ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Чытанне без перашкод
Музычнай страфы паэтка

Да 105-годдзя з дня нараджэння Фёдара Юльянавіча Касцюка

Да 105-годдзя з дня нараджэння Фёдара Юльянавіча Касцюка
Іншыя навіны

Фёдар Юльянавіч нарадзіўся 17 лютага 1916 года ў вёсцы Аксаміты Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Па сканчэнні Грозаўскай сямігодкі, сямнаццацігадовым хлопцам Фёдар пачаў працаваць у мясцовым калгасе “Советская Страна”.

Праз год ён вырашыў працягнуць навучанне. Для паступлення абраў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (сёння – Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж), які скончыў у 1938 годзе. Адразу ж пасля заканчэння вучобы Фёдар Юльянавіч быў прызваны ў тэхнічны склад памежных войск Народнага камісарыяту ўнутраных спраў Беларускай ваеннай акругі. Большую частку сваёй вайсковай кар’еры ён узначальваў аддзяленні будаўніцтва і рамонту будынкаў розных вайсковых частак, а з 1957 па 1963 год – усёй Беларускай ваеннай акругі.

Пасля дваццаці пяці гадоў службы Ф.Ю. Касцюк скончыў сваю вайсковую кар’еру ў званні маёра. Па выніках службы ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам дзяржаўных і ведамасных медалёў: “За баявыя заслугі”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.”, “40 гадоў Узброеных Сіл СССР”, “30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту”, “За бездакорную службу” І ступені.

Kasciuk-2.jpg

У 1963 годзе Фёдар Юльянавіч паступіў на працу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна на пасаду старшага інжынера-будаўніка. Ім былі арганізаваны значныя мерапрыемствы па рэканструкцыі старога кнігасховішча і рамонце асноўных збудаванняў. Па ініцыятыве і пад непасрэдным кіраўніцтвам Ф.Ю. Касцюка была ўзведзена надбудова бібліятэкі, якая дазволіла істотна палепшыць працу аддзела мастацтва. У адпаведнасці са сваёй адукацыяй Фёдар Юльянавіч займаў выключна інжынерна-тэхнічныя пасады – старшага інжынера па эксплуатацыі будынкаў, старшага тэхніка, інжынера-тэхнолага. Але ў якім бы чыне ён ні працаваў, заўсёды вельмі адказна, з поўнай самааддачай ставіўся да пытанняў развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэкі.

За гады працы ў Дзяржаўнай бібліятэцы Ф.Ю. Касцюк атрымаў некалькі ганаровых грамат Міністэрства  культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры, яго імя неаднаразова заносілася на Дошку гонару.

Кажуць, незаменных людзей не бывае. Але не пра Фёдара Юльянавіча. У доказ гэтаму – матэрыялы яго асабістай справы. Ён неаднойчы рабіў спробу звольніцца па ўзросце, але “з-за часовай вытворчай неабходнасці” кіраўніцтва адмаўляла яму.

Kasciuk-3-4.jpg

Фёдар Юльянавіч быў высокапрафесійным спецыялістам, на якім трымалася гаспадарчая частка работы ўсёй бібліятэкі.

Прысвяціўшы бібліятэцы 24 гады свайго прафесійнага жыцця, у студзені 1987 года Ф.Ю. Касцюк сышоў на пенсію.

На вялікі жаль, дакументы, якія захаваліся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, не дазваляюць вызначыць далейшы жыццёвы шлях Фёдара Юльянавіча. Мы працягваем пошукавую працу і будзем удзячныя за дапамогу ўсім, хто яго ведаў і валодае якой-небудзь інфармацыяй.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам