ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Пра каранавірус для дзетак: проста і з малюнкамі
Міхась Міцкевіч і яго ўменне не патануць у адчаі

500-гадовы юбілей Астафія Валовіча, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, правазнаўца, мецэната-асветніка

500-гадовы юбілей Астафія Валовіча, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, правазнаўца, мецэната-асветніка
Іншыя навіны

З імем Астафія (Яўстафія) Багданавіча Валовіча (каля 1520 – 1587 ці 1588) звязана цэлая эпоха станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Нарадзіўся ён на Гродзеншчыне, паходзіў з вядомага шляхецкага роду. Скончыў Падуанскі ўніверсітэт. На працягу 1550–1580-х гг. займаў пасады падстаросты берасцейскага, пісара ВКЛ, маршалка дворнага, старосты магілёўскага, азярышчанскага, берасцейскага, кобрынскага, рэчыцкага, падскарбія земскага, канцлера літоўскага, кашталяна трокскага і віленскага.

Астафій Валовіч быў бліскучым дыпламатам, неаднаразова ўдзельнічаў у пасольскіх місіях. Паслядоўна адстойваў незалежнасць ВКЛ, выступаў супраць Люблінскай уніі 1569 г., скіраванай на аб’яднанне княства і Польскага каралеўства ў адну дзяржаву – Рэч Паспалітую. Прымаў актыўны ўдзел у палітычнай, аграрнай, судова-адміністрацыйнай і іншых рэформах. Разам з Львом Сапегам у 1581 г. стварыў Трыбунал – вышэйшы апеляцыйны судовы орган ВКЛ. Уваходзіў у камісію па падрыхтоўцы Статута 1566 г. Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Статута ВКЛ 1588 г. Напрацоўкі А. Валовіча ў значнай ступені склалі аснову гэтага шэдэўра старабеларускай юрыдычнай думкі.

Астафій Валовіч шмат зрабіў для развіцця ў Беларусі адукацыі і кнігадрукавання. На яго сродкі была створана першая на нашайтэрыторыі кірылічная друкарня ў Нясвіжы, выдаваліся кнігі на беларускай мове. А. Валовіч аказваў дапамогу школам і шпіталям, падтрымліваў ідэю стварэння ў ВКЛ вышэйшай навучальнай установы, прапагандаваў прынцыпы талерантнасці паміж людзьмі рознай веры і сасловій.

Дзейнасць Астафія Валовіча адлюстравана ў гістарычных даследаваннях, артыкулах з часопісаў і энцыклапедычных даведнікаў, а таксама ў іншых дакументах, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Аб гэтых публікацыях можна даведацца праз наш электронны каталог. Біяграфічныя звесткі прадстаўлены ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях” і Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных/нарматыўных запісаў.

Крыніца ілюстрацыі: Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. – 2-е выд., дапрац. – Мінск, 2009. – С. 47–49.

 Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам