ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі – новы партнёр
“Я сэрцам бачу”: трэці этап выставачнага праекта да Года малой радзімы

Жыццё – загадкавы палёт

Жыццё – загадкавы палёт
Іншыя навіны

Кніжная серыя выдавецтва “Мастацкая літаратура” “100 вершаў” папоўнілася новым зборнікам.

“І кожны дзень – гарачы вырай
Здзіўленняў, радасці, клапот.
Так я іду на голас ліры,
Дзе ўсё – фантазія, палёт.
Які зайздросны свет паэта –
З нябачных промняў вобраз ткаць,
І – заміраць на схіле лета,
І ў вольным слове ўваскрасаць!”.
Сёлета паэтэсе Яўгеніі Янішчыц споўнілася б 70 гадоў. Усяго толькі семдзесят!.. А яна пайшла з жыцця, пакінуўшы шчырыя, шчодрыя на краскі вершы, аж у 1988 годзе. Пайшла, лічы, зусім маладой. І паспела за адведзены ёй час прывязаць да ўласных адкрыццяў чытача. Была адзначана калегамі, уладамі, атрымала Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь, прэмію Ленінскага камсамола Беларусі, была і застаецца найвялікшай зоркай беларускай нацыянальнай паэзіі.

Жыццё, дакладней – сыход з жыцця фізічнага, Яўгеніі Янішчыц абрамляюць розныя легенды. І ўсе яны нічога не вартыя, калі гартаеш кнігу вершаў і трапляеш у палон вынайдзеных, заўважаных паэтэсай слоў. Калі яе сардэчныя рытмы кранаюць і твае душу і сэрца.

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві...
Кнігу “Кахання сад і ластаўка вясны” ўклаў паэт і галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп. Ілюстрацыямі да зборніка служаць рэпрадукцыі карцін мастака Мікалая Казакевіча. Рыгор Бярозкін у рэцэнзіі на першую кнігу паэтэсы напісаў: “Першая кніга – кніжка ясная, свежая, росная, быццам тая раніца, з якое яна, Жэня Янішчыц, і выбегла (іменна выбегла) у літаратуру...” Відаць, у лістападзе 2018 года пройдуць самыя розныя святочныя мерапрыемствы ў знак 70-годдзя Яўгеніі Янішчыц. Будзем спадзявацца, што з'явяцца яшчэ і новыя кнігі таленавітай паэтэсы. А ў тым, што яе паэзія застанецца ў лёсе беларускага народа на стагоддзі, сумнявацца не даводзіцца.

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж.

Крыніца: Звязда


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам