ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Адкрыты тэставы доступ да ЭБС “Айбукс”
Жыццёвая ісціна

Заслужаная піяністка Беларусі

Заслужаная піяністка Беларусі
Іншыя навіны

9 чэрвеня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Тамары Вартанаўны Міянсаравай (1913–1990), піяністкі, заслужанай артысткі Беларусі, якая ўнесла значны ўклад у беларускае музычнае выканальніцкае мастацтва.

Нарадзілася Тамара Вартанаўна Міянсарава ў Расіі. Музыкай займалася з дзяцінства, у дванаццаць гадоў стала акампаніятарам танцавальнай студыі. Вучылася ў Стаўрапольскім музычным тэхнікуме і адначасова працавала ў балетнай студыі, драматычным тэатры, невялікім аркестры кіно. Пасля вучобы стала канцэртмайстрам на радыё ў г. Іванава (Расія). З 1932 па 1944 г. была галоўным канцэртмайстрам Ерэванскага тэатра оперы і балета. У 1937 г. скончыла фартэпіянны факультэт Ерэванскай кансерваторыі.

Тамара Міянсарава развучвала музычныя партыі для першых пастановак армянскіх нацыянальных опер “Алмаст” А. Спендыярава, “Ануш” А. Тыграняна, “Лусабацын” А. Стэпаняна, “Аршак ІІ” Т. Чухаджана, першага армянскага балета “Шчасце” А. Хачатурана. Акрамя гэтага, канцэртмайстар працавала над партыямі з сусветна вядомых класічных опер “Чыо-Чыо-сан”, “Фаўст”, “Севільскі цырульнік” і інш. Тамары Вартанаўне давялося працаваць з сусветна вядомымі спевакамі – А. Даніэлян, З. Далуханавай, П. Лісіцыян.

У гады Вялікай Айчыннай вайны піяністка пасябравала з беларускімі артыстамі, якія ў той час знаходзіліся ў эвакуацыі. Пасля вызвалення Беларусі прыехала ў Мінск і шмат гадоў прысвяціла складанай, але вельмі цікавай працы канцэртмайстра – спачатку ў Дзяржаўным Вялікім тэатры оперы і балета БССР (1944–1948), потым у Дзяржаўным камітэце па тэлебачанні і радыёвяшчанні (да 1985 г.). За гэты час яна сыграла тысячы канцэртаў, зрабіла шмат запісаў для фанатэкі беларускага тэлебачання і радыё. Дзякуючы яе майстэрству атрымалі сцэнічнае і канцэртнае жыццё лепшыя ўзоры беларускага опернага мастацтва: “Алеся” Я. Цікоцкага, “Кастусь Каліноўскі” Д. Лукаса, “Марынка” і “Машэка” Р. Пукста, “Андрэй Касценя” М. Аладава, “Страшны двор” С. Манюшкі і інш.

Miansarova-2.jpg

Тамара Міянсарава была таленавітым майстрам, яе бясконцая адданасць справе, улюблёнасць у музыку заслугоўваюць высокага прызнання. У 1966 г. вядомая піяністка атрымала ганаровае званне заслужанай артысткі БССР. Тамара Вартанаўна заўсёды магла падказаць, якія творы лепш уключыць у канцэртную праграму, як зручней зрабіць партыю фартэпіяна, чым узбагаціць і пашырыць рэпертуар. З ёй працавалі такія выдатныя беларускія вакалісты, як Л. Аляксеева, Т. Ніжнікава, Н. Ткачэнка, Т. Шышко, М. Дзянісаў, В. Глушакоў, інструменталісты А. Астрамецкі, Л. Гарэлік, М. Шмелькін і інш. У кожным выступленні адчуваўся творчы почырк канцэртмайстра, яе прафесіяналізм.

Miansarova-3.jpg

Цудоўная піяністка, вопытны канцэртмайстар-акампаніятар, музыкант з тонкім мастацкім густам, Тамара Міянсарава была сапраўдным знатаком беларускага музычнага мастацтва. Актыўна прапагандавала музыку беларускіх кампазітараў, часта з’яўлялася першай выканаўцай іх твораў.

Інфармацыю аб Т.В. Міянсаравай можна знайсці таксама ў анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”, бібліяграфія на яе гуказапісы змешчана ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

22 Вер 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

22 Вер 2023

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”

22 Вер 2023

Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам