ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Ад душы ў бібліятэцы адсвяткавалі Дзень жанчын
#BelBookChallenge прапануе: кнігі з дзяцінства ў перакладзе на беларускую мову

Да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы

Да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы
Іншыя навіны

5 сакавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння беларускага драматурга, празаіка, сатырыка, паэта, перакладчыка, акадэміка АН БССР, народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (1896–1991).

Ён узбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі таленавітымі творамі, разнастайнымі па жанры і тэматыцы.

У нашых фондах захоўваецца адна з найбуйнейшых калекцый выданняў пісьменніка, азнаёміцца з якімі вы можаце пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі.

Krapiva_1.jpg

Кандрат Крапіва (сапраўднае імя Кандрат Кандратавіч Атраховіч) нарадзіўся ў в. Нізок. У 1907 годзе скончыў царкоўна-прыходскую школу ў роднай вёсцы. Затым вучыўся ва Уздзенскім народным вучылішчы, з якога ў 1912 годзе перавёўся ў вучылішча ў Койданава. У 1913-м атрымаў званне народнага настаўніка.

Krapiva_2.jpgУ 1920-х гадах пачынаючы пісьменнік быў членам літаб’яднання “Маладняк”, дзе выходзілі яго першыя зборнікі. 1926 годзе ствараецца новае літаратурна-мастацкае аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў “Узвышша”, у якім старшынёй становіцца Кузьма Чорны, а яго намеснікам – Кандрат Крапіва. Аб’яднанне выдавала літаратурна-мастацкі часопіс “Узвышша” на беларускай мове.

Krapiva_3.jpg

З 1932 па 1936 год Кандрат Крапіва працаваў у рэдакцыі часопіса “Полымя рэвалюцыі”. У часопісе апублікаваў раман “Мядзведзічы”, прысвечаны жыццю беларускай вёскі напярэдадні калектывізацыі. Раман застаўся няскончаным.

У канцы 1930-х гадоў ён напісаў першую п’есу “Канец дружбы”, якая прысвечана маральна-этычным праблемам людзей, якія перажылі рэвалюцыю і Грамадзянскую вайну.

Krapiva_4.jpg

Шырокую вядомасць атрымала камедыя “Хто смяецца апошнім” (1939). У творы раскрыты сацыяльныя і ідэйна-маральныя праблемы грамадства, высмейваюцца кар’ерысты, падхалімы і шантажысты. Камедыя была пастаўлена больш чым у 120 тэатрах былога Савецкага Саюза і многіх замежных тэатрах, экранізавана кінастудыяй “Беларусьфільм”.

Krapiva_5.jpg

У 1951 годзе Кандрату Крапіве была прысвоена Дзяржаўная прэмія СССР за п’есу “Пяюць жаваранкі”. У 1956 годзе – ганаровае званне народнага пісьменніка БССР.

Лепшыя творы Кандрата Крапівы жывуць і сёння, у ХХІ стагоддзі яны па-ранейшаму ўспрымаюцца як сучасныя і не губляюць сваёй надзённасці і актуальнасці.

Матэрыял пададзены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”

9 Кра 2021

19 красавіка ў 12.00 пройдзе вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

9 Кра 2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці працягвае раскрываць фонды бібліятэчных устаноў рэгіёна

9 Кра 2021

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Мінскай вобласці далучыліся два новыя партнёры – Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Пранузы і Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Рэсурс папоўніўся на 87 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў гэтых бібліятэчных установах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Узноўлены шэдэўр – пазл вялікага палатна (+ відэа)

9 Кра 2021

Арыгінальная гравіравальная дошка ХVII ст. і ўзноўленая з яе гравюра з партрэтам караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага ўпершыню дэманструюцца на выставе “Узноўлены шэдэўр” у музеі кнігі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

8 Кра 2021

8 красавіка адбылася сустрэча Кацярыны Мікалаеўны Дулавай, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, члена Канстытуцыйнай камісіі, з працоўным калектывам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111