ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
#BelBookChallenge прапануе: кніга, дзе фігурыруе выбітная гістарычная постаць
Як падрыхтавацца да сесіі з дапамогай віртуальнай чытальнай залы НББ

16 студзеня ‒ 175 гадоў з дня нараджэння М.В. Рытава

16 студзеня ‒ 175 гадоў з дня нараджэння М.В. Рытава
Іншыя навіны

Славуты навуковец у галіне аграбіялогіі Міхаіл Васільевіч Рытаў (1846‒1920) з’яўляецца адным з заснавальнікаў навуковага агародніцтва і пладаводства ў Беларусі.

Нарадзіўся вучоны ў Наваміргарадзе (Украіна), дзяцінства прайшло ва Уфе. Яшчэ будучы вучнем Уфімскай гімназіі, ён захапляўся прыродазнаўствам, збіраў гербарыі і калекцыі, спрабаваў разводзіць гародніну, пладовыя дрэвы і ягаднікі на прысядзібным участку бацькі. У 1861 г. М.В. Рытаў па рэкамендацыі бацькі паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1871 г., аднак праца ў якасці юрыста не захапляла маладога чалавека. Яго марай па-ранейшаму заставалася раслінаводства. Таму ён паступіў на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта. Быў адным з вучняў К.А. Ціміразева. У 1878 г. скончыў вучобу, абараніў магістарскую дысертацыю на тэму “Арганаграфія кветкавых раслін”.

М.В. Рытаву прапанавалі на выбар: застацца працаваць на кафедры батанікі ў Маскоўскім універсітэце, выкладаць у Пятроўскай (цяпер Ціміразеўскай) земляробчай акадэміі або ў горацкіх сярэдніх сельскагаспадарчых навучальных установах (цяпер Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія). Ён абраў апошні варыянт.

У Горкі Магілёўскай губерні Міхаіл Васільевіч прыехаў у 1879 г. У горадзе, які стаў яго другой радзімай, пражыў больш за 40 гадоў, прысвяціў усё сваё жыццё навуцы. Спачатку быў выкладчыкам батанікі і фізіялогіі раслін, фізікі і мінералогіі ў Горацкім земляробчым вучылішчы, пазней выкладаў агародніцтва і метэаралогію. Арганізаваў першы пладовы гадавальнік, памалагічны сад, доследнае поле для вывучэння агароднінных культур, якое сёння носіць назву “Рытаўскія агароды”, вёў назіранні і ставіў эксперыменты.

Акрамя даследчай і педагагічнай дзейнасці М.В. Рытаў прымаў удзел (як аўтар і рэдактар) у выданні часопісаў па садоўніцтве, працаваў у розных сельскагаспадарчых таварыствах, навуковых камітэтах, быў экспертам на сельскагаспадарчых выставах. У 1887 г. падрыхтаваная вучнямі земляробчага вучылішча пад кіраўніцтвам М.В. Рытава калекцыя “Батанічны агарод” была адзначана на выстаўцы ў Маскве залатым медалём.

У 1896 г. ён быў абраны членам-карэспандэнтам Расійскага таварыства пладаводства і членам-карэспандэнтам Вучонага савета Міністэрства земляробства і дзяржаўных маёмасцяў. У 1911 г. па запрашэнні Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі чытаў курс садоўніцтва і агародніцтва. Усведамляючы, што развіццё навуковага садоўніцтва немагчыма без уласных навуковых кадраў, ён дамагаўся адкрыцця адпаведных вышэйшых навучальных устаноў.

Асноўная навуковая дзейнасць М.В. Рытава была звязана з распрацоўкай біялагічных асноў агародніцтва і пладаводства. Ён з’яўляецца аўтарам падручнікаў, манаграфій, артыкулаў па пытаннях раслінаводства, многія з якіх перавыдаваліся: “Общее огородничество”, “Плодоводство: краткий учебник”, “Русские лекарственные растения”, “Помологи”, “Русские яблоки”, “Крестьянский плодовый сад”, “Ягодники: руководство по разведению крыжовника, смородины, малины, ежевики, земляники и клубники”, “Обрезка плодовых деревьев и ягодных кустарников”, “Съедобные грибы: описание луговых и лесных съедобных грибов по их отличительным признакам с указанием их вариаций, употребления и культуры” і інш. Усяго Рытаву належыць больш за 1000 навуковых прац.

Пазнаёміцца з працамі вучонага, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, можна праз электронны каталог. Найбольш поўным зборам прац М.В. Рытава (у т.л. унікальнай калекцыяй рукапісаў) валодае бібліятэка імя Д.Р. Новікава УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія” (БДСГА).

rytau_1.jpg

М.В. Рытаў быў вядомы і як вынаходнік, і нават як філосаф (тэматычная падборка ўрыўкаў з яго кніг увайшла ў 4-томную “Антологию мировой философии”, Масква, 1969‒1972). Вучоны таксама з’яўляецца аўтарам адзінага ў гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. твора, напісанага ў форме навуковай фантастыкі і сацыяльнай утопіі ‒ рамана “Путевые заметки и воспоминания 1889‒1898 гг.” Рукапіс твора захоўваецца ў фондах бібліятэкі БДСГА.

У 1918 г. М.В. Рытаў быў абраны прафесарам Петраградскага агранамічнага і Варонежскага сельскагаспадарчага інстытутаў, аднак ён застаўся ў Горках і з 1919 г. да канца жыцця кіраваў кафедрай батанікі ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце.

Біяграфічныя матэрыялы аб вядомым вучоным можна знайсці ў анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”, а таксама ў мультымедыйным выданні “100 год з гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі: дакументы і матэрыялы 1840‒1940 гг.”, падрыхтаваным Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў супрацоўніцтве з шэрагам партнёраў. Раім таксама паглядзець віртуальную выставу, арганізаваную бібліятэкай БДСГА.

rytau_2.jpg

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам