ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Сакрэты багатага ўраджаю
У Дзень птушак у музеі кнігі адбылася творчая сустрэча

Да 85-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Маргарыты Яфімаўны Кандратоўскай

Да 85-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Маргарыты Яфімаўны Кандратоўскай
Іншыя навіны

Маргарыта Яфімаўна нарадзілася ў 1937 годзе ў Мінску ў сям’і служачых. Вялікая Айчынная вайна ўнесла свае карэктывы ў мірны ўклад жыцця сям’і: пакуль бацька ваяваў у партызанскім атрадзе імя С. Лазо, яны з мамай вымушаны былі эвакуіравацца ў Татарскую АССР.

Пасля завяршэння ваенных дзеянняў жыццё вярнулася ў мірнае рэчышча, і ў 1946 годзе Маргарыта пайшла ў першы клас. Скончыўшы сярэднюю школу, дзяўчына паступіла на бібліятэчны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (сёння Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка). Вучобу ў ВНУ яна паспяхова сумяшчала з пасадай бібліятэкара ва Урадавай бібліятэцы імя М. Горкага (сёння Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь).

У 1960 годзе М.Я. Кандратоўская атрымала дыплом бібліятэкара-бібліёграфа вышэйшай кваліфікацыі і была прынята на працу ў аддзел кнігазахоўвання Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (сёння Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

У хуткім часе Маргарыта Яфімаўна ўжо цудоўна ведала фонды бібліятэкі і іх структуру, праявіла сябе як дасведчаны спецыяліст. У 1963 годзе яе перавялі на пасаду старшага бібліятэкара.

Kandratouskaja-2.jpg

З 1974 года пачаўся перавод даваеннага фонду бібліятэкі з сістэматычнай расстаноўкі на інвентарную. М.Я. Кандратоўскай як спецыялісту, які больш за дзесяць гадоў працаваў з дакументамі гэтага перыяду і які валодае неабходнымі ведамі па іх спецыфіцы, было даручана займацца гэтым участкам працы.

Праз два гады прафесійны шлях Маргарыты Яфімаўны прадоўжыўся ў аддзеле камплектавання. Будучы супрацоўнікам з вялікім вопытам работы і выдатнымі ведамі, Маргарыта Яфімаўна з 1978 года ўзначаліла ў аддзеле сектар рэтраспектыўнага камплектавання.

З матэрыялаў асабістай справы М.Я. Кандратоўскай: “Любіць і ведае кнігу, разумее яе не толькі як самакаштоўнасць, але – галоўным чынам, з пункту гледжання яе неабходнасці сучаснаму і будучаму чытачу. Ахвотна дзеліцца сваім вопытам і ведамі не толькі з супрацоўнікамі свайго аддзела, але і ўсёй бібліятэкі. Выступае з рэфератамі на занятках па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў аддзела”.

Kandratouskaja-3.jpg
Маргарыта Яфімаўна крайняя справа ў ніжнім шэрагу, 1982 год

Непадробная цікавасць да кнігі, неверагодная працавітасць, выключнае веданне фонду і даведачнага апарату бібліятэкі дазвалялі Маргарыце Яфімаўне не толькі на высокім прафесійным узроўні займацца пытаннямі камплектавання фондаў бібліятэкі, але і кампетэнтна аказваць дапамогу чытачам у пошуку і падборцы неабходнай літаратуры, выконваць нават самыя складаныя іх запыты.

У 1979 годзе ў зборніку “Из истории белорусской библиографии и книжных фондов” пабачыў свет артыкул “Личная библиотека Е.Ф. Карского в фондах Государственной библиотеки БССР им. В.И. Ленина”, падрыхтаваны Маргарытай Яфімаўнай у суаўтарстве з Нінай Барысаўнай Ватацы. У публікацыі аўтарамі ўпершыню была апісана самая буйная і найбольш каштоўная з усіх наяўных на той момант у бібліятэцы асабістых збораў калекцыя.

Kandratouskaja-4.jpg

М.Я. Кандратоўская прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці бібліятэкі, многія гады была старшынёй таварыства выратавання на водах (ОСВОД) і кіраўніком групы грамадзянскай абароны.

Яна карысталася заслужаным аўтарытэтам у калектыве і сярод чытачоў. Калегі памятаюць Маргарыту Яфімаўну як ініцыятыўнага, добрасумленнага і разважлівага супрацоўніка, чулага, выключна ўважлівага і добразычлівага чалавека. Многія супрацоўнікі і сёння з удзячнасцю ўспамінаюць увесь той прафесійны вопыт і любоў да бібліятэчнай справы, якія яны перанялі ад яе.

Kandratouskaja-5.jpg
Маргарыта Яфімаўна з маладымі спецыялістамі, сярэдзіна 1970-х

Прафесіяналізм Маргарыты Яфімаўны быў адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры, медалём “Ветэран працы”, яе імя неаднаразова можна было ўбачыць на Дошцы гонару бібліятэкі.

У канцы 1994 года Маргарыта Яфімаўна звольнілася з бібліятэкі і з’ехала з краіны. На жаль, з цягам часу сувязь з ёй была страчана і далейшы яе лёс нам невядомы. Мы працягваем пошукавую працу і будзем удзячны за дапамогу ўсім, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй і можа дапамагчы дапоўніць матэрыял.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам