ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Культура 2.0: віртуальныя праекты Нацыянальнай бібліятэкі
Дыстанцыя і маска – чытву не перашкода

Да 95-годдзя з дня нараджэння Зінаіды Адамаўны Валністай

Да 95-годдзя з дня нараджэння Зінаіды Адамаўны Валністай
Іншыя навіны

13 мая спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Зінаіды Адамаўны Валністай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Зінаіда Адамаўна нарадзілася ў 1925 г. у вёсцы Навінкі Бабруйскай вобласці. У 1940 г. яна скончыла восем класаў Чырвонаслабодскай сярэдняй школы, аднак вайна ўнесла свае карэктывы ў лёс шаснаццацігадовай Зінаіды. Нароўні з дарослымі дзяўчына працавала ў сельскай гаспадарцы, уносячы свой пасільны ўклад у агульную перамогу. У пасляваенныя гады працягнула вучобу ў школе. У 1947 г. паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (зараз – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка) на бібліятэчны факультэт, пасля заканчэння якога ў 1951 г. была накіравана на пасаду старшага бібліятэкара ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна.

У гэтым жа годзе яна выйшла замуж. Муж працаваў механікам на Мінскім трактарным заводзе.

З 1957 г. пачалася працоўная дзейнасць Зінаіды Адамаўны ў аддзеле кнігазахавання, дзе яна праводзіла вялікую работу па забеспячэнні захаванасці дакументнай спадчыны краіны, асаблівую ўвагу надавала арганізацыі падсобных фондаў.

Досвед працы і практычныя навыкі, прафесійныя веды і ўменні дазволілі З.А. Валністай у 1974 г. узначаліць сектар падсобных фондаў аддзела кнігазахавання.

Valnistaja-3.jpg

Зінаіда Адамаўна карысталася вялікім аўтарытэтам і павагай сярод калег і кіраўніцтва бібліятэкі. Пра гэта сведчыць і той факт, што ў 1981 г. яна была рэкамендавана ў склад адмысловай турыстычнай групы Міністэрства культуры БССР для наведвання Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

З.А. Валністая была актыўным грамадскім дзеячам: абіралася членам мясцовага камітэта, была прафсаюзным арганізатарам свайго аддзела.

Усе заслугі і дасягненні Зінаіды Адамаўны высока ацаніла кіраўніцтва бібліятэкі: яна была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюзаў работнікаў культуры, значком “За выдатную працу” і інш.

У 1983 г. З.А. Валністая сышла на заслужаны адпачынак, прысвяціўшы больш за 30 гадоў свайго жыцця бібліятэцы.

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўспамінаюць Зінаіду Адамаўну з павагай і любоўю, як шчырага чалавека з выключнай працавітасцю і добрасумленным стаўленнем да працы.

Машчанка Надзея Іосіфаўна прысвяціла ёй паэтычныя радкі:

В нашем дружном коллективе
Вы трудились много лет,
И оставили в отделе
Дорогой, прекрасный след.
Всегда безотказная, скромная, честная,
Отдел выручала на всех этажах.
И ноги у вас к концу дня отекали,
Болели, гудели, но вы не стонали…

Зінаіда Адамаўна скончыла свой жыццёвы шлях у 2019 годзе. Пахавана ў Заслаўі.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам