ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Паўлюк Трус: паэт крыштальнай чысціні
“У народ і край свой толькі веру”

Золак над апошняй магiстраллю

Золак над апошняй магiстраллю
Іншыя навіны

Каб любiць Беларусь нашу мiлую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлi на Палессе ляцяць.

Усе ведаюць гэтую цудоўную песню на музыку Iгара Лучанка. На слыху i iншыя – “А мне ў шчасце верыцца”, “Беларусачка”, “Нарачаначка”, якiя там-сям успрымаюцца як народныя. Але ў гэтых песень ёсць аўтар – паэт Алесь Ставер, якому 10 жніўня споўнiлася б 90 гадоў.

Ales-Staver-1.jpg

Давайце згадаем некаторыя факты з яго бiяграфii.

1. У дзяцiнстве патрапiў у фашысцкi палон

Pad-kanvoem.jpgАлесь Ставер нарадзiўся ў вёсцы Маргавiца Докшыцкага раёна ў сям’i сялянаў Сяргея Макаравiча i Крысцiны Пятроўны Ставераў. Калi пачалася вайна, яму было дванаццаць. Давялося разам з роднымi ўцячы ў партызанскую зону. Вясной 1944-га падчас адной з блакадаў Алесь згубiўся. Яго бацька i браты загiнулi, а Алеся злавiлi немцы. Хлопчыка вывезлi ў Германiю, дзе ён спазнаў усе жахi палону. Пра гэта ён напiша раман “Пад канвоем”.

2. Збiраўся стаць шафёрам

Алесь вярнуўся ў родную вёску ў 1945-м. Давялося шаснаццацiгадовым са­дзiцца за парту з шасцiкласнiкамi. Пасля школы хлопец настроiўся працаваць шафёрам. Але мацi Крысцiна Пятроўна бачыла для сына iншы лёс. Да вайны яна была дэпутатам сельсавета, мела дастаткова цвёрды характар i марыла, каб хоць адзiн з трох сыноў стаў “вучоным”. Алесь паслухаўся i паступiў у Барысаўскае педвучылiшча – адтуль была магчымасць ездзiць дадому па ежу на паштовай машыне. Затым скончыў Мiнскi педiнстытут. Працаваў пiянерважатым, настаўнiкам, школьным iнспектарам. Але вершы, якiя пачаў пiсаць яшчэ ў вучылiшчы, сталi лёсам. Першы верш быў надрукаваны ў барысаўскай раённай газеце ў 1949 годзе, а праз дзесяць гадоў з’явiўся паэтычны зборнiк “Золак над Бярозай”.

3. Песню “Жураўлi на Палессе ляцяць” напiсаў у Грузii

Алесь Ставер успамiнаў, што, калi бацькi прыходзiлi дадому, якiя б нi былi стомленыя, сядалi i спявалi, забыўшыся на ўсё. Так што любоў да песнi – з дзяцiнства, i вершы яго гучалi музычна, iх ахвотна выкарыстоўвалi кампазiтары. Самую сваю вядомую песню – “Жураўлi на Палессе ляцяць” – Ставер напiсаў у Грузii. Быў з дэлегацыяй пiсьменнiкаў у Тбiлiсi, выступаў з вершамi... Новыя радкi нарадзiлiся, калi ўжо з купленымi бiлетамi спяшаўся на вакзал: “Што iм тыя пагоды паўднёвыя! Што iм пышны платанавы рай, калi клiчуць iх далi сасновыя i азёрны рабiнавы край”.

4. Спрабаваў сябе ў драматургii

Ales-Staver-2.jpgНейкi час Ставер працаваў загадчыкам лiтаратурнай часткi Белдзяржфiлармонii, потым – арганiзатарам Бюро прапаганды мастацкай лiтаратуры СП БССР. Пiсьменнiкi мусiлi часта выступаць у працоўных калектывах, ездзiць па ўсёй краiне, гэта аплочвалася. Несумненна, той, хто займаўся арганiзацыяй такiх выступленняў, мусiў сам добра выступаць. Не дзiўна, што паэт паспрабаваў перанесцi свае творы на сцэну – на яго рахунку лiрычная камедыя “Алiмпiяда Салодкая” i “Слова не верабей”.

5. Быў стрыечным братам паэта Юрася Свiркi

Знайшла iнтэрв’ю са стогадовым Сямёнам Ставерам з вёскi Маргавiца, ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны. Ён расказваў, што быў настаўнiкам i ў яго вучылiся абодва яго пляменнiкi, два будучыя паэты – Алесь Ставер i Юрась Свiрка. Дачка Юрася Свiркi, Iрына Юр’еўна, пацвердзiла, што браты-паэты сябравалi, дапамагалi адзiн аднаму. Нават лецiшчы ў iх былi побач.

6. Пiсаў для дзяцей

Дзiцячая паэзiя – вельмi складаная пляцоўка, бо дзецi адчуваюць фальш. Алесю Ставеру ўдавалася пiсаць запамiнальныя, меладычныя i шчырыя вершы для дзяцей – iх дасюль выкарыстоўваюць настаўнiкi i выхавацелi.

Як у небе зоркi,
Снег вакол iскрыцца.
Эх, на санках з горкi
Хораша пусцiцца!
Прыбегайце ўранку
Вы да нас, да хаты.
Мы дадзiм вам санкi,
Санкi‑самакаты.

7. Смерць была нечаканай

Калiсьцi Алесь Ставер марыў працаваць шафёрам. Ён стаў паэтам, але машыны прысутнiчалi ў жыццi. Любiў вадзiць, а паколькi ўзначальваў аддзел прапаганды, ездзiць даводзiлася часта. Вазiў калег-пiсьменнiкаў... 23 лiпеня 1995 года на трасе пад Мiнскам машына, якой ён кiраваў, трапiла ў аварыю. Алесь Ставер загiнуў ва ўзросце 77 гадоў.

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць кніжная выстаўка “Пявучыя струны душы”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Алеся Ставера.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам