ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк
Усе мы разам ляцім да зор…

Да 90-годдзя з дня нараджэння Алены Сяргееўны Абруцінай

Да 90-годдзя з дня нараджэння Алены Сяргееўны Абруцінай
Іншыя навіны

Алена Сяргееўна нарадзілася 18 кастрычніка 1931 года ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям’і служачых.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны вымусіў сям’ю летам 1941 года эвакуіравацца з Віцебска ў Куйбышаўскую вобласць (цяпер – Самарская вобласць Расійскай Федэрацыі). У 1946 годзе дзяўчына з бацькамі вярнулася ў Мінск, дзе, скончыўшы ў 1950-м сярэднюю школу, паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (цяпер – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). У выніку навучання ёй была прысвоена кваліфікацыя выкладчыка французскай мовы сярэдняй школы і званне настаўніка сярэдняй школы.

Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, у лістападзе 1954 года Алена была прынята на пасаду бібліятэкара Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна. Пазней, з ліпеня 1961 года, яна была пераведзена на пасаду старшага бібліятэкара аддзела замежнай літаратуры.

З успамінаў загадчыка аддзела Ігара Валянцінавіча Жолудзева: “...У аддзеле замежнай літаратуры працавалі Партнова Вера Іванаўна, Палякова Бэла Маркаўна, Вітрук Людміла, Абруціна Лена і Пакацілава (Шацько) Люда. Абруціна Лена скончыла інстытут замежных моў на год раней за мяне. Яна была адной з самых прыгожых дзяўчат у інстытуце...”.


Алена Сяргееўна крайняя злева

З 1970 года працоўны шлях Алены Сяргееўны працягнуўся ў аддзеле мастацтва, дзе яна займалася пытаннямі камплектавання, апрацоўкі і каталагізацыі грамкружэлак, абслугоўвання імі чытачоў. А.С. Абруціна распрацоўвала інструктыўна-метадычную дакументацыю па арганізацыі і працы фанатэк у публічных бібліятэках рэспублікі. У 1976 годзе ёю было складзена інструктыўна-метадычнае пісьмо “Работа с грампластинками в массовой библиотеке”, якое ўтрымлівала апісанне асаблівасцей арганізацыі фанатэкі, характарыстыку гуказапісаў і спецыфіку працы з імі.

Вялікі практычны вопыт, высокі прафесіяналізм, адданасць любімай справе зрабілі магчымым са студзеня 1974 года паставіць Алену Сяргееўну на чале музычнага сектара. Будучы на гэтай пасадзе, яна прымала непасрэдны ўдзел у камплектаванні фанатэкі, стварэнні даведачнага апарата да яе, клапацілася аб яе тэхнічным абсталяванні, актыўна папулярызавала грамзапісы і музычную літаратуру сярод чытачоў.

З матэрыялаў асабістай справы Алены Сяргееўны: “...Чытачы ведаюць А.С. Абруціну як чалавека эрудзіраванага, карэктнага, роўнага, які бездакорна валодае тэхнікай фанатэкі. Калегі паважаюць за шматгадовы вопыт працы, спагадлівасць, добрапрыстойнасць, душэўнасць...”.

Яе прафесійная дзейнасць заўсёды была цесна звязана з грамадскім жыццём калектыву бібліятэкі: на працягу доўгага часу Алена Сяргееўна была палітінфарматарам і прафаргам аддзела, засядацелем таварыскага суда бібліятэкі.

За гады плённай працы імя Алены Сяргееўны неаднаразова заносілася на Дошку гонару, яе праца была адзначана Ганаровымі граматамі: у 1967 годзе – Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры; у 1972 годзе – Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры.

На кіруючай пасадзе А.С. Абруціна адпрацавала трынаццаць гадоў да самага выхаду ў 1987 годзе на заслужаны адпачынак. Ужо будучы на пенсіі, Алена Сяргееўна вярнулася ў бібліятэку і на працягу года яшчэ працягвала працаваць у аддзеле мастацтва.

У 2002 годзе Алена Сяргееўна скончыла свой жыццёвы шлях.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам