоўца.

У 1965 годзе дзяўчына скончыла сярэднюю школу і непрацяглы час працавала лабаранткай, пазней – чарцёжніцай у Каспійскім вышэйшым ваенна-марскім Чырванасцяжным вучылішчы імя С.М. Кірава (КВВМЧВ імя С.М. Кірава, сёння – Азербайджанскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча).

З 1966 года Галіна пераехала па месцы службы мужа ў пасёлак Фінвал Камчацкага краю. Праз сем гадоў яна вярнулася ў Баку і ўладкавалася на працу ў КВВМЧВ імя С.М. Кірава ў якасці супрацоўніцы бібліятэкі. У гэтым жа годзе яна паступіла на завочнае аддзяленне бібліятэчнага факультэта Казахскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў Алма-Аце, які паспяхова скончыла ў 1978 годзе.

У Фундаментальнай бібліятэцы вучылішча Галіна Сяргееўна прайшла шлях ад бібліятэкара да загадчыцы аддзела камплектавання і апрацоўкі кніжных фондаў.

У сувязі са звальненнем мужа са службы ў жніўні 1989 года сям’я пераехала на новае месца жыхарства ў Мінск. 1 лістапада Галіна Сяргееўна паступіла на пасаду бібліятэкара аддзела аўтарэфератаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (сёння – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, НББ).

З красавіка 1990 года была пераведзена на пасаду старшага рэдактара ў даведачна-інфармацыйны аддзел. З ліпеня 1990 па сакавік 1995 года яна ўзначальвала працу сектара інфармацыйнага абслугоўвання.

Sielkina-2.jpg
Галіна Сяргееўна крайняя злева ў ніжнім шэрагу

Далейшы прафесійны шлях Г.С. Селькінай быў звязаны з працай аддзела бібліятэказнаўства і аддзела аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў.

Сваё прадстаўніцтва ў сетцы Інтэрнэт Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала ў 1998 годзе. Распрацоўка першай версіі партала, яго дызайну і інфармацыйнага напаўнення ажыццяўлялася навукова-вытворчай фірмай ІНЕАК і спецыялістамі бібліятэкі. Важкі ўклад у гэты працэс зрабіла і Галіна Сяргееўна, з’яўляючыся адным з адказных выканаўцаў распрацоўкі стратэгіі развіцця і структуры сайта бібліятэкі.

Sielkina-3.jpg

На перыяд працоўнай дзейнасці Г.С. Селькінай прыйшлося ўзвядзенне новага будынка бібліятэкі, маштабны пераезд і ўрачыстае адкрыццё “алмаза ведаў” для чытачоў. Ва ўсе гэтыя працэсы дзейна, з поўнай аддачай уключылася і Галіна Сяргееўна.

У 2004 годзе ў структуры НББ быў створаны аддзел бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій. Апошнія гады працы Галіны Сяргееўны звязаны менавіта з гэтым структурным падраздзяленнем.

Сваімі напрацоўкамі Г.С. Селькіна актыўна дзялілася з калегамі, выступаючы з дакладамі на канферэнцыях і семінарах. У кола яе прафесійных інтарэсаў уваходзіла выкарыстанне аўтаматызаваных тэхнічных сродкаў дастаўкі дакументаў у новым будынку НББ (UNICAR/TELELIFT), засваенне сучасных інфармацыйных тэхналогій і ўкараненне іх у працу бібліятэк і інш.

Галіна Сяргееўна пайшла на заслужаны адпачынак у чэрвені 2011 года, прысвяціўшы бібліятэцы больш за 20 гадоў свайго прафесійнага жыцця.

Sielkina-4.jpg
Галіна Сяргееўна крайняя справа, 2017 год

Г.С. Селькіна і сёння актыўна цікавіцца жыццём бібліятэкі, падтрымлівае сувязь са многімі калегамі, на старонках яе форуму можна знайсці інфармацыю ледзь не пра ўсіх супрацоўнікаў НББ розных перыядаў.

Усе, каму пашчасціла працаваць з Галінай Сяргееўнай, адгукаюцца аб ёй як аб ініцыятыўным, творчым, таленавітым і высокапрафесійным спецыялісце, добрым, спагадлівым і вясёлым чалавеку.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усяго сэрца віншуе Галіну Сяргееўну з юбілеем і жадае здароўя на доўгія гады, невычэрпнай энергіі, светлага шчасця, радасці сэрца і душы. Хай кожны Ваш дзень будзе напоўнены гармоніяй і спакоем, добрымі весткамі і шчырымі ўсмешкамі блізкіх і родных людзей!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам