ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Кветка «ламікамень», мінскі сацыяліст і Караткевіч-рамантык. Лесю Украінку з Беларуссю звязвалі не толькі ідэі рэвалюцыі
Легендарны слоўнік беларускай мовы Івана Насовіча цяпер даступны анлайн

Віншуем Валянціну Уладзіміраўну Ваўчык, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, з 75-годдзем!

Віншуем Валянціну Уладзіміраўну Ваўчык, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, з 75-годдзем!
Іншыя навіны

Валянціна Уладзіміраўна нарадзілася 28 лютага 1946 года ў г. Гаўрылаў Пасад Іванаўскай вобласці (Расія).

Больш за 35 гадоў свайго прафесійнага жыцця яна прысвяціла служэнню бібліятэцы. “Шлях да прафесіі быў у мяне ад любві да кнігі, ад жадання дзяліцца ўсім, што прачытала, ад жадання мець зносіны з людзьмі...”, – так апісвала Валянціна Уладзіміраўна выбар спецыяльнасці.

Аднак бібліятэкарам яна стала не адразу: па заканчэнні сярэдняй школы пайшла працаваць на машынабудаўнічы завод імя У.І. Леніна г. Бабруйска вучаніцай стрыжаншчыцы ў чыгунна-ліцейны цэх.

Праз год дзяўчына паступіла на бібліятэчнае аддзяленне Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка), які паспяхова скончыла ў 1969 годзе. У гэтым жа годзе прыйшла на працу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

На якіх бы пасадах В.У. Ваўчык ні працавала – бібліятэкарам, галоўным бібліятэкарам, загадчыцай аддзела, загадчыцай сектара, – усюды праяўляла сябе як вельмі адказны працаўнік і выдатны спецыяліст.

Добрыя тэарэтычныя веды і вялікі практычны вопыт работы на пасадзе старшага рэдактара аддзела мастацтваў дазвалялі ёй аказваць метадычную дапамогу бібліятэкам рэспублікі. Валянціна Уладзіміраўна кансультавала бібліятэкараў па пытаннях камплектавання фонду выяўленчымі матэрыяламі, арганізацыі каталогаў і картатэк, папулярызацыі літаратуры па мастацтве і інш.

Падрыхтаваныя ёю метадычныя дапаможнікі “Работа отделов искусства республиканской и областных библиотек в помощь народным университетам культуры” (1976) і “Работа с изобразительными материалами в массовой библиотеке” (1977) атрымалі вялікі водгук у спецыялістаў.

Vauchyk_2.jpg

Высокі прафесіяналізм і назапашаны вопыт дазволіў В.У. Ваўчык з красавіка 1989 года ўзначаліць аддзел прапаганды і масавай работы.

Валянціна Уладзіміраўна так распавядала пра той час: “Успамінаючы гады працы ў аддзеле, мне здаецца, што для ўсіх нас тады быў асноўны дэвіз: бібліятэка (аддзел) павінна даваць не толькі веды (літаратуру), але і адчуванне духоўнага камфорту”.

В.У. Ваўчык карысталася вялікім аўтарытэтам і павагай у кіраўніцтва бібліятэкі. Пра гэта сведчыць і той факт, што ў 1974 і ў 1980 гадах яна была рэкамендавана для паездак у складзе турыстычнай групы Міністэрства культуры БССР у Германскую Дэмакратычную Рэспубліку і Югаславію.

У верасні 1989 года Валянціна Уладзіміраўна звольнілася ў сувязі з неабходнасцю суправаджаць мужа ў службовай камандзіроўцы ў Рэспубліку Польшча.

У 1996 годзе яна вярнулася на працу ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі і ўзначаліла сектар бягучага камплектавання. Валянціна Уладзіміраўна дасягнула і ў гэтым кірунку значных поспехаў. Яна любіла працаваць з кнігамі, актыўна ўжывала новыя тэхналогіі ў папаўненні бібліятэчных калекцый, наладжвала супрацоўніцтва з кнігагандлёвымі арганізацыямі, прымала ўдзел у распрацоўцы новай рэдакцыі “Единого профиля комплектования фондов Национальной библиотеки Беларуси” і іншых дакументаў, якія тычацца фарміравання фондаў галоўнай бібліятэкі краіны.

Vauchyk_3.jpg

З 2002 года, дасягнуўшы пенсійнага ўзросту, яна працягнула свой прафесійны шлях у гэтым жа структурным падраздзяленні на пасадзе бібліятэкара.

Працоўная біяграфія В.У. Ваўчык была цесна звязана з грамадскай працай: яна неаднаразова абіралася членам мясцовага камітэта, вяла работу ў камісіі па культурным шэфстве над органамі ўнутраных спраў, была прапагандыстам кнігі па эстэтычным выхаванні па лініі грамадства кнігалюбаў, з’яўлялася членам санітарнай дружыны і старшынёй савета ветэранаў бібліятэкі.

Прафесіяналізм і творчыя заслугі Валянціны Уладзіміраўны не засталіся незаўважанымі: яна мае шэраг падзяк ад Міністэрства культуры, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза. За дасягнутыя вынікі ў працы і сацспаборніцтве ёй было прысвоена званне “Лепшы па прафесіі”, яе імя некалькі разоў заносілася на Дошку гонару.

Vauchyk_4.jpg

12 жніўня 2011 года В.У. Ваўчык сышла на заслужаны адпачынак.

Пра гэта так успамінаюць яе калегі: “Трэба ж, наша Валянціна – і раптам “пенсіянерка”! Да таго ж – старшыня савета ветэранаў бібліятэкі. Але для многіх яна ўсё роўна застаецца Валечкай Патапчык, гарэзлівай, лёгкай на ўздым, уважлівай і спагадлівай”.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усяго сэрца віншуе Валянціну Уладзіміраўну з юбілеем і жадае моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці духу і невычэрпнай жыццёвай энергіі!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”

9 Кра 2021

19 красавіка ў 12.00 пройдзе вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

9 Кра 2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці працягвае раскрываць фонды бібліятэчных устаноў рэгіёна

9 Кра 2021

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Мінскай вобласці далучыліся два новыя партнёры – Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Пранузы і Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Рэсурс папоўніўся на 87 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў гэтых бібліятэчных установах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Узноўлены шэдэўр – пазл вялікага палатна (+ відэа)

9 Кра 2021

Арыгінальная гравіравальная дошка ХVII ст. і ўзноўленая з яе гравюра з партрэтам караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага ўпершыню дэманструюцца на выставе “Узноўлены шэдэўр” у музеі кнігі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

8 Кра 2021

8 красавіка адбылася сустрэча Кацярыны Мікалаеўны Дулавай, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, члена Канстытуцыйнай камісіі, з працоўным калектывам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111