ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
ДАІ нагадвае пра неабходнасць выканання правіл дарожнага руху!
Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі

Памяці В.С. Арсеньева, гісторыка, архівіста, генеалога

Памяці В.С. Арсеньева, гісторыка, архівіста, генеалога
Іншыя навіны

26 сакавіка спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Васіля Сяргеевіча Арсеньева, вучонага ў вобласці гісторыі, генеалогіі і архіўнай справы, аднаго з ініцыятараў стварэння і першага старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.

Arsienjeu.jpg

Будучы вучоны нарадзіўся ў 1883 годзе ў г. Сафіі. Яго бацька быў консулам, потым павераным у справах Балгарыі. Хлопчыка назвалі ў гонар яго дзеда Васіля, які ў свой час таксама займаў высокія пасады, ён быў чыноўнікам Урадавага сената і правадзейным тайным саветнікам. Менавіта ў маёнтку дзеда Краснае Навасільскага павета Тульскай губерні Васіль правёў дзіцячыя гады.

Arsienjeu_z_siastroj.jpg
З сястрой Наталляй. 1880-я гг.

Васіль Сяргеевіч скончыў гімназічны курс Маскоўскага імператарскага ліцэя ў памяць цэсарэвіча Мікалая (1901) і юрыдычны курс той жа ўстановы (1904). Яшчэ ў час вучобы праявіў сябе ў якасці даследчыка, займаўся вывучэннем свайго роду. Яго кніга “Род дворян Арсеньевых” (1903) атрымала шырокае прызнанне ў спецыялістаў па генеалогіі.

Arsienjeu-9-8.jpg

З 1904 г. знаходзіўся на дзяржаўнай службе, у 1908–1910 гг. займаў пасаду саветніка Віцебскага губернскага праўлення. Васіль Арсеньеў быў ініцыятарам стварэння і першым кіраўніком Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Пры  яго непасрэдным  удзеле былі падрыхтаваны і выдадзены  “Труды Витебской учёной архивной комиссии” (кн. 1, 1910).

Arsienjeu-2-5-6.jpg

Вучоны выяўляў і даследаваў помнікі старажытнасці ў Віцебску, Полацку, Віцебскім і Гарадоцкім паветах. За перыяд кіравання камісіяй (1909–1910) выдаў 13 кніг і брашур: “И.И. Лажечников в Витебске”, “Михельсоны”, “Документы о французских военнопленных 1812–1813 гг. в Витебской губернии”, “Поездка в Тадулин монастырь Витебского уезда 6 августа 1910 г.” і інш.

Arsienjeu-4-7-10.jpg

У жніўні 1910 г. В.С. Арсеньеў быў накіраваны ў Тулу, дзе стварыў і ўзначаліў мясцовую вучоную архіўную камісію, дзейнасць якой таксама ўключала выданне матэрыялаў, збор каштоўных музейных і архіўных калекцый, фарміраванне бібліятэкі. У 1915–1917 гг. быў пскоўскім віцэ-губернатарам, з 1919-га працаваў у навукова-статыстычным аддзеле Галоўнага ўпраўлення архіўных спраў у Маскве, з 1920 па 1922 г. ён прафесар Маскоўскага археалагічнага інстытута па кафедрам генеалогіі і геральдыкі, з сярэдзіны 1920-х – прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У снежні 1933 г. В.С. Арсеньеў выехаў за мяжу, памёр у 1947 г.

Значным унёскам гісторыка ў навуку сталі больш за 150 навуковых прац па пытаннях гісторыі, генеалогіі, геральдыкі. Ён меў багатую ўласную бібліятэку колькасцю 5,5 тыс. кніг па археалогіі, генеалогіі, геральдыцы, філасофіі.

Arsienjeu_z_zonkaj.jpg
З жонкай Вольгай Аляксандраўнай. 1910-я гг.

Інфармацыю пра В.С. Арсеньева можна знайсці  ў электронных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях, нацыянальнай базе даных аўтарытэтных запісаў. Бібліяграфічныя даныя аб публікацыях вучонага і матэрыялах, прысвечаных яго жыццю і дзейнасці, змешчаны ў электронным каталогу бібліятэкі.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам