ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Кіно пачынаецца з кнігі
Сусвет Станіслава Лема

Да 90-годдзя з дня нараджэння Зінаіды Канстанцінаўны Слепчанка

Да 90-годдзя з дня нараджэння Зінаіды Канстанцінаўны Слепчанка
Іншыя навіны

Зінаіда Канстанцінаўна нарадзілася 31 жніўня 1931 года ў сяле Цюменцава Алтайскага краю. Скончыўшы сярэднюю школу, у 1949 годзе яна паступіла на гадавыя курсы пры Новасібірскай абласной бібліятэцы. Пасля завяршэння вучобы Зінаіда была накіравана на пасаду загадчыцы абанемента ў Іскіцімскую раённую бібліятэку Новасібірскай вобласці, дзе прапрацавала наступныя 14 гадоў.

Працу дзяўчына сумяшчала з вучобай: у 1951 годзе скончыла завочнае аддзяленне Томскага бібліятэчнага тэхнікума і падоўжыла спецыяльную адукацыю ў Маскоўскім дзяржаўным бібліятэчным інстытуце (цяпер – Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры).

У лістападзе 1964 года па выкліку ўпраўлення культуры Зінаіда Канстанцінаўна пераехала ў г. Паўднёва-Сахалінск, дзе была залічана ў штат абласной бібліятэкі на пасаду старшага бібліятэкара. Тут яна выйшла замуж і, калі праз год мужа перавялі на новае месца службы ў г. Бабруйск Магілёўскай вобласці, звольнілася.

У Бабруйску са студзеня па жнівень 1966 года яе прафесійная дзейнасць працягнулася першапачаткова ў якасці загадчыцы бібліятэкай в/ч 22103 г. Кісялевічы Бабруйскага раёна, пазней – бібліятэкара Бабруйскай гарадской бібліятэкі імя М.В. Гогаля.

У хуткім часе лёс прывёў З.К. Слепчанка ў Мінск, у Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі), куды яна была прынята ў жніўні 1966 года на пасаду бібліятэкара ў аддзел апрацоўкі і каталогаў.

Маючы на той момант 15-гадовы бібліятэчны стаж, Зінаіда Канстанцінаўна цудоўна спраўлялася з ускладзенымі на яе абавязкамі па апрацоўцы дапаможнага фонду і праз паўтара года была пераведзена на пасаду старшага бібліятэкара.

2_Slepchanka.jpg
Зінаіда Канстанцінаўна другая злева ў верхнім шэрагу

У 1975 годзе З.К. Слепчанка была прызначана кіраўніком групы алфавітных каталогаў, а з 1 кастрычніка 1979 года ўзначаліла сектар арганізацыі і вядзення алфавітных каталогаў.

Зінаіда Канстанцінаўна аказвала кансультатыўную дапамогу бібліятэчным спецыялістам па пытаннях вядзення каталога, чытала лекцыі аб правілах каталагізацыі ў інстытуце павышэння кваліфікацыі (цяпер – Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”). З.К. Слепчанка з’яўляецца складальнікам метадычных рэкамендацый “Библиографическое описание документа”, “Как выбрать книгу” і “Организация алфавитного каталога в массовых библиотеках”.

3_Slepchanka.jpg
Зінаіда Канстанцінаўна ў верхнім шэрагу ў цэнтры

Зінаіда Канстанцінаўна прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці бібліятэкі, на працягу многіх гадоў была членам рэдкалегіі насценгазеты.

Яе прафесіяналізм не раз адзначаўся падзякамі ад кіраўніцтва бібліятэкі, у 1978 годзе – Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і БРК работнікаў культуры.

З.К. Слепчанка сышла на заслужаны адпачынак у жніўні 1991 года, прысвяціўшы бібліятэцы 25 гадоў свайго прафесійнага жыцця.

На жаль, з цягам часу кантакты з Зінаідай Канстанцінаўнай былі згубленыя. На сённяшні дзень вядома, што яна пайшла з жыцця. Аднак, мы не ведаем, калі гэта адбылося. Будзем удзячныя ўсім, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй і дапаможа дапоўніць матэрыял.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам