ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Запрашаем да ўдзелу ў штогадовай канферэнцыі “Электронная культура” – сёлета яе статус стаў міжнародным
Унікальны помнік рукапіснай спадчыны папоўніў фонды Нацыянальнай бібліятэкі

Краязнавец, складальнік адной з першых археалагічных карт Беларусі

Краязнавец, складальнік адной з першых археалагічных карт Беларусі
Іншыя навіны

15 сакавіка – 160 гадоў з дня нараджэння Францішка (Францыска) Леапольдавіча Вярэнькі (1862–1892), краязнаўца, археолага, складальніка археалагічных карт, схем старажытных паселішчаў і замчышчаў Ушацкага раёна.

Францішак (Францыск) Леапольдавіч Вярэнька нарадзіўся ў вёсцы Пуцілкавічы Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер Ушацкі раён Віцебскай вобласці). Закончыў Мінскую гімназію (1881), Варшаўскі ўніверсітэт (1887). За навуковую працу па народнай медыцыне ўзнагароджаны залатым медалём (1886).

Матэрыялы для зборніка “Аб народных леках”, у якім змешчаны звесткі аб знахарстве, вераваннях, забабонах, сімптомах хвароб чалавека і народных сродках лячэння, аўтар збіраў у паўночнай частцы Барысаўскага і заходняй частцы Лепельскага паветаў. Усяго прывёў каля 1000 апісанняў знахарскіх прыёмаў, замоў, прымхаў і сродкаў народнай медыцыны. Дапаўненнем да навуковай працы стаў дадатак, які ўключаў звесткі ў галіне народнай ветэрынарыі.

Ф.Л. Вярэнька шмат і плённа займаўся правядзеннем археалагічных раскопак на тэрыторыі сучаснага Ушацкага раёна ўздоўж ракі Ушача, даследаваў гарадзішчы, знайшоў шмат прадметаў матэрыяльнай культуры старажытных славян. У ваколіцах Пуцілкавіч выявіў 9 гарадзішчаў жалезнага веку і каля 50 курганных груп раннефеадальнага часу (ім былі раскапаны 36 курганоў). Даследаваў гарадзішчы каля былых вёсак Гвазды, Вялікія Бірулі, Афераўшчына, каля вёскі Малыя Дольцы выявіў на селішчы рэшткі разбуранай печы, фрагменты посуду, жалезныя і бронзавыя кольцы, сякеры і інш.

Матэрыялы засталіся неапублікаванымі, захаваліся рукапісы яго прац: “Курганы ў Пуцілкавічах (1887–1892)”, “Курганы і два дагістарычныя паселішчы ў Пуцілкавічах”, дзённік раскопак, археалагічныя карты, схемы гарадзішчаў, замчышч. Ф.Л. Вярэнька склаў археалагічную карту наваколля роднай вёскі, якая ўключала 85 помнікаў розных эпох. Цікавіў краязнаўца і беларускі фальклор, ён актыўна збіраў і запісваў творы вуснай народнай творчасці.

Працы беларускага археолага мала вывучаныя. Частка спадчыны краязнаўца захоўваецца ў Кракаўскім археалагічным музеі і яшчэ чакае свайго даследчыка.

Інфармацыю аб археолагу можна знайсці ў рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: электронным каталогу, анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам