ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Выстава-прэзентацыя нядаўна адшуканых кніжных скарбаў
Вяршыня прававой думкі

Да 95-годдзя з дня нараджэння Марыі Паўлаўны Шот

Да 95-годдзя з дня нараджэння Марыі Паўлаўны Шот
Іншыя навіны

Марыя Паўлаўна нарадзілася 10 сакавіка 1927 года ў вёсцы Навасады Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і сялян.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Марыя была чатырнаццацігадовай дзяўчынкай, якая скончыла шэсць класаў Дзямідавіцкай сярэдняй школы. У ваенны час яна з бацькамі жыла на акупаванай тэрыторыі і толькі праз год пасля вызвалення Беларусі змагла скончыць сёмы выпускны клас.

Пасля школы дзяўчына паступіла ў Мінскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна, пасля паспяховага заканчэння якога ў 1949 годзе была накіравана на працу ў Ляхавіцкую раённую бібліятэку Баранавіцкай (Брэсцкай) вобласці на пасаду бібліятэкара.

Праз год Марыя Шот перайшла на пасаду загадчыцы ў Нясвіжскую раённую бібліятэку Мінскага раёна, яшчэ праз два – па лініі райкама камсамола была пераведзена на працу ў органы Міністэрства дзяржаўнай бяспекі г. Баранавічы.

У 1953 годзе сям'я Марыі Паўлаўны пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Мінск. З таго моманту пачаўся яе прафесійны шлях у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна (сёння – Нацыянальная бібліятэка Беларусі), куды яна была прынятая на пасаду памочніка бібліятэкара ў агульную чытальную залу.

Далейшы лёс М.П. Шот склаўся так, што праз некалькі гадоў яна памяняла месца працы (з верасня 1958 года ўзначаліла бібліятэку Мінскага медыцынскага вучылішча № 2), але праз адзінаццаць гадоў вярнулася ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна ў якасці бібліятэкара аддзела абслугоўвання.

Шотт Мария Павловна_2.png

Калегі ўспамінаюць Марыю Паўлаўну як працавітага і добрасумленнага работніка, які з вялікай адказнасцю і веданнем справы адносіцца да сваіх службовых абавязкаў, добразычлівага, уважлівага і спагадлівага чалавека. З матэрыялаў асабістай справы М.П. Шот: “Працуючы з новымі паступленнямі, аказвае вялікую дапамогу чытачам у рэкамендацыі і падборы патрэбнай літаратуры па тэмах, якія цікавяць іх... Пільна сочыць за захаванасцю фонду на выставе”.

Марыя Паўлаўна прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці бібліятэкі, на працягу шэрагу гадоў была членам прафсаюзнага камітэта.

У 1977 годзе за шматгадовую плённую працу і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння Марыя Паўлаўна Шот была ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры.

Трыццаць шэсць гадоў сваёй працоўнай дзейнасці М.П. Шот займалася развіццём бібліятэчнай справы краіны, дваццаць чатыры з іх прысвяціла Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна. У маі 1989 года, дасягнуўшы пенсіённага ўзросту, пайшла на заслужаны адпачынак.

Скончыла свой жыццёвы шлях у 2010 годзе.

На жаль, у бібліятэцы не захавалася ні аднаго фота Марыі Паўлаўны. Будзем удзячныя ўсім, хто дапаможа дапоўніць матэрыял.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам