ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Прэс-канферэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Грамадства для ўсіх узростаў

Бібліёграф, бібліяграфазнаўца, спецыяліст у галіне бібліятэчнага краязнаўства Р.М. Чыгірова

Бібліёграф, бібліяграфазнаўца, спецыяліст у галіне бібліятэчнага краязнаўства Р.М. Чыгірова
Іншыя навіны

2 кастрычніка 2009 г. споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння Рымы Міхайлаўны Чыгіровай – высокакваліфікаванага спецыяліста Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, вядомага бібліёграфа-краязнаўцы, актыўнага грамадскага дзеяча.

Нарадзілася Рыма Міхайлаўна ў 1934 г. у Маскве ў сям’і чыгуначнікаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны бацька атрымаў накіраванне на Беларускую чыгунку, і з 1948 г. сям’я Чыгіровых пераехала ў Мінск. Пасля заканчэння ў 1952 г. сярэдняй школы Рыма Міхайлаўна паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на геолага-геаграфічны факультэт. У час вучобы займалася ў розных студэнцкіх навуковых гуртках, была прызёрам студэнцкіх спартакіяд, спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы.

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1957 г. у якасці выкладчыка геаграфіі атрымала накіраванне ў Халопеніцкі раён Мінскай вобласці, але праз год па сямейных абставінах вярнулася ў Мінск. У 1961 г. Рыма Міхайлаўна была прынята на работу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У. І. Леніна. Працуючы ў бібліятэцы, закончыла Вышэйшыя бібліятэчныя курсы і філасофскае аддзяленне прапагандысцкага факультэта Універсітэта марксізму-ленінізму пры Мінскім гаркаме КПБ.

За час працы ў бібліятэцы Р. М. Чыгірова зарэкамендавала сябе высокакваліфікаваным спецыялістам, які дасканала валодае ўсімі відамі бібліятэчнай дзейнасці. Добрае веданне краязнаўчай літаратуры і шырокая эрудыцыя паспяхова прымяняліся ёю не толькі ў арганізацыі і вядзенні тапаграфічнай краіназнаўчай картатэкі, у абслугоўванні чытачоў, але і ў стварэнні бібліяграфічных даведнікаў.

Высокую ацэнку бібліятэчнай грамадскасці атрымаў бібліяграфічны ўказальнік “На прасторах Беларусі” (Мінск, 1968), адным з аўтараў якога была Рыма Міхайлаўна. Пазней у сааўтарстве з ёю быў падрыхтаваны шэраг бібліяграфічных паказальнікаў, сярод якіх “Беларуская ССР у Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза (1941–1945)” (1980), “Археология Белоруссии” (1988), “Чарнобыль” (1991), “Выданні Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. І. Леніна, 1986–1990” (1991) “Новая літаратура па гісторыі і гістарычных навуках Беларусі, 1990” (1992) і інш.

2-Chigiriova.jpg

Добрая тэарэтычная падрыхтоўка ў галіне краязнаўства прадугледжвала ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці. Свае навуковыя інтарэсы Р. М. Чыгірова звязвала ў першую чаргу з вывучэннем беларускага бібліяграфазнаўства і краязнаўчай дзейнасці айчынных бібліятэк. Яна аўтар навуковых артыкулаў, работ па беларускай бібліяграфіі, краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, каардынацыі і кааперацыі ў гэтай галіне. Рыма Міхайлаўна займалася праблемамі фарміравання краязнаўчых фондаў і іх дэпазітарнага захоўвання, вывучэннем бібліяграфічнай забяспечанасці галін ведаў і розных сфер дзейнасці, у тым ліку беларусазнаўства і краязнаўства.

4-Chigiriova.jpg

Р. М. Чыгірова брала актыўны ўдзел у навукова-метадычнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ёю падрыхтаваны шматлікія методыка-бібліяграфічныя рэкамендацыі: “Краязнаўчая работа гарадскіх бібліятэк” (1972), “Знай и люби свой край” (1979), “Работа библиотек с малоиспользуемой литературой в условиях внедрения системы депозитарного хранения” (1983), “Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк” (1994). У межах навукова-метадычнай работы зроблены шматлікія выступленні, камандзіроўкі, рэцэнзаванне артыкулаў, дысертацый, студэнцкіх дыпломных работ, аказвалася практычная дапамога супрацоўнікам бібліятэк на месцах. На працягу многіх гадоў Р. М Чыгірова ўдзельнічала ў павышэнні бібліяграфічнай кваліфікацыі розных катэгорый бібліятэчных работнікаў краіны.

5-Chigiriova.jpg

За сорак адзін год працы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Рыма Міхайлаўна Чыгірова прайшла шлях ад бібліятэкара да загадчыка аддзела. Яна вылучалася найвышэйшым прафесіяналізмам, жаданнем шчодра дзяліцца ведамі, выключнай адказнасцю за любы даручаны ўчастак працы. З’яўляючыся творчым і ініцыятыўным чалавекам, яна праводзіла ў бібліятэцы вялікую грамадскую работу, узначальвала мастацкую самадзейнасць.

3-Chigiriova.jpg

За значны ўклад у развіццё айчыннага бібліяграфазнаўства, актыўную грамадскую дзейнасць Рыма МіхайлаўнаЧыгірова шматразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры, узнагароджана медалём “Ветэран працы”.

6-Chigiriova.jpg

Сёння Рыма Міхайлаўна Чыгірова знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Яна з’яўляецца ганаровым членам калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, застаючыся адным з самых паважаных і вядомых яе супрацоўнікаў. Працы Р. М. Чыгіровай па-ранейшаму запатрабаваны спецыялістамі. Падтрымліваючы перамнасць пакаленняў, яе прафесійнную дзейнасць даследуюць у курсавых і дыпломных работах студэнты адпаведных факультэтаў вучэбных устаноў краіны.

Да 75-годдзя Р.М. Чыгіровай Нацыянальная бібліятэка Беларусі стварыла бібліяграфічны інтэрнэт-рэсурс, які з'яўляецца спробай найбольш поўнага бібліяграфічнага прадстаўлення работ Рымы Міхайлаўны і літаратуры пра яе.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам