ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Фотаконкурс “#♥_nlb”
Праз пакуты – да шчасця

Майстар нацыянальнай сцэны

Майстар нацыянальнай сцэны
Іншыя навіны

17 жніўня – 115 гадоў з дня нараджэння акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Здзіслава Францавіча Стомы (1907–1992).

Нарадзіўся Здзіслаў (для хатніх і знаёмых – Слаўка) у Мінску. З дзяцінства навука давалася яму без вялікіх намаганняў, дапытлівы розум імкнуўся ва ўсім разабрацца. Ён углядаўся ў наваколле, у кожным чалавечым характары спрабаваў угадаць яго сапраўдныя рысы. Вельмі рана давялося працаваць на будоўлі, трэба было дапамагаць бацькам. У вольны ад працы час пісаў вершы, удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці.

У 1929 г. скончыў драматычную студыю Польскага дзяржаўнага вандроўнага тэатра БССР, служыў у гэтым тэатры (1929, 1931–1933), а таксама ў тэатрах Украіны (1935–1936). У 1937 г. Здзіслаў Стома стаў акцёрам Беларускага тэатра юнага гледача імя Н.К. Крупскай. Выдатныя рэжысёры – майстры сцэны Е. Міровіч, М. Кавязін, М. Зораў – дапамаглі раскрыць талент маладога акцёра. У 1940 г. прыйшоў у цяперашні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы, на сцэне якога з поспехам стварыў цэлую галерэю выдатных вобразаў.

Stoma-1.jpg
З. Стома з жонкай Галінай Вікенцьеўнай

Усяго ён сыграў каля 500 роляў. Галоўнымі ў тэатры лічацца ролі Быкоўскага і Пустарэвіча (“Паўлінка” Я. Купалы), Тулягі (“Хто смяецца апошнім” К. Крапівы), Лявона (“Лявоніха на арбіце” А. Макаёнка), Бураўчыка (“Канстанцін Заслонаў” А. Маўзона), Караўкіна (“Брама неўміручасці” К. Крапівы), дзеда Савося (“Адкуль грэх?” А. Петрашкевіча), Глап’ё (“Вознаграждение – тысяча франков” В. Гюго) і інш. За вобраз старога Глушака (паводле рамана “Людзі на балоце” І. Мележа), які артыст стварыў двойчы: на тэатральнай сцэне і ў аднайменным тэлевізійным спектаклі, быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР ў 1966 годзе.

Stoma-6.jpg
“Паўлінка” Я. Купалы. З. Стома ў ролі Быкоўскага

Stoma-5.jpg
“Лявоніха на арбіце” А. Макаёнка. З. Стома ў ролі Лявона

Stoma-4.jpg
“Вознаграждение – тысяча франков” В. Гюго. З. Стома ў ролі Глап’ё

Акцёр цудоўна валодаў пластыкай, здольнасцю да імправізацыі, меў багатую палітру інтанацый, мімікі, жэстаў. Яму былі падуладны розныя жанры: бліскуча іграў камедыйных герояў, мог выразна перадаць увесь трагізм вобраза.

У кіно пачаў здымацца з 1949 г. Сыграў у такіх фільмах, як “Канстанцін Заслонаў” (1949), “Міколка-паравоз” (1956), “Гадзіннік спыніўся апоўначы” (1958) і многіх іншых.

Акрамя таго, Здзіслаў Стома – аўтар некалькіх вершаваных твораў для дзяцей.

Stoma-2-3.jpg

Інфармацыю аб жыцці і дзейнасці Здзіслава Стомы можна знайсці ў рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: электронным каталозе, анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Нацыянальнай бібліятэкай Арменіі

30 Вер 2022

29–30 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Арменіі адбылася міжнародная канферэнцыя “Захаванне спадчыны для стабільнай будучыні”, прысвечаная 510-годдзю армянскага кнігадрукавання. Канферэнцыя аб’яднала вядучых і маладых спецыялістаў бібліятэчнай сферы з усяго свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Місія – выратаваць кнігу: інтэрв’ю з рэстаўратарам Людмілай Палтаран

29 Вер 2022

Кожная кніга мае сваю гісторыю, запісы на палях, свае пашкоджанні і... свой працэс аднаўлення. Ці цікава вам даведацца, колькі рэстаўруюць кнігі – адзін дзень або адзін год? Як працуе лістадалівачная машына? Якія этапы рэстаўрацыі праходзяць старадаўнія выданні, каб быць прадстаўленымі ў музеях або на паліцах бібліятэк?

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 85-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Валянціну Карнееўну Жак

1 Кас 2022

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для Валянціны Карнееўны – самыя шчырыя віншаванні з гэтай цудоўнай юбілейнай датай і пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, светлага шчасця, радасці сэрца і ўцехі душы! Хай кожны Ваш дзень будзе напоўнены цікавымі падзеямі, любоўю і клопатам блізкіх і дарагіх сэрцу людзей.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

У бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу “Мір у душы – мір у краіне”

28 Вер 2022

28 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу “Мір у душы – мір у краіне” ў намінацыі “Верш” у рамках творчага праекта “Шчасце – жыць у мірнай краіне!”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Славуты беларускі кампазітар з грузінскімі каранямі

1 Кас 2022

1 кастрычніка спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння вядомага кампазітара і педагога Андрэя Юр’евіча Мдзівані (1937–2021), які ўнёс вялікі ўклад у беларускую музычную культуру і садзейнічаў яе росквіту.

Па старонках беларускага календара

Пад знакам крылатага змея

30 Вер 2022

З 30 верасня па 7 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Пад знакам крылатага змея”, прысвечаная 550-годдзю з дня нараджэння Лукаса Кранаха Старэйшага (1472–1553).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам