ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Барадулін у нашых сэрцах
Гарады свету: мінулае, сучаснае, будучае

275 гадоў з дня нараджэння Францішка Смуглевіча, жывапісца, графіка, педагога, творчая дзейнасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі

275 гадоў з дня нараджэння Францішка Смуглевіча, жывапісца, графіка, педагога, творчая дзейнасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі
Іншыя навіны

Францішак Смуглевіч (1745–1807) – яркі прадстаўнік класіцызму ў мастацтве Польшчы, Літвы і Беларусі. Яго асоба – адна з ключавых у фарміраванні прафесійнага мастацкага асяроддзя Беларусі канца XVIII – пачатку XIX ст.

Францішак Смуглевіч нарадзіўся 6 кастрычніка 1745 г. у Польшчы. Лёс будучага знакамітага мастака быў прадвызначаны яго паходжаннем. Бацька Францішка служыў прыдворным жывапісцам караля Аўгуста ІІІ. Першыя ўрокі жывапісу хлопчык атрымаў у бацькі і дзядзькі, вядомага мастака Ш. Чаховіча. Аднак творчае сталенне юнака адбывалася ў Італіі, куды ён быў адпраўлены бацькам для атрымання неабходных для мастака ведаў. Спачатку вучыўся як стыпендыят Станіслава Аўгуста ў Рыме ў А. Марона (1763–1764), а з 1766 г. працягваў вучобу ў Акадэміі Святога Лукі. Тут адразу выявіліся вялікія здольнасці Францішка і ўжо на другі год навучання яго поспехі былі адзначаны медалём. У акадэміі сфармаваліся погляды Ф. Смуглевіча як прыхільніка класіцызму. Пасля заканчэння акадэміі ён некаторы час жыў у Рыме, дзе займаўся роспісам гротаў. З Італіі Ф. Смуглевіч вярнуўся ў Варшаву ўжо сфарміраваным жывапісцам і пражыў у гэтым горадзе 13 гадоў (1784–1797). Тут мастак выконваў шматлікія замовы на гістарычныя тэмы для асоб каралеўскага роду і гетманскага чыну, стварыў вялікую колькасць карцін на біблейскія тэмы і тэмы старажытнай міфалогіі. Неўзабаве ён дасягнуў найвышэйшага прафесіяналізму і ўвайшоў у кола мастацкай эліты краіны.

У 1797 г. Ф. Смуглевіч быў запрошаны ў Віленскі ўніверсітэт на пасаду прафесара жывапісу і малюнка і да канца свайго жыцця працаваў на гэтай ніве. “Высокаадукаваны мастак, прыхільнік класіцызму эпохі Асветы, які стварыў нямала выдатных твораў жывапісу, ён прад’яўляў да сваіх слухачоў вельмі высокія патрабаванні, даказваючы неабходнасць для мастака ўсебаковай адукацыі. Такое стаўленне да жывапісу, які лічыўся да гэтага рамяством, было новым і выключна важным”. Гэтая характарыстыка Ф. Смуглевіча як педагога апублікавана ў манаграфіі, прысвечанай гісторыі Віленскага ўніверсітэта. Перыяд, калі ён узначальваў кафедру малюнка і жывапісу, універсітэцкія летапісцы назвалі “залатым векам” Віленскай мастацкай школы.

Smuhlievich-1.jpg

Сваю педагагічную дзейнасць Ф. Смуглевіч сумяшчаў з творчасцю. Ён працаваў у гістарычным, батальным, партрэтным жанрах, ствараў алегарычныя і міфалагічныя кампазіцыі. Сярод іх – “Смерць Марыі” (1784), “Св. Іаан Хрысціцель”, “Перамога Аляксандра над Дарыем”, “Юдзіф”, “Брэсцкая бітва 1651 года” (1805), “Хатынская бітва 1673 года”, “Уезд Баляслава Храбрага ў Кіеў” і многія іншыя. Стварыў шэраг кампазіцый на біблейскія сюжэты для касцёлаў Беларусі (у Рэчыцы, Мінску, Гродна, Полацку), Літвы і Польшчы.

У творчай спадчыне Ф. Смуглевіча ёсць карціны, заснаваныя на народным жыцці (“Польскія сяляне за сталом”, “Літоўскія сяляне”, “Сяляне ў нацыянальных строях”, “Сцэна з сялянскага жыцця” і інш.), а таксама творы з сюжэтамі, звязанымі з барацьбой польскага народа за сваё вызваленне (“Апафеоз паўстання Касцюшкі”, “Касцюшка заклікае Польшчу змагацца з ворагам”, “Клятва Т. Касцюшкі на Кракаўскім рынку”).

Smuhlievich-2.jpg

Мастаком напісаны шэраг карцін як асобных людзей, так і цэлых сем’яў, напрыклад, аўтапартрэт, партрэты Ю. Пешкі, біскупа Гедройца, Р. Пшаздзецкага, сем’яў Тышкевічаў, Прозараў і інш. Сярод яго спадчыны ёсць і шмат графічных твораў. Яны выкананы ў розных арыгінальных тэхніках (графітны аловак, вугаль, пяро-туш-бістр і да т.п.), маюць характар завершаных, самастойных карцін і дзівяць незвычайнай для графікі манументальнасцю.

Францішак Смуглевіч пакінуў пасля сябе пляяду выбітных вучняў, творчая дзейнасць якіх доўгі час падтрымлівала высокі ўзровень Віленскай мастацкай школы. Сярод іх былі Я. Рустэм (1762–1835), Ю. Пешка (1762–1831), Ю. Аляшкевіч (1777–1830), К. Бароўскі (1785–1854), Я. Дамель (1780–1840). Педагагічны і творчы метады Ф. Смуглевіча, заснаваныя на захаванні гуманістычных культурных традыцый, сфармавалі ў яго вучняў стаўленне да мастацтва як да найвышэйшай формы інтэлектуальнай працы. А развітыя на гэтай аснове жывапісныя здольнасці дазволілі новай генерацыі мастакоў увайсці ў кола культурнай эліты творчай інтэлігенцыі беларуска-літоўскага краю.

Smuhlievich-6.jpg

Біяграфічная даведка пра Ф. Смуглевіча, дапоўненая спісам літаратуры пра яго жыццё і творчасць, прадстаўлена таксама ў базе даных “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам