ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Святкуем бібліятэчнае стагоддзе на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы
Герой эпічнай паэмы

Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раісы Васільеўны Казловай

Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раісы Васільеўны Казловай
Іншыя навіны

Раіса Васільеўна нарадзілася ў 1932 годзе ў сяле Вышняе Кабылле (сёння – вёска Калінаўка) Даўжанскага раёна Арлоўскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе дзяўчынка пайшла ў школу, але праз падзеі Вялікай Айчыннай вайны заканчвала навучанне ўжо ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці.

У 1949 годзе Раіса паступіла на бібліятэчны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (сёння – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка). Пасля паспяховага заканчэння ВНУ ў 1953 годзе яна была накіравана на пасаду інспектара па бібліятэках у Баранавіцкае абласное ўпраўленне культуры, праз год – ва ўпраўленне культурна-асветніцкіх устаноў Міністэрства культуры БССР.

У сувязі з рэарганізацыяй упраўлення з 1959 года Раіса Васільеўна была пераведзена на пасаду старшага бібліятэкара аддзела абслугоўвання ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна (сёння – Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

У сваіх успамінах Р.В. Казлова пазней напіша: “Самае каштоўнае для мяне – гэта фонды бібліятэкі і каталогі. І людзі. Усіх сваіх сяброў набыла ў бібліятэцы. Людзі ў бібліятэцы былі добрыя [...] памятаю некаторых чытачоў [...]. Прыходзіў у бібліятэку вядомы медык Шадурскі, афтальмолаг Аўсяннікаў. Кантынгент чытачоў быў вельмі цікавы”.

З 1963 года на працягу наступных шаснаццаці гадоў Раіса Васільеўна працавала ў аддзеле апрацоўкі і каталогаў: “Праца ў генеральным каталогу мне падабалася. Я гады тры ці чатыры адна ў каталогу дзяжурыла. Увесь працоўны дзень”, – успамінала яна аб гэтым адрэзку свайго прафесійнага шляху.

Kazlova-2.jpg
1968 год

З 1 кастрычніка 1969 года Раісу Васільеўну перавялі на пасаду рэдактара, праз год – старшага рэдактара аддзела. Цудоўныя веды ў галіне бібліяграфіі дазволілі ёй паспяхова кіраваць групай апрацоўкі абавязковых экзэмпляраў дакументаў. Маючы вялікі досвед працы ў бібліятэчнай галіне, Р.В. Казлова ахвотна дзялілася ім з супрацоўнікамі бібліятэкі, цярпліва і ўважліва вучыла маладых спецыялістаў.

Kazlova-3.jpg
Аддзел апрацоўкі і каталогаў.
Раіса Васільеўна трэцяя злева ў ніжнім шэрагу

З 1974 года Раіса Васільеўна ўзначаліла сектар каталагізацыі і арганізацыі алфавітных каталогаў свайго аддзела, а праз 5 гадоў была пераведзена на пасаду загадчыцы аддзела рэзервова-дублетных фондаў і рэспубліканскага кнігаабмену.

З матэрыялаў асабістай справы: “Тав. Казлова Р.В. з’яўляецца спецыялістам бібліятэчнай справы вышэйшай кваліфікацыі, мае высокія прафесійныя веды і вялікі стаж практычнай працы. Выдатна ведае фонды бібліятэкі, каталогі і запыты чытачоў. Гэта дапамагае ёй на высокім узроўні шырока выкарыстоўваць дублетную і няпрофільную для Дзяржбібліятэкі літаратуру ў працы па камплектаванні галіновых і масавых бібліятэк рэспублікі. Асаблівую ўвагу надае ўліку, упарадкаванню і адлюстраванню ў даведачным апараце аддзела рэзервовых фондаў ДБ БССР”.

Прымала ўдзел Раіса Васільеўна і ў навукова-даследчай працы па вывучэнні асноўнага і падсобнага фондаў бібліятэкі, вынікамі якой дзялілася на канферэнцыях і семінарах.

Для атрымання аператыўнай інфармацыі аб наяўнасці ў бібліятэках рэспублікі літаратуры, якая не выкарыстоўваецца, аптымізацыі працэсаў камплектавання, паляпшэння складу фондаў і павышэння эфектыўнасці іх выкарыстання аддзел абменна-рэзервовых фондаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР з 1980 года на працягу сямі гадоў штогод рыхтаваў “Зводны паказальнік прапаноў абменных фондаў навуковых бібліятэк БССР”, пастаянным складальнікам якога з’яўлялася Раіса Васільеўна Казлова.

Kazlova-4.jpg

У 1988 годзе яна пайшла на заслужаны адпачынак, прысвяціўшы галоўнай бібліятэцы краіны без малога трыццаць гадоў прафесійнага жыцця.

Шматгадовая плённая праца і высокі прафесіяналізм Раісы Васільеўны не раз былі адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню: значком “За выдатную працу”, Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР і БССР, Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры, неаднаразова яе імя заносілася на Дошку гонару бібліятэкі.

Раіса Васільеўна была энергічным і творчым супрацоўнікам, вялікае кола яе прафесійных абавязкаў ніколі не было перашкодай для актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці бібліятэкі: яна абіралася ў мясцовы прафсаюзны камітэт, узначальвала грамадскі аддзел кадраў і г.д.

Р.В. Казлова адрознівалася сваёй прынцыповасцю, сціпласцю і добразычлівасцю. “Раіса Васільеўна – чалавек без узросту, маладая душой. Побач з ёй заўсёды адчуваеш сябе спакойна і абаронена. Яна выслухае, і навучыць, і дапаможа”,– з цеплынёй і ўдзячнасцю ўспаміналі пра яе калегі.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам