ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Нататнікі Уладзіміра Дубоўкі як ключ да неспазнаных старонак жыцця і творчасці
АБСЕ: 45 гадоў службы ў інтарэсах бяспекі і супрацоўніцтва

15 ліпеня – 610 гадоў з часу Грунвальдскай бітвы (1410)

15 ліпеня – 610 гадоў з часу Грунвальдскай бітвы (1410)
Іншыя навіны

Знакамітая бітва паміж злучаным войскам Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (на чале з каралём Польшчы Ягайлам і вялікім князем літоўскім Вітаўтам) і войскам Тэўтонскага ордэна пад камандаваннем вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена адбылася ў перыяд Вялікай вайны (1409–1411) недалёка ад вёсак Грунвальд, Таненберг і Людвігсдорф (Людвігова) на тэрыторыі Усходняй Прусіі (сучасная Польшча).

Па маштабах і палітычнаму значэнню бітва была адной з буйнейшых у сярэднявечнай Еўропе. Гэта эпахальная падзея прадвызначыла лёс многіх дзяржаў і народаў, пакінула значны след і ў беларускай гісторыі. Разгром Тэўтонскага ордэна паклаў пачатак яго палітычнаму заняпаду, спыніў шматвяковую экспансію крыжакоў на славянскія і прыбалтыйскія землі. У выніку грунвальдскай перамогі ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, што спрыяла эканамічнаму росту і развіццю дзяржавы.

Аб Грунвальдскай бітве пакінулі сведчанні летапісы і хронікі, гэта знакавая баталія прыцягвала ўвагу многіх гісторыкаў, даследчыкаў і пісьменнікаў. Сярод іх – М. Стрыйкоўскі, Я. Длугаш, Т. Нарбут, А. Лявіцкі, Ю. Крашэўскі, Г. Сянкевіч, Г. Дэльбрук, Д. Даўгяла. Гістарычная падзея стала крыніцай натхнення для графікаў і жывапісцаў (М. Андрыёлі, Я. Матэйка, В. і Ю. Косакі, Я. Дамель, А. Муха і інш.), кампазітараў і музыкантаў.

Il-4.jpg

У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваецца буйная калекцыя дакументаў (манаграфіі, зборнікі, артыкулы, выяўленчыя матэрыялы, ноты, гуказапісы і г.д.) па названай тэме на беларускай, польскай, рускай, літоўскай і іншых мовах. Да 600-гадовага юбілею падзеі бібліятэка выпусціла камплект паштовак “Грунвальдская бітва ў выявах: па матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Атрымаць інфармацыю пра ўсе гэтыя дакументы можна праз электронны каталог НББ. У зводным ЭІР “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі” прадстаўлены звесткі і пра тыя выданні, якія адсутнічаюць у бібліятэках нашай краіны. Падрабязнае апісанне Грунвальдскай бітвы змешчана ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам