ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Чатыры стагоддзі беларускага буквара
Музейныя заняткі для юных скарыназнаўцаў

Віншуем з 75-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віялету Мікалаеўну Карсека!

Віншуем з 75-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віялету Мікалаеўну Карсека!
Іншыя навіны

Віялета Мікалаеўна нарадзілася ў 1947 годзе ў Мінску. У бібліятэчную справу яна прыйшла праз год пасля заканчэння сярэдняй школы. Усё сваё прафесійнае жыццё В.М. Карсека прысвяціла Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, дзе з 1966 года прайшла шлях ад малодшага бібліятэкара да загадчыцы аддзела мастацтва.

Сумяшчаючы працу ў бібліятэцы з вучобай, у 1973 годзе яна скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка) па спецыяльнасці “бібліятэказнаўства і бібліяграфія”.

Аб прафесійных кампетэнцыях Віялеты Мікалаеўны пісала ў прадстаўленні ў кваліфікацыйную камісію загадчыца аддзела мастацтваў Валянціна Карнееўна Жак: “Энергічная, дзелавая, клапоціцца аб эфектыўным выкарыстанні працоўнага часу, адшуквае магчымасці для скарачэння норм на выкананне рабочых працэсаў... З гонарам носіць званне «лепшы па прафесіі», перадае свае веды маладым супрацоўнікам аддзела, з’яўляючыся іх настаўнікам”.

Karsieka-2.jpg

Выдатныя тэарэтычныя веды і вялікі практычны вопыт дазвалялі В.М. Карсека на высокім прафесійным узроўні аказваць метадычную дапамогу бібліятэкам рэспублікі. Яна кансультавала бібліятэкараў па пытаннях арганізацыі нотных фондаў, стварэння даведачнага апарата і папулярызацыі літаратуры аб музыцы сярод чытачоў, выступала на семінарах, чытала лекцыі ў Рэспубліканскім інстытуце праблем культуры, кіравала практыкай студэнтаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, вяла на Беларускім радыё цыкл перадач “На нотнай паліцы” (з фондаў фанатэкі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна).

Віялета Мікалаеўна адказвала за арганізацыю тэхналагічных працэсаў па стварэнні баз даных нот і аўдыявізуальных дакументаў, у ролі аўтара, складальніка або рэдактара падрыхтавала больш за 20 дапаможнікаў па музыцы. Найбольш значныя з іх – рэкамендацыйныя паказальнікі “Мир дискотек”, “Вокально-инструментальные ансамбли”, “Из истории джаза” і іншыя.

Karsieka-3.jpg

Прафесійныя заслугі і дзелавыя якасці Віялеты Мікалаеўны Карсека былі адзначаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2002) і шэрагам падзяк ад дырэкцыі. Яе імя неаднаразова заносілася на Дошку гонару Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна.

Віялета Мікалаеўна карысталася вялікім аўтарытэтам і павагай сярод калег і кіраўніцтва. Яна не раз была рэкамендавана ў склад турыстычных груп Міністэрства культуры БССР для паездак у Венгрыю (1969), Фінляндыю (1970), Германскую Дэмакратычную Рэспубліку (1974), Аўстрыю (1983).

Працоўная біяграфія В.М. Карсека заўсёды была цесна звязана з грамадскай працай: яна з’яўлялася намеснікам сакратара камітэта камсамола бібліятэкі, членам рэдакцыі “Комсомольского прожектора”, працяглы час – прафаргам свайго аддзела, прадстаўляла бібліятэку на гарадскіх спаборніцтвах у якасці актыўнага члена сандружыны.

Karsieka-4.jpg
Віялета Мікалаеўна другая справа

Дасягнуўшы пенсіённага ўзросту, яна працягвала працаваць у сваім аддзеле на пасадзе бібліятэкара.

У 2007 годзе В.М. Карсека сышла на заслужаны адпачынак, прысвяціўшы бібліятэцы больш за 40 гадоў прафесійнага жыцця.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе Віялету Мікалаеўну з юбілейнай датай і ад усёй душы жадае моцнага здароўя на доўгія гады, аптымізму і бадзёрасці духу, любві, увагі і клопату блізкіх, больш прыемных падарункаў лёсу і выдатнага настрою!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам