ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Памяці Васіля Емяльянавіча Лявончыкава
Патрыярх беларусазнаўства

Да 90-годдзя з дня нараджэння бібліятэкара-бібліёграфа Ніны Якаўлеўны Сельман

Да 90-годдзя з дня нараджэння бібліятэкара-бібліёграфа Ніны Якаўлеўны Сельман
Іншыя навіны

3 студзеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Ніны Якаўлеўны Сельман, бібліятэкара-бібліёграфа, якая прысвяціла трыццаць пяць гадоў бібліятэчнай справе нашай краіны, дваццаць з якіх – Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна.

Ніна Якаўлеўна нарадзілася 3 студзеня 1931 года ў г.п. Сураж Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны бацька Ніны пайшоў на фронт, а яна з мамай і двума братамі паехала з Вілейкі, дзе пражывала ў той час сям’я, на Урал, у г. Молатаў Пермскага краю Расійскай Федэрацыі. Там дзяўчынка скончыла 4 класы сярэдняй школы.

У 1944 годзе пасля вызвалення Мінска сям’я вярнулася ў Беларусь. Ніна скончыла 8 класаў сярэдняй школы і ў 1948-м паступіла ў Бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна. У той час гэта навучальная ўстанова знаходзілася ў Мінску.

У 1952 годзе пасля заканчэння тэхнікума Ніна вучылася завочна ў Ленінградскім дзяржаўным бібліятэчным інстытуце імя Н.К. Крупскай. Паралельна з вучобай у Ленінградзе ў 1952–1953 гадах працавала загадчыцай чытальнай залы Цэнтральнай гарадской публічнай бібліятэкі імя У.У. Маякоўскага, у 1954–1955 гадах – загадчыцай бібліятэкі 457-га асобнага будаўнічага батальёна, але ў сувязі з перадыслакацыяй ваеннай часткі звольнілася.

У 1957 годзе пасля заканчэння інстытута Ніна Якаўлеўна паступіла на пасаду бібліёграфа ў гарадскую бібліятэку імя Янкі Купалы (Мінск). Выдатныя тэарэтычныя веды, багаты практычны вопыт дазволілі Н.Я. Сельман на працягу сямі гадоў з 1960 года загадваць чытальнай залай гэтай бібліятэкі.

selman_3.jpg
Супрацоўнікі аддзела апрацоўкі (Сельман Н.Я. у 3-м шэрагу 3-я злева)

Яе працоўная дзейнасць у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна пачалася ў 1967 годзе. 3 ліпеня быў падпісаны загад аб яе прызначэнні на пасаду бібліятэкара ў агульную чытальную залу аддзела абслугоўвання карыстальнікаў.

У ліпені 1969-га Ніна Якаўлеўна перайшла ў аддзел апрацоўкі дакументаў, дзе ўжо праз чатыры гады заняла пасаду старшага рэдактара. З уступленнем у новую пасаду, акрамя іншых працоўных абавязкаў, на яе была ўскладзена адказнасць за стварэнне генеральнага алфавітнага каталога перыядычных выданняў.

selman_4.jpg
Супрацоўнікі аддзела апрацоўкі (Сельман Н.Я. за 3-м сталом злева)

У 1978 годзе ў аддзеле апрацоўкі і каталогаў быў уведзены сектар перыёдыкі і Ніна Якаўлеўна яго ўзначаліла.

“Ніна Якаўлеўна Сельман – спецыяліст высокай кваліфікацыі, які добра ведае не толькі працу сектара перыёдыкі, але і ўсяго аддзела. Яна разумная, інтэлігентная, тактоўная ў абслугоўванні карыстальнікаў; здольны арганізатар калектыву. Яе адрознівае ініцыятыўнасць, патрабавальнасць да сябе і падначаленых, прынцыповасць. Шмат увагі яна надавала навучанню маладых кадраў, прафесійнаму майстэрству, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у бібліятэцы”, – так характарызавалі калегі яе дзейнасць.

selman_1.jpg
Экскурсія ў Тулу, 1985 г. (Сельман Н.Я. крайняя справа)

За свае прафесійныя заслугі і дзелавыя якасці Ніна Якаўлеўна Сельман узнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Мінскага абкама прафсаюза работнікаў культуры, Падзякай дырэкцыі за стварэнне каталога перыёдыкі, яе імя было двойчы занесена на Дошку гонару дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна.

selman_2.png
Ясная паляна, 1985 (Сельман Н.Я. у 2-м шэрагу 4-я справа)

Дасягнуўшы пенсійнага ўзросту ў 1986 годзе, Н.Я. Сельман яшчэ год прапрацавала на пасадзе бібліятэкара аддзела апрацоўкі і каталогаў.

Пасля свайго звальнення ў 1987 годзе з Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна яна разам з сям’ёй з’ехала жыць у Злучаныя Штаты Амерыкі.

На жаль, з цягам часу сувязь з Нінай Якаўлеўнай была страчана і далейшы яе лёс невядомы. Мы працягваем пошукавую працу і будзем удзячны за дапамогу ўсім, хто ведаў яе і валодае якой-небудзь інфармацыяй.

selman_5.jpg
Супрацоўнікі ДБ БССР імя У.І. Леніна, 80-я гг. (Сельман Н.Я. сядзіць у цэнтры)

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам