ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Шлях даўжынёю 130 гадоў
Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Іванаўну Станкевіч!

50 гадоў таму пачала працоўны шлях у Нацыянальнай бібліятэцы высокі прафесіянал бібліятэчнай справы, таленавіты бібліёграф Алена Іванаўна Касінская

50 гадоў таму пачала працоўны шлях у Нацыянальнай бібліятэцы высокі прафесіянал бібліятэчнай справы, таленавіты бібліёграф Алена Іванаўна Касінская
Іншыя навіны

Алена Іванаўна нарадзілася ў 1955 годзе ў Мінску ў сям’і вайскоўца. Яе працоўны шлях у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі) пачаўся адразу пасля заканчэння сталічнай сярэдняй школы № 60 у 1972 годзе. Сямнаццацігадовая дзяўчына была прынята на пасаду малодшага бібліятэкара ў аддзел беларускай літаратуры і бібліяграфіі.

Kasinskaja-2.jpg
Супрацоўнікі беларускага аддзела, 1970-я гг.
Алена Іванаўна ў цэнтры верхняга шэрагу

З лютага 1975 года Алена Іванаўна была пераведзена на пасаду бібліятэкара, а праз пяць гадоў – галоўнага бібліятэкара аддзела.

Працу яна паспяхова сумяшчала з вучобай і ў 1979 годзе скончыла вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “руская мова і літаратура”, атрымаўшы кваліфікацыю філолага і выкладчыка.

Kasinskaja-3.jpg
З Таццянай Рыгораўнай Рабушка, 1980 г.

З матэрыялаў асабістай справы таго перыяду: “Кваліфікавана абслугоўвае чытачоў, выконвае складаныя пісьмовыя даведкі, якія патрабуюць сур’ёзных пошукаў, мае шмат падзяк ад чытачоў, папаўняе і рэдагуе найскладанейшы алфавітны каталог аддзела, з’яўляецца адказнай за фонд групавой апрацоўкі (прыёмка, сістэматызацыя і г.д.), арганізоўвае выставы”.

Шырокі кругагляд і неабыякавае стаўленне да краязнаўства дазволілі Алене Іванаўне ўзяць удзел у складанні кнігі “Белорусский экватор” і паказальніка “Мінск – горад-герой”.

Kasinskaja-4.jpg
З Людмілай Міхайлаўнай Бабковай, красавік 1980 г.

З 1988 года пачалася прафесійная дзейнасць А.І. Касінскай у навукова-бібліяграфічным аддзеле, куды яна была пераведзена на пасаду старшага рэдактара навукова-дапаможнага сектара. У перыяд з 1990 па 1995 год яна ўзначальвала працу сектара ў аддзеле, а пазней перайшла на пасаду галоўнага бібліёграфа.

Kasinskaja-5.jpgАлена Іванаўна стаяла ля вытокаў распрацоўкі бібліяграфічнай забяспечанасці чарнобыльскай тэматыкі ў рэспубліцы. Яна паспяхова спраўлялася з гэтым напрамкам работы, які патрабуе высокапрафесійных бібліяграфічных навыкаў, шырокага кругагляду, глыбокага пранікнення ў складаны матэрыял, арганізатарскіх навыкаў каардынатара.

Вынікам гэтай дзейнасці стала БД “Чарнобыль”, якая змяшчае бібліяграфічныя запісы дакументаў па розных аспектах чарнобыльскай аварыі і яе наступстваў у Беларусі і за яе межамі. А.І. Касінская каардынавала дзейнасць навуковых бібліятэк краіны па фарміраванні дадзенага рэсурсу.

У свой час яна была рэдактарам БД “Гісторыя Беларусі”, якая ўключае бібліяграфічную інфармацыю аб дакументах на розных мовах па гісторыі Беларусі, гістарыяграфіі, археалогіі, этнаграфіі, спецыяльных гістарычных дысцыплінах, а таксама па гісторыі асобных напрамкаў грамадскага развіцця краіны.

Неацэнны ўклад Алены Іванаўны ў вывучэнне адлюстравання беларусазнаўчых матэрыялаў у рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі, у распрацоўку методыкі бібліяграфіравання гэтых матэрыялаў. Так, ёю былі падрыхтаваны рэкамендацыі ў дапамогу вызначэнню і раскрыццю зместу беларусазнаўчых дакументаў.

Kasinskaja-6.jpg
Алена Іванаўна трэцяя справа ў першым шэрагу

Алена Іванаўна прымала актыўны ўдзел у распрацоўцы “Праграмы развіцця нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі на 2011–2015 гг. і на перспектыву”, у навукова-даследчай рабоце па распрацоўцы дынамічнай мадэлі нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі.

Сёння А.І. Касінская працягвае працаваць на пасадзе вядучага бібліёграфа навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі. Яе багаты вопыт і выключныя веды ў галіне бібліяграфіі, кампетэнтнасць, дапытлівасць і скрупулёзнасць увасабляюцца ў інфармацыйных рэсурсах, якія ствараюцца ёю.

Будучы супрацоўнікам сектара рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі, Алена Іванаўна паспяхова каардынуе працу па адборы бягучага дакументапатоку для БД “Беларусь: ад мінулага да сучаснага”, займаецца напаўненнем электроннага інфармацыйнага рэсурсу “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі”, удзельнічае ў навукова-даследчай дзейнасці па бібліяграфічным росшуку беларускіх нацыянальных дакументаў, якія адсутнічаюць на тэрыторыі Беларусі.

Kasinskaja-7.jpg
З калегамі

Кваліфікавана аказвае А.І. Касінская і метадычную дапамогу ў галіне краязнаўчай бібліяграфічнай дзейнасці, ажыццяўляе маніторынг бібліяграфічнай забяспечанасці розных галін ведаў і сфер дзейнасці Беларусі – вядзе папаўненне і аналіз “Карт бібліяграфічнай забяспечанасці Беларусі”, маніторынг краязнаўчай бібліяграфічнай дзейнасці абласных універсальных навуковых бібліятэк Беларусі.

Сваімі ведамі і практычнымі напрацоўкамі, якія тычацца чарнобыльскай тэматыкі, а таксама краязнаўчай бібліяграфіі, яна ахвотна дзеліцца на розных навуковых мерапрыемствах, а таксама на старонках рэспубліканскага прафесійнага друку.

Алене Іванаўне заўсёды ўдавалася ўмела спалучаць бібліятэчную працу з грамадскім жыццём: яна на працягу шэрагу гадоў уваходзіла ў ідэалагічную камісію Ленінскага РК КПБ, была палітінфарматарам і культарганізатарам у сваім аддзеле.

Прафесіяналізм А.І. Касінскай, яе значны ўклад у развіццё беларускай бібліяграфіі заслужана быў адзначаны шэрагам падзяк і заахвочванняў ад кіраўніцтва, граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007), ганаровымі граматамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2010, 2022). У 2013 годзе яна стала пераможніцай конкурсу прафесійнага майстэрства, атрымаўшы званне “Лепшы па прафесіі”.

Kasinskaja-8.jpg
Алена Іванаўна восьмая злева

“Алена Іванаўна – надзвычай далікатны і спагадлівы чалавек. Яе сціпласць, інтэлігентнасць, добразычлівасць, пачуццё гумару спрыяюць фарміраванню камфортнай і творчай атмасферы ў калектыве”, – так з цеплынёй, удзячнасцю і глыбокай павагай характарызуюць яе калегі.

Шматгадовая плённая праца А.І. Касінскай уяўляе сабой яркі прыклад вернасці і адданасці абранай прафесіі, самаахвярнага, бездакорнага служэння любімай справе.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі віншуе Алену Іванаўну з прафесійным юбілеем і жадае здароўя і поспехаў, лёгкай і плённай рэалізацыі ўсіх творчых задум, новых здзяйсненняў у бібліятэчнай справе. Хай жыццё будзе напоўнена цёплымі сустрэчамі, радаснымі падзеямі, усмешкамі і ўвагай родных і блізкіх людзей.

Матэрыял падрыхтаваны галоўным бібліятэкарам навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Ірынай Кукета.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Успомніць усё. Памятаць кожнага

9 Сне 2022

9 снежня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося фінальнае мерапрыемства ў рамках праекта “Успомніць усё. Памятаць кожнага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы абмеркавалі пытанні выкарыстання і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей

8 Сне 2022

8 снежня ў бібліятэцы адбыўся рэспубліканскі семінар па пытаннях прыцягнення інвестараў і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх уключэння ў эканамічны абарот.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Перадача ў дар кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў

8 Сне 2022

8 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют-2022”

6 Сне 2022

6 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют”, прысвечанага творчасці пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Маскве адкрылася экспазіцыя, прымеркаваная да юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2022

6 снежня ў беларускім павільёне Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) у Маскве адкрыўся выставачны праект “Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра”.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Калядная зорка

7 Сне 2022

З 7 снежня па 16 студзеня ў кальцавой галерэі 2-га паверха працуе святочная выстава “Калядная зорка”, прысвечаная Калядам і Новаму году.

Кніжныя выстаўкі

Сэрца, якое мілуе

10 Ліс 2022

Кніжная і фотавыстаўка “Сэрца, якое мілуе” прысвечана жыццю і дзейнасці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) (1935–2021), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам