ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Віртуальная чытальная зала НББ – публічным бібліятэкам Брэсцкай вобласці
Топ-9 мясцін Беларусі, дзе адбываліся літаратурныя сюжэты, альбо Як апынуцца ў кнізе?

Выдатны дзеяч музычнай адукацыі

Выдатны дзеяч музычнай адукацыі
Іншыя навіны

15 чэрвеня – 200 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Зарэмбы (1821–1879), музычнага тэарэтыка, педагога, кампазітара.

Мікалай Іванавіч Зарэмба паходзіў з заможнай старадаўняй шляхецкай сям’і. Нарадзіўся ў радавым маёнтку Азупіна Люцынскага павета Віцебскай губерні (цяпер тэрыторыя Латвіі). Пасля атрымання пачатковай хатняй адукацыі быў адпраўлены ў дваранскую гімназію ў Дзвінск (цяпер Даўгаўпілс), а затым – у школу-пансіён у Лаздоне (цяпер тэрыторыя Латвіі). З дзяцінства займаўся музыкай. Працягваў любімыя заняткі і ў час вучобы ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Браў прыватныя ўрокі музыкі ў самых вядомых педагогаў: Антона Герке па фартэпіяна і Іагана Гроса па віяланчэлі і тэорыі музычнай кампазіцыі. Першым буйным творам М.І. Зарэмбы ў гэтыя гады стала сімфонія, з поспехам выкананая студэнцкім аркестрам.

Універсітэт скончыў са ступенню кандыдата права (1844). Працаваў у Міністэрстве ўнутраных спраў, але ў 1852 г. выйшаў у адстаўку, каб поўнасцю прысвяціць сябе музычнай навуцы. Прадаў сваю частку маёнтка родным братам Івану і Аляксандру, каб удасканальваць свае веды па музыцы за мяжой (тэорыю музыкі вывучаў у А.Б. Маркса ў Берліне). У Санкт- Пецярбург вярнуўся ў 1854 г., стаў кіраўніком харавога таварыства пры лютэранскай Петрапаўлаўскай царкве. У 1859 г. па запрашэнні рускага кампазітара, дырыжора і піяніста А.Р. Рубінштэйна пачаў выкладаць тэорыю і кампазіцыю ў музычных класах пры Імператарскім рускім музычным таварыстве. Пасля пераўтварэння гэтых класаў у 1862 г. у музычнае вучылішча (з 1866 г. кансерваторыя; цяпер Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М.А. Рымскага-Корсакава) быў прызначаны прафесарам тэорыі музыкі, у 1867-м стаў дырэктарам установы. Не пакідаючы педагагічнай дзейнасці, заставаўся на гэтай пасадзе да 1871 г. Сваёй самаадданай працай імкнуўся ўзняць кансерваторыю да ўзроўню лепшых заходнееўрапейскіх музычных устаноў. Ён заклаў аснову для стварэння скрыпічнай школы ў Санкт-Пецярбургу, заснаваўшы харавы і оперна-сцэнічны класы, распрацаваў “Інструкцыю для Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі”, якая садзейнічала ўпарадкаванню навучальнага працэсу і на многія гады стала арганізацыйнай асновай працы ўстановы.

Мікалай Іванавіч Зарэмба – аўтар араторыі “Іаан Хрысціцель”, сімфоніі, струннага квартэта, харавых твораў, рамансаў, фартэпіянных мініяцюр, а таксама шэрагу тэарэтычных работ у галіне музычнага мастацтва. Наш зямляк стаяў ля вытокаў станаўлення прафесійнай музычнай адукацыі ў Расійскай імперыі ХIХ ст. Сярод вучняў кампазітара многія выбітныя майстры, у тым ліку П.І. Чайкоўскі, Г.А. Ларош і інш.

Біяграфію вядомага тэарэтыка музыкі вывучаў расійскі музыказнавец А.А. Аляксееў-Барэцкі, у 2011 г. у Санкт-Пецярбургу выйшла яго манаграфія “Николай Иванович Заремба”. Інфармацыю пра юбіляра можна знайсці ў анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і электронным каталогу.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” – выстава ў музеі кнігі (+відэа)

23 Ліп 2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”, на якой упершыню дэманструюцца разам аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Садовае чараўніцтва: як Сесіль Мэры Баркер і кветкавыя феі змянілі кніжную ілюстрацыю

23 Ліп 2021

Вы калі-небудзь звярталі ўвагу, якія добрыя ілюстрацыі ў дзіцячых кнігах? Яны лёгкія, пяшчотныя, прыемныя воку і сэрцу – адно задавальненне... Праўда, мы зусім не ўспрымаем іх усур'ёз. У рэшце рэшт, гэта ж для дзяцей, а значыць, там шмат спрашчэнняў, умоўнасцей і зусім ніякай сур'ёзнасці, так? А вось і не. Кніжная ілюстрацыя можа быць сур'ёзнай, дакладнай і нават цалкам навуковай – не губляючы пры гэтым свайго чараўніцтва. Сёння мы пагаворым пра Сесіль Мэры Баркер, сапраўдную каралеву кветкавых фей, і пра батанічную ілюстрацыю.

Аўтарскі погляд

23 Ліп 2021

Пра бібліяаптэку мы яшчэ пагаворым. А зараз – пра рэчы не менш важныя. Свой першы твор Янка Купала напісаў па-польску, Якуб Колас – па-руску. Але кожны вярнуўся да родных вытокаў. Рашуча і канчаткова. Так бусел вяртаецца з выраю менавіта ў сваю буслянку…

Навіны бібліятэк

22 Ліп 2021

Унучка і праўнучка пісьменніка падрыхтавалі кнігу «Ясная зорка Якуба Коласа», што выходзіць у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Яе гераіня – Марыя Дзмітраўна Міцкевіч, жонка класіка беларускай літаратуры.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам