ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Семінар-практыкум, прысвечаны гісторыі вывучэння кітабаў
У краіне светлай, дзе я… нарадзіўся!

Знакамітыя і багатыя. Дзясятка самых паспяховых пісьменнікаў

Знакамітыя і багатыя. Дзясятка самых паспяховых пісьменнікаў
Іншыя навіны

Пальма першынства ў неабвешчанай намінацыі “Найбагатая і вядомая” належыць Джоан Роўлінг, якая за літаратурную працу змагла атрымаць больш за 1 мільярд долараў.

jk_rowling.jpg

1. Самая высокааплатная аўтарка ў свеце таксама з’яўляецца і адной з самых дасведчаных у бізнесе (ці, прынамсі, мае такіх прадзюсераў-кансультантаў). Дзякуючы стварэнню чароўнага свету, апісанага ў раманах пра Гары Потэра, Джоан Роўлінг не толькі запаланіла ўяўленні мільёнаў чытачоў ва ўсім свеце, але і стварыла велізарную камерцыйную імперыю ў літпрацэсе. У свае пяцьдзясят чатыры гады аўтарка мае прыбытак не толькі ад кніг (уключаючы п’есы і розныя “пабочныя прадукты”), але і папаўняе рахункі за кошт прасоўвання іншай тэматычнай прадукцыі, тэматычных паркаў ды, вядома ж, надзвычай папулярных экранізацый фільмаў, а гэта азначае, што толькі ў 2018 годзе капітал Роўлінг папоўніўся на пяцьдзясят чатыры мільёны долараў. Джоан Роўлінг сёлета працавала над пастаноўкай “Фантастычных стварэнняў: злачынстваў Грындэвальда”, а таксама пісала (пад псеўданімам Раберта Гэлбрэйт) фантастыку для дарослых, якая не адносіцца да легендарнай “патэрыяны”.

2. Былы студэнт юрыдычнага факультэта, які стаў лірыкам і хіпі, Паўло Каэльо мае на сваіх банкаўскіх рахунках каля паўмільярда долараў.

paulo_coelho.jpg

Ён напісаў некалькі раманаў у 1980-х гадах у сваёй роднай Бразіліі. Адзін з іх, “Алхімік”, заставаўся адносна невядомым на працягу некалькіх гадоў, пакуль “Harper Collins” не перавыдала яго ў 1994 годзе. Раман хутка стаў класікай і адразу ж здабыў міжнародную славу, што прывяло да новых публікацый і прызнання крытыкаў. З таго часу Каэльо супрацоўнічаў у многіх творчых праектах на розных узроўнях і працягвае пісаць на партугальскай мове (яго апошні раман “Хіпі” быў апублікаваны ў красавіку 2018 года). Ён працуе і над тэлевізійнымі адаптацыямі некаторых сваіх твораў. Так што, магчыма, у хуткім часе свет убачыць чарговы шэдэўр аўтара, але ўжо на экране тэлевізараў.

3. Майстар жахаў Стывен Кінг змог зарабіць літаратурай каля 400 мільёнаў долараў. Ён праславіўся на ўвесь свет сваімі творамі, адаптаванымі ў фільмы жахаў: “Кэры”, “Ззянне”, “Яно”, а таксама фэнтэзійнымі гісторыямі з захапляльнымі сюжэтамі: “Цёмная вежа”, “Лавец сноў” і “Беглы чалавек”.

Стывен Кінг.jpg

Глядач мог не раз назіраць на вялікіх экранах і такія легендарныя фільмы, як “Падтрымайце мяне” і “Уцёкі з Шоўшэнка”, знятыя па серыі кароткіх апавяданняў аўтара. Кінг вядомы сваёй дабрачыннасцю і палітычнай актыўнасцю, а таксама тэлевізійнымі працамі ды музычным супрацоўніцтвам, цешачы армію прыхільнікаў новымі шэдэўрамі.

4. Каралева рамантычнага жанру Нора Робертс зарабіла 390 мільёнаў долараў.

Нора Робертс.jpg

Яна пачала сваю літаратурную кар’еру як “маці, якая сядзіць дома і нудзіцца”. Пасля шматлікіх адмоў ад выдавецтваў яна, нарэшце, змагла апублікаваць свой дэбютны твор “Ірландскія чыстакроўныя” ў 1981 годзе. З тых часоў аўтарка атрымала мноства ўзнагарод, а яе шматлікія раманы былі адаптаваныя для тэлевізійных фільмаў. Варта згадаць, што яе чарговы твор “Of Blood and Bone” пабачыў свет у снежні 2018 года.

5. На рахунку Даніэлы Стыл 165 апублікаваных раманаў і 375 мільёнаў долараў. На сённяшні дзень “у арсенале пісьменніцы” пяць шлюбаў і шмат дзяцей, якія натхнялі да пабудовы “выкручастых” сюжэтаў.

daniela_stil.jpg

Былы рэкламны капірайтар, яна выдумляла розныя гісторыі, пісала іх у вольны ад працы час. А затым, у 1972 годзе, ёй удалося апублікаваць свой першы раман. І нягледзячы на тое, што ў свае семдзесят два гады яна так і не атрымала прызнання крытыкаў за свае творы, гэта не паўплывала на яе папулярнасць сярод чытачоў. Пісьменніца працягвае публікаваць некалькі раманаў кожны год і атрымліваць за гэта немалыя ганарары.

6. Джэймс Патэрсан, чалавек, які цяпер у многіх на слыху, былы дырэктар па маркетынгу, апублікаваў свой першы раман у 1976 годзе. З таго часу кніга з’яўляецца “асновай” мастацкай літаратуры ў ЗША і рэкардсмэнам-бестселерам па версіі аўтарытэтнага выдання “New York Times”.

james_patterson.jpg

Па ўсім свеце прададзены дзясяткі мільёнаў кніг Джэймса Патэрсана. За што ён і змог зарабіць 310 мільёнаў долараў. У свае семдзесят два гады пісьменнік здабыў мноства прыхільнікаў і зайздроснікаў, у тым ліку і ў асобе крытыкаў, якія скептычна ставяцца да таго факту, што большая частка яго тэкстаў напісана ў суаўтарстве. Можна згадаць і нядаўняе супрацоўніцтва з экс-прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам. Тым не менш, аўтар увесь час з’яўляецца на тэлебачанні, а яго кнігі працягваюць прадавацца.

7. Былы адвакат па крымінальных справах Джон Грышэм мае ў сваіх “кішэнях” 200 мільёнаў долараў.

Джон Грышэм.jpg

Большая частка яго твораў была заснавана на рэальных падзеях, звязаных з судовымі пасяджэннямі і не толькі. Яго творы перакладзены на 42 мовы свету. А дэбютны англамоўны раман аўтара “Час забіваць” пасля 28 адмоў быў выдадзены ў 1988 годзе ўсяго пяцітысячным накладам. Сёння ж юрыдычныя і палітычныя трылеры Джона Грышэма лідзіруюць у спісах самых прадаваных кніг. А прарыў у кар’еры аўтара адбыўся ў 1989 годзе, калі згаданая кніга “Час забіваць” – гісторыя, заснаваная на сведчаннях ахвяры, якія пісьменнік пачуў у судзе, а затым адаптаваная ў фільме з Мэцью Макконах’ю і Сандрай Балак – набыла шырокі розгалас. З тых часоў яшчэ сем кніг пісьменніка атрымалі “галівудскую трактоўку” (перш за ўсё “Фірма” з Томам Крузам).

8. Стваральнік легендарных “Мурашак” Роберт Лоўрэнс Стайн здолеў зарабіць 200 мільёнаў долараў.

Роберт Лоўрэнс Стайн.jpg

Серыя дзіцячых кніг жахаў была ім створана ў 1990-х гадах і пасля была адаптавана ў тэлесерыял. А дзясяткі іншых серыялаў жахаў, знятых па матывах гісторый сямідзесяціпяцігадовага пісьменніка, прывялі іх стваральніка да культавага статусу і значнага фінансавага даходу. Стайн працягвае пісаць у асноўным для дзяцей і падлеткаў.

9. 200 мільёнаў долараў мае і Джэфры Арчэр. Ён член Палаты лордаў, раней з’яўляўся членам парламента ў сваёй роднай Вялікабрытаніі і на працягу ўсёй кар’еры абвінавачваўся ў “брудным” гандлі і паклёпах. Судовыя працэсы і фінансавыя скандалы зрабілі Арчэра-парламентарыя банкрутам і прымусілі яго змяніць палітыку на літаратарства, каб хоць неяк папоўніць “апусцелыя рахункі і кішэні”.

archer.jpg

У выніку гэтай вымушанай змены кар’еры Арчэр напісаў шэраг раманаў, кароткіх апавяданняў і п’ес, а таксама трылогію з дзённікаў, якія распавядаюць аб часе, праведзеным у турме за ілжэсведчанне. Яго чарговы раман пад назвай “Heads You Win” пабачыў свет у лістападзе 2018 года.

10. Дэн Браўн таксама не застаўся “збоку” і заняў дзясяты радок у спісе найбагатых літаратараў свету, зарабіўшы 160 мільёнаў долараў.

Дэн Браўн.jpg

Хто б мог падумаць, што колішні музыкант, які вырашыў прысвяціць сябе літаратуры, дасягне такіх папулярных вышыняў у такім няпростым рамястве. Яго дэбютам стала кніга “Лічбавая крэпасць”. У 2000 годзе выйшаў першы з яго раманаў пра Роберта Лэнгдана “Анёлы і дэманы”. У 2003 годзе – другі, упадабаны многімі, раман “Код да Вінчы”. Нягледзячы на дрэнныя водгукі, шматлікія недакладнасці ў творы і абвінавачванні ў плагіяце, гэтая кніга стала самым прадаваным бестселерам года. У выніку, пасля ашаламляльнай папулярнасці, была серыя высокабюджэтных галівудскіх кінаадаптацый, якія з’явіліся на вялікіх экранах па ўсім свеце.

Крыніца: Новы час

Навіны

Раман Матульскі аб праекце да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

28 Сту 2020

Госцем перадачы “Новая раніца” на “РТР-Беларусь” стаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У інтэрв’ю ён анансаваў праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжныя прафесары сталі энцыклапедыстамі

27 Сту 2020

26 студзеня ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбыліся заняткі на выставе “Энцыклапедыя: нацыянальны праект” з куратарам выставы і даследчыкам энцыклапедый Ксеніяй Сушай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Мінску выходзяць 2 шведскія кнігі з шыкоўнымі ілюстрацыямі

26 Сту 2020

У выдавецтве Koska падрыхтавалі да выхаду адразу дзве кнігі шведскіх пісьменнікаў Юі і Тумаса Вісландэраў пра прыгоды каровы Мамы Му і яе сябра Крумкача. Кнігі з’явяцца ў продажы 6 лютага: выхад прымеркаваны да Мінскага кніжнага кірмаша.

Навіны бібліятэк

Сустрэча з адвакатам на тэму новай рэдакцыі жыллёвага кодэкса

24 Сту 2020

23 студзеня 2020 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Новая рэдакцыя жыллёвага кодэкса: агляд асноўных змяненняў і дапаўненняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111