ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны абмеркавалі ў рамках II культурна-адукацыйнага форуму “Культура сталіцы – 2023”
Творчыя заняткі “Восеньскае лісце”

Юбілей беларускага гісторыка

Юбілей беларускага гісторыка
Іншыя навіны

2 кастрычніка спаўняецца 195 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Восіпавіча Каяловіча (1828–1891), вядомага гістарыёграфа, публіцыста, этнографа.

Нарадзіўся Міхаіл Восіпавіч у мястэчку Кузніца Сакольскага павета Гродзенскай губерні ў сям’і ўніяцкага святара. Вучыўся ў Супрасльскай школе, у 1839 г. паступіў у Супрасльскае духоўнае вучылішча. У той жа год адбыўся Полацкі царкоўны сабор, дзе была прынята пастанова Святога Сінода аб далучэнні ўніятаў да праваслаўнай царквы. Гэты сход аказаў моцны ўплыў на М. Каяловіча, пазней тэма уніі стане адным з галоўных аб’ектаў яго даследаванняў.

У 1845 г. Міхаіл Восіпавіч паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю. Паспрыяў гэтаму хросны бацька Іосіф Ярашэвіч – прафесар Віленскага ўніверсітэта. Вялікі ўплыў на лёс навукоўца аказаў і мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Іосіф Сямашка, які парэкамендаваў Міхаіла Восіпавіча на права льготнага навучання ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (1851–1855).

Пасля заканчэння вучобы М. Каяловіч выкладаў у Рыжскай і Санкт-Пецярбургскай духоўных семінарыях. Вясной 1856 г. пачаў працаваць у Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі на кафедры параўнальнага багаслоўя і рускага расколу, адначасова (да 1859 г.) быў памочнікам бібліятэкара. З верасня 1857 г. перайшоў на кафедру рускай царкоўнай і грамадзянскай гісторыі, з 1869 г. – рускай грамадзянскай гісторыі. Быў прызначаны на пасаду інспектара Акадэміі (1874), а праз 10 гадоў зацверджаны членам акадэмічнага праўлення. У 1881 г. удастоены звання заслужанага ардынарнага прафесара.

Тэматыка даследаванняў Міхаіла Восіпавіча была разнастайнай, але асноўныя працы вучонага прысвечаны гісторыі заходнерускіх зямель і царкоўнай гісторыі. Сярод іх – “Литовская церковная уния” (у 2 т., 1859; 1861), “История воссоединения западнорусских униатов старых времен” (1873), “Дневник Люблинского сейма 1569 года” (1869), “История русского самосознания по историческим памятникам и научным сочинениям” (1884) і інш.

У 1887 г. былі надрукаваны нататкі пра падарожжа па Беларусі і Літве “На этнографической границе белорусского і малорусского племени”, “Поездка в середину Белоруссии”, “Гродно: (из путевых наблюдений во время поездки по Западной России)”. У 1860-я гг. М. Каяловіч падрыхтаваў курс публічных лекцый па гісторыі Заходняй Расіі, за што быў узнагароджаны Вялікай Ламаносаўскай прэміяй Расійскай акадэміі навук (1864).

Koyalovich-2-4.jpg

Значным дасягненнем вучонага таксама з’яўляецца падрыхтоўка цэлай пляяды вучняў, сярод якіх былі Юльян Крачкоўскі, Мікалай Чарвякоўскі, Іван Катовіч, Антон Будзіловіч і інш.

Міхаіл Восіпавіч Каяловіч пакінуў значны след у гісторыі, яго працы не страцілі актуальнасці, звяртаюцца да іх і ў наш час. Мітрафан Доўнар-Запольскі лічыў яго буйным дзеячам, які сваімі поглядамі ўпрыгожваў цэлы перыяд, і адзначаў, што ў лекцыях, публіцыстычных і навуковых артыкулах прафесара адчуваўся глыбокі патрыятызм, шчырае пачуццё любві да Беларусі.

Koyalovich-5-7.jpg

Бібліяграфічная і тэкставая інфармацыя пра М. Каяловіча, яго навуковую і грамадскую дзейнасць, а таксама аб працах вучонага размешчана ў электронных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: электронным каталогу, анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Вэбінар па фарміраванні электронных калекцый і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні

29 Ліс 2023

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся вэбінар са спецыялістамі абласных бібліятэк Беларусі па пытаннях фарміравання электронных калекцый НББ для публічнага доступу і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”

28 Ліс 2023

19–24 лістапада ў г. Суздалі Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі адбылася XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дыскусійная пляцоўка па праекце новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі

28 Ліс 2023

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася дыскусійная пляцоўка з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычных партый пад старшынствам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы па эканамічнай бяспецы – першакурснікам МІПСА

28 Ліс 2023

24 лістапада студэнты першага курса спецыяльнасці “эканамічная бяспека” вывучалі інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА і галоўнай бібліятэкі краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству

28 Ліс 2023

З 28 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за адмену рабства.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам