ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Пра бібліятэку анлайн і “жыўцом” – на тэлеканале “РТР-Беларусь”
Салодкая гаркота ўспамінаў: апавяданне “Горкі ліпавы мёд” Алены Васілевіч

50 гадоў таму пачала прафесійны шлях у бібліятэцы Кацярына Дзмітрыеўна Варанько

50 гадоў таму пачала прафесійны шлях у бібліятэцы Кацярына Дзмітрыеўна Варанько
Іншыя навіны

Кацярына Дзмітрыеўна нарадзілася ў в. Казловічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Сваю працоўную дзейнасць васямнаццацігадовая Каця пачала адразу пасля заканчэння Казловіцкай сярэдняй школы, працавала загадчыцай Балотчыцкай сельскай бібліятэкі Слуцкага раённага аддзела культуры.

Varanko-2.jpg

У 1966 г. яна паступіла на завочнае аддзяленне Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага на бібліятэчны факультэт, а праз год за выдатную вучобу была пераведзена на другі курс дзённага аддзялення.

Varanko-3.jpg

Студэнцкія гады К.Д. Варанько ўспамінае з асаблівай цеплынёй: “За гады вучобы запомнілася практыка ў Маладзечанскай гарадской бібліятэцы і Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага, дзе я атрымала вопыт бібліятэчнай і бібліяграфічнай працы.

Varanko-4.jpg

У 1968 г. са студэнтаў бібліятэчнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў быў створаны студэнцкі атрад і мы паехалі ў Крым. Там, каля Сімферопаля, мы працавалі на ўборцы гародніны. Па вечарах спявалі песні і танцавалі. Засталіся толькі добрыя і светлыя ўспаміны”.

Varanko-5.jpg

Падчас вучобы ў інстытуце ў жыцці Кацярыны Дзмітрыеўны адбылася важная падзея – знаёмства з будучым мужам, Анатолем Іосіфавічам Варанько. Ён быў студэнтам таго ж бібліятэчнага факультэта, а пасля на працягу дваццаці васьмі гадоў кіраваў Нацыянальнай кніжнай палатай.

У 1970 г. дзяўчына з адзнакай скончыла інстытут па спецыяльнасці “бібліятэказнаўства і бібліяграфія” з прысваеннем кваліфікацыі бібліятэкара-бібліёграфа вышэйшай катэгорыі. У жніўні гэтага ж года яна па размеркаванні была накіравана ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна на пасаду бібліёграфа Кніжнай палаты БССР (у той час гэта было адно з падраздзяленняў бібліятэкі).

Varanko-6.jpg

Прафесіяналізм і дасканалыя веды маладога спецыяліста не засталіся незаўважанымі, і ўжо праз тры гады яна была пераведзена на пасаду старшага бібліёграфа, а праз чатыры – старшага рэдактара.

У пачатку сваёй прафесійнай дзейнасці (да 1978 г.) Кацярына Дзмітрыеўна займалася дзяржаўнай бібліяграфіяй, была адным з укладальнікаў і рэдактараў “Летапісу часопісных артыкулаў” і “Летапісу газетных артыкулаў”. У далейшым яе дзейнасць стала цесна звязана з рэкамендацыйнай бібліяграфіяй, у развіццё якой К.Д. Варанько ўнесла важкі ўклад.

Varanko-7.jpg

Больш за 40 гадоў Кацярына Дзмітрыеўна працуе над штомесячным бібліяграфічным бюлетэнем “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”, які выдаецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі з 1960 г.

Varanko-8.jpg

На рахунку К.Д. Варанько цэлы шэраг друкаваных і электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі. Яна аўтар больш за 240 артыкулаў, прысвечаных знакамітым дзеячам беларускай і сусветнай культуры, навукі, мастацтва, літаратуры і іншым тэмам.

Адказнае стаўленне да працы Кацярыны Дзмітрыеўны было ацэнена па заслугах. Яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (1982), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), Ганаровай граматай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2007) і Граматай Беларускага фонду культуры (2012).

“Кацярына Дзмітрыеўна – адказны і добрасумленны спецыяліст, які з’яўляецца прыкладам стаўлення да даручанай справы, добры і мудры настаўнік для маладых спецыялістаў. Яна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай у калектыве і заўсёды займае актыўную жыццёвую пазіцыю...” – гэтыя словы з характарыстыкі К.Д. Варанько ў поўнай меры адлюстроўваюць яе прафесіяналізм і асабістыя якасці.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе Кацярыну Дзмітрыеўну з юбілеем прафесійнай дзейнасці і жадае моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, творчых поспехаў і дабрабыту!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".
Навіны

У бібліятэцы прайшоў творчы вечар Пятра Краўчанкі

28 Вер 2020

25 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў творчы вечар “З Беларуссю ў сэрцы: людзі, гады, жыццё” Пятра Кузьміча Краўчанкі, вядомага беларускага палітыка і дыпламата.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навучым шукаць інфармацыю

28 Вер 2020

Пачынаецца новы навучальны год. Для навучання пошуку інфармацыі і адаптацыі да ўмоў працы ў нашым будынку бібліятэка па папярэдніх заяўках праводзіць бясплатныя групавыя заняткі. На занятках можна навучыцца карыстацца разнастайнымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – ад простага пошуку ў электронным каталогу да працы з базамі даных і Інтэрнэт.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

25 Вер 2020

На гэтым тыдні споўнілася сто гадоў з дня заснавання дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Аб тым, чаму гэтая сядзіба можа прэтэндаваць на званне найстарэйшай культурнай установы ў Беларусі, і чым сёння жыве колішняя калыска класіка, распавядае “Культура”.

Навіны бібліятэк

Беларускія кнігі перададзены ў Эстонію

24 Вер 2020

У рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” пры дапамозе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эстонія нацыянальна-культурным аб’яднанням гэтай краіны перададзена ў дар больш за 150 асобнікаў беларускіх выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Размова з адвакатам аб ільготах і дапамозе маладым і шматдзетным сем’ям

23 Вер 2020

20 верасня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Маладыя і шматдзетныя сем’і: ільготы і дапамога”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111