ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Віншуем з 85-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Валянціну Карнееўну Жак
Жывая стыхія творчасці

Славуты беларускі кампазітар з грузінскімі каранямі

Славуты беларускі кампазітар з грузінскімі каранямі
Іншыя навіны

1 кастрычніка спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння вядомага кампазітара і педагога Андрэя Юр’евіча Мдзівані (1937–2021), які ўнёс вялікі ўклад у беларускую музычную культуру і садзейнічаў яе росквіту.

Нарадзіўся Андрэй Юр’евіч Мдзівані (Мдывані) у 1937 г. у Тбілісі (Грузія) у інтэлігентнай сям’і. Яго дзед быў юрыстам, бацька – выкладчыкам у школе. Пасля раставання бацькоў хлопчыка выхоўвалі родныя па лініі маці. Дома вельмі любілі музыку, і Андрэй з задавальненнем прымаў удзел у сямейных канцэртах, слухаў П. Чайкоўскага, Д. Вердзі, І. Баха. Разам з бабуляй наведваў праваслаўныя саборы, дзе заслухоўваўся прыгожымі храмавымі спевамі.

Ва ўзросце 15 гадоў Андрэй з маці пераехаў у Беларусь. У віцебскай школе арганізаваў аматарскі аркестр, іграў на ўсіх вечарынах і канцэртах. Хутка ўбачыла свет і першае сачыненне пачынаючага кампазітара – “Вальс у гонар першай сярэдняй школы горада Віцебска”.

Андрэй Мдзівані вучыўся ў Смаленскім музычным вучылішчы на дырыжорска-харавым аддзяленні. У 1969 г. скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.В. Луначарскага па класе кампазіцыі А.В. Багатырова, у 1972 г. – аспірантуру кансерваторыі (кіраўнікі А.В. Багатыроў і М.І. Пейко). Працаваў загадчыкам музычнай часткі ў драматычных тэатрах Смаленска, Дзяржынска Горкаўскай вобл. і Кірава (1961–1963), дзе дырыжыраваў аркестрам і складаў музыку (у асноўным песні) для драматычных пастановак. З 1964 г. быў канцэртмайстрам педагагічнага вучылішча ў Смаленску, з 1969 г. – выкладчыкам Мінскага музычнага вучылішча. З 1972 г. ён загадчык музычнай часткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, з 1978 г. – выкладчык Беларускай кансерваторыі (Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі), вёў клас кампазіцыі. У 1985 г. – дацэнт, у 1993 г. – прафесар. Сярод вучняў славутага майстра члены Беларускага саюза кампазітараў: А. Безенсон, Р. Глебаў, А. Даньшова, Н. Голубева, А. Короткіна, У. Саўчык.

Mdzivani-2.jpg

Шматгранная творчасць кампазітара і тая колькасць вялікіх твораў, аўтарам якіх ён з’яўляецца, захапляе і ўражвае. З яго імем звязаны высокія дасягненні ў галіне беларускага музычнага мастацтва. Андрэю Мдзівані былі падуладны ўсе найважнейшыя жанры: сімфанічная, харавая, вакальна-інструментальная, народна-аркестровая музыка, сцэнічны жанр.

Вядомымі творамі кампазітара з’яўляюцца музычная камедыя “Дзяніс Давыдаў”, мюзікл “Месс Менд”, балет “Страсці (Рагнеда)”, араторыі “Ванька-встанька”, “Вольнасць”, кантата “Мы помнім вас, людзі”, 8 сімфоній (асаблівай папулярнасцю карыстаюцца Пятая сімфонія “Памяць зямлі” і Шостая “Полацкія пісьмёны”), сімфанічныя паэмы “Фрэскі”, “Пахаванне Хатыні”, “Дыялект”, Канцэрт-паэма для віяланчэлі з аркестрам, канцэрт для аркестра “Метамарфозы”, “Музычны момант” для струннага аркестра, п’есы для народнага аркестра, фартэпіяна, харавыя цыклы, музыка для тэатра, кіно і многія іншыя.

Дыяпазон тэм і вобразаў вельмі шырокі і разнапланавы. Вылучаюцца гістарычная тэматыка, вобразы гармоніі і прыгажосці, ідэалы высокай духоўнасці; аўтар звяртаецца да антычнай спадчыны, высокай класічнай літаратуры, філасофіі, беларускай нацыянальнай паэтыкі і інш.

Ён стаў членам Саюза кампазітараў БССР (1971) і Саюза кампазітараў СССР (1991), заслужаным дзеячам мастацтваў БССР (1982), лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988; 1996) і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  у намінацыі “Музычнае мастацтва” (2008), народным артыстам Беларусі (2013).

Mdzivani-1.jpg

Музыка Андрэя Мдзівані гучыць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Творчасць таленавітага кампазітара і педагога прадстаўлена на пласцінках, у альбомах і нотных зборніках, вывучаецца ў ВНУ і школах, музыка гучыць у канцэртных залах, на тэатральных падмостках, тэлебачанні.

Больш інфармацыі пра творчую дзейнасць Андрэя Юр’евіча Мдзівані можна знайсці ў рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – электронным каталогу, анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”, Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных/нарматыўных запісаў.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Успомніць усё. Памятаць кожнага

9 Сне 2022

9 снежня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося фінальнае мерапрыемства ў рамках праекта “Успомніць усё. Памятаць кожнага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы абмеркавалі пытанні выкарыстання і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей

8 Сне 2022

8 снежня ў бібліятэцы адбыўся рэспубліканскі семінар па пытаннях прыцягнення інвестараў і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх уключэння ў эканамічны абарот.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Перадача ў дар кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў

8 Сне 2022

8 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют-2022”

6 Сне 2022

6 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют”, прысвечанага творчасці пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Маскве адкрылася экспазіцыя, прымеркаваная да юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2022

6 снежня ў беларускім павільёне Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) у Маскве адкрыўся выставачны праект “Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра”.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Калядная зорка

7 Сне 2022

З 7 снежня па 16 студзеня ў кальцавой галерэі 2-га паверха працуе святочная выстава “Калядная зорка”, прысвечаная Калядам і Новаму году.

Кніжныя выстаўкі

Сэрца, якое мілуе

10 Ліс 2022

Кніжная і фотавыстаўка “Сэрца, якое мілуе” прысвечана жыццю і дзейнасці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) (1935–2021), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам