ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Прэзентацыя рэсурсаў ВЧЗ у БДЭУ
Зіновій Прыгодзіч. Мой Брыль

Віншуем з 70-годдзем Сяргея Іванавіча Чарнова!

Віншуем з 70-годдзем Сяргея Іванавіча Чарнова!
Іншыя навіны

12 лютага спаўняецца 70 гадоў Сяргею Іванавічу Чарнову, спецыялісту ў галіне інфармацыйных тэхналогій, які стаяў ля вытокаў інфарматызацыі бібліятэк краіны.

Сяргей Іванавіч нарадзіўся ў 1950 годзе ў горадзе Ульянаўску, у сям’і вайскоўца. У 1972 годзе скончыў энергетычны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) па спецыяльнасці “электрычныя станцыі” і быў размеркаваны ў Беларускі філіял Дзяржаўнага навукова-даследчага энергетычнага інстытута імя Г.М. Кржыжаноўскага (БелЭНІН).

Сяргей Іванавіч заўсёды імкнуўся да засваення новых ведаў і ўдасканалення навыкаў. Так, у 26 гадоў ён скончыў факультэт павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства прыборабудавання, сродкаў аўтаматызацыі і сістэм кіравання СССР (Мінпрыбор СССР) па спецыяльнасці “праграмаванне М-6000”, а ў 33 гады – Маскоўскі інстытут павышэння кваліфікацыі Мінпрыбора па курсе “Аперацыйная сістэма рэальнага часу для УВК СМ-3, СМ-4”.

Charnou_1.jpg

Да таго, як стаў супрацоўнікам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), Сяргей Іванавіч працаваў у БелЭНІН, а таксама ў Цэнтральным навукова-даследчым і праектна-тэхналагічным інстытуце арганізацыі і тэхнікі кіравання (ЦНДІТК).

90-я гады сталі часам ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць бібліятэк Беларусі. У НББ першыя камп’ютары з’явіліся ў 1990 годзе. З сакавіка 1997 года Сяргей Іванавіч уступіў на пасаду намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў, узначаліўшы гэты няпросты інавацыйны ўчастак працы. Ён унёс значны ўклад у працэс інфарматызацыі НББ, а таксама ўсіх бібліятэк краіны.

Charnou_2.jpg

У складаны і адказны для бібліятэкі перыяд пераезду ў новы будынак С.І. Чарноў стаяў ля вытокаў распрацоўкі і ўкаранення комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм.

Увесь свой назапашаны вопыт ён адлюстроўваў на старонках прафесійнага друку, асвятляў у выступленнях на канферэнцыях і семінарах.

Charnou_3.jpg

За актыўны ўдзел і вялікі асабісты ўклад у стварэнне, развіццё і мадэрнізацыю аўтаматызаванай сістэмы НББ у 2005 годзе Сяргей Іванавіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У 2010 годзе за добрасумленную працу па распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўных праграм і праектаў у сферы аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў С.І. Чарноў быў ганараваны нагрудным знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.

Charnou_4.JPG

Сяргей Іванавіч прапрацаваў у НББ да 2011 года. Калегі з цяплом узгадваюць яго як ідэйнага, лаяльнага і ўважлівага да людзей кіраўніка, вясёлага апавядальніка, заўзятага вандроўніка і рыбалова. Ён і сёння актыўна цікавіцца жыццём бібліятэкі, аб’ядноўваючы вакол сябе ўсю пляяду “аўтаматызатараў”.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе Сяргея Іванавіча з юбілейнай датай і ад усёй душы жадае моцнага здароўя на доўгія гады, бадзёрасці духу і невычэрпнага энтузіязму!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам