ГалоўнаяНавіны

Вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”

9 Кра 2021

19 красавіка ў 12.00 пройдзе вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Узноўлены шэдэўр – пазл вялікага палатна (+ відэа)

9 Кра 2021

Арыгінальная гравіравальная дошка ХVII ст. і ўзноўленая з яе гравюра з партрэтам караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага ўпершыню дэманструюцца на выставе “Узноўлены шэдэўр” у музеі кнігі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

9 Кра 2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці працягвае раскрываць фонды бібліятэчных устаноў рэгіёна

9 Кра 2021

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Мінскай вобласці далучыліся два новыя партнёры – Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Пранузы і Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Рэсурс папоўніўся на 87 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў гэтых бібліятэчных установах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Унікальная магчымасць публікацыі навуковых работ у часопісах адкрытага доступу для аўтараў з Беларусі

8 Кра 2021

З сакавіка 2021 года адменена ці зніжана аплата за апрацоўку артыкулаў (APC – англ. article processing charges) для аўтараў з Беларусі пры публікацыі артыкулаў у рэжыме адкрытага доступу ў вядучых навуковых часопісах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мастацтва сарціроўкі: як арганізаваць свае кніжныя паліцы і не звар’яцець

8 Кра 2021

Паглядзіце на сваю кніжную паліцу. Пільна. Што яна вам нагадвае? Нястройны плот з кніжак усіх памераў і відаў? Ідэальна роўны шэраг, дзе ўсё расстаўлена строга па алфавіце? Хаатычна кінутыя адзін на аднаго томікі ўперамешку з паштоўкамі і часопіснымі ўкладышамі? Што б ні апынулася ў вашай кніжнай шафе, напэўна вы хоць раз задумваліся аб сарціроўцы. На фотаздымках і ў кіно хатнія бібліятэкі заўсёды выглядаюць бездакорна – вось бы і дома так! Самы час змахнуць пыл з карашкоў і даведацца пра спосабы прывесці свае кніжныя паліцы ў парадак. А заадно разабрацца, як гэта робіць Нацыяналка.

Аўтарскі погляд

Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

8 Кра 2021

8 красавіка адбылася сустрэча Кацярыны Мікалаеўны Дулавай, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, члена Канстытуцыйнай камісіі, з працоўным калектывам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 75-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Валянціну Самуілаўну Ярмішкіну

6 Кра 2021

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усяго сэрца віншуе Валянціну Самуілаўну з юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, толькі станоўчых эмоцый і бязмежнага шчасця! Няхай радасцю і святлом будзе напоўнены кожны Ваш дзень, дом будзе поўнай чашай і ў ім заўсёды пануе спакой і дабрабыт!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Гравюра для дзяцей: творчыя заняткі

5 Кра 2021

У бібліятэцы адбыліся творчыя заняткі для дзяцей, прысвечаныя гравюры. Удзельнікі наглядна пазнаёміліся з гэтым відам мастацтва на выстаўках “Узноўлены шэдэўр” і “ILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Літаратурная бязмежнасць

2 Кра 2021

2 красавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Да гэтага дня ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстаўка “Літаратурная бязмежнасць”.

Кніжныя выстаўкі

Магчымасць дакрануцца да казкі

2 Кра 2021

1 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла пілотная экскурсія з элементамі тэатральнай пастаноўкі. Навучэнцаў сярэдняй школы № 121 г. Мінска, якія прыехалі пазнаёміцца з “алмазам ведаў”, сустрэлі экскурсаводы і сапраўдныя тэатральныя лялькі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кароткая гісторыя чытання ў чатырох актах з інтэрмедыямі

2 Кра 2021

Здаецца, гісторыя чытання – самы цікавы і нестандартны элемент кніжнай культуры, бо працэс такі натуральны! Мы задумваемся аб паходжанні кніжных карашкоў, закладак, вялікіх літар і архітыпічных сюжэтаў, але што наконт самога чытання? Ад гліняных таблічак да бібліятэк, ад чытання ўслых да скорачытання: займальная гісторыя ўвесь гэты час была ў нас пад носам. Самы час у ёй разабрацца.

Аўтарскі погляд

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Сту 2021

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам
111