ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Метадычны семінар для бібліятэкараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі
Электронная калекцыя твораў беларускіх пісьменнікаў на ўзбекскай мове перададзена ў Нацыянальную бібліятэку

“Мастацкай літаратуры” – 50

“Мастацкай літаратуры” – 50
Іншыя навіны

1972 год – дата стварэння аднаго з самых вядомых выдавецтваў нашай краіны, задачай якога стаў клопат пра беларускую кнігу, яе запатрабаванасць не толькі ў краіне, але і за мяжой.

У 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва “Беларусь” была створана самастойная спецыялізаваная выдавецкая ўстанова, якая атрымала назву “Мастацкая літаратура”. Магістральным кірункам яе дзейнасці быў вызначаны выпуск высакаякаснай кніжнай прадукцыі, скіраванай на рост інтэлектуальнага патэнцыялу краіны, павышэнне цікавасці да чытання як да надзвычай важнага фактару развіцця нацыянальнай культуры. Менавіта з дзейнасцю выдавецтва звязана актывізацыя выпуску арыгінальных твораў беларускіх пісьменнікаў на беларускай, рускай і замежных мовах, твораў замежных аўтараў у перакладзе на беларускую мову, збораў твораў і выбраных твораў, кніг па літаратуразнаўстве і крытыцы.

У “Мастацкай літаратуры” былі арганізаваны рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, перакладной літаратуры, крытыкі і драматургіі, літаратуры народаў СССР. Новае выдавецтва годна прадставіла першыя тамы збораў твораў Я. Коласа і К. Чорнага, паэму А. Куляшова “Далёка да акіяна”, кнігі вершаў А. Гурло, А. Русака і інш. Многія выданні выходзілі ў кніжных серыях, кожная з якіх мела сваё прызначэнне, свой сэнс: “Першая кніга паэта”, “Першая кніга празаіка”, “Паэзія народаў свету”, “Бібліятэка замежнай мовы”. Пазней былі ўтвораны новыя серыі: “Скарбы сусветнай літаратуры”, “Памяць”, “Беларуская паэзія ХХ стагоддзя”, “Беларуская проза ХХ стагоддзя” і інш.

Mastlit-5.jpg

“Мастацкая літаратура” ўпершыню ў практыцы беларускага кнігавыдання асвоіла выпуск мініяцюрных кніг. Першымі з іх сталі беларускамоўныя зборнікі вершаў Я. Коласа і Я. Купалы, выдадзеныя ў 1972 годзе ў фармаце 65х80 мм да 90-годдзя з дня нараджэння паэтаў. Апублікаваны таксама паэма Я. Купалы “Тарасова доля” (66х96 мм), зборнік вершаў П. Броўкі “Ты – мая пчолка”, балада А. Міцкевіча “Свіцязянка” (65х68 мм) і інш. Усе падобныя выданні маюць высокую мастацкую каштоўнасць, якаснае паліграфічнае выкананне, арыгінальнае афармленне. У 1990-я гады менавіта ў “Мастацкай літаратуры” ўпершыню былі надрукаваны факсімільныя выданні М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка і інш.

Mastlit-6.jpg

У пачатку XXI стагоддзя ў выдавецтве адбыліся структурныя змены: да яго далучылася заснаванае ў 1981 годзе выдавецтва “Юнацтва”. Пачынаючы з 2002 года “Мастацкая літаратура” значна актывізавала сваю дзейнасць як асноўны дзяржаўны выдавец беларускай мастацкай літаратуры і літаратуры для дзяцей і юнацтва. Яе рэпертуар пашырыўся за кошт выпуску навуковай, навукова-папулярнай, вытворча-практычнай, вучэбнай, масава-палітычнай і даведачнай літаратуры. Стратэгія выдавецтва – пошук новых перспектыўных аўтараў, выданне арыгінальных твораў і кніжных серый ва ўсіх жанрах мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, распаўсюджванне іх на кніжным рынку.

Сёння “Мастацкая літаратура” трымае марку аднаго з самых прэстыжных выдавецтваў Беларусі. Тое, што выходзіць у ім, нясе на сабе знак якасці, што пацвярджаецца перамогай у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. У 2019 годзе ўзнагародамі ў розных намінацыях конкурсу “Мастацтва кнігі” былі адзначаны зборнікі твораў “Ни к чему быть одному” В. Паліканінай, “Зямля бацькоў, святая…” (серыя “100 вершаў”), “Пялёсткі лотаса і хрызантэмы: сто паэтаў Кітая ХХ стагоддзя” і інш. Калектыў установы няспынна працуе над удасканаленнем выдавецкага працэсу, рэалізацыяй новых праектаў, плённа супрацоўнічае з вядомымі пісьменнікамі і мастакамі, адкрывае новыя імёны.

Mastlit-7.jpg

Інфармацыю пра выдавецтва можна знайсці на сайце “Мастацкай літаратуры”, а таксама ў анлайн-энцыклапедыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Інфармацыйныя рэсурсы НББ прэзентаваны ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

3 Лют 2023

1 лютага супрацоўнікі інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі з прафесійным візітам Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе адбылася прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі і абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка стала пераможніцай у намінацыі “Лепшыя пярвічныя арганізацыі ўстаноў навукі і культуры”

2 Лют 2023

31 студзеня ў адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Першамайская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” правяла акцыю “Мы лепшыя з лепшых” па выніках працы за 2022 год.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар “Парадак дзеянняў пры заліцці кніг вадой для недапушчэння біяпашкоджанняў дакументаў”

1 Лют 2023

16 лютага Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізуе ў анлайн-фармаце вэбінар “Парадак дзеянняў пры заліцці кніг вадой для недапушчэння біяпашкоджанняў дакументаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячая фантастычная аповесць «Эрпіды на планеце Зямля» Паўла Місько

2 Лют 2023

У фантастыцы ёсць свае «архетыпы» – сюжэты, якія раз-пораз паўтараюцца ў розных варыяцыях і нязменна кранаюць чытача. Адзін з іх – сяброўства героя-зямляніна з іншапланецянінам. Па гэтай мадэлі пабудаваны шэраг класічных фантастычных твораў, і не толькі літаратурных. Прыгадаем сусветна вядомыя і па сёння любімыя падлеткавыя кінастужкі «Іншапланецянін» (1982, рэж. Стывен Спілберг) ці «Палёт навігатара» (1986, рэж. Рэндал Клэйзер). А таксама папулярны сіткам «Альф» (1986, рэж. Пол Фаска).

Навіны бібліятэк

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскай духоўнай акадэміяй і Прэзідэнцкай бібліятэкай імя Б.М. Ельцына

31 Сту 2023

30 студзеня намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка ўзяў удзел у мерапрыемстве па падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Прэзідэнцкай бібліятэкай імя Б.М. Ельцына Расійскай Федэрацыі і Мінскай духоўнай акадэміяй імя Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падарожжа па Чырванаборскім краі: у бібліятэцы адкрылася новая фотавыстаўка

31 Сту 2023

31 студзеня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Чырванаборскі край”. У экспазіцыі – плён работы Чырванаборскай школы фатаграфіі ў турыстычным комплексе “Чырвоны Бор” з 21 па 30 жніўня 2022 года.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам