ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Апублікавана праграма VII Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры"
Заняткі на выставе “Тайны канцылярыі”

Жыхарам вуліцы Уладзіміра Жылкі

Жыхарам вуліцы Уладзіміра Жылкі
Іншыя навіны

Усе скарбы, усе свае багацці
І песні ўсе – крывіцкай хаце.
У. Жылка. “Тэстамент”

Радуемся! Шчыра радуемся і ганарымся, што менавіта ў нас, на Нясвіжчыне, першай у краіне (так і трэба!), з’явілася вуліца імя паэта Уладзіміра Жылкі. Да гэтай пары (хоць памёр наш вялікі зямляк у 1933 годзе, а рэабілітаваны быў у 1960) не было ніводнай вуліцы, ніводнай установы культуры ці адукацыі ва ўшанаванне яго імя. А велічыня таленту, вышыня паэзіі, грамадзянская рупнасць паэта дзеля Радзімы несумненна заслугоўвалі таго.

Vulica-Uladzimira-Zhylki.jpg.jpg

Вось пра гэта і пісалася ад імя сяброў ТБМ у звароце да дэпутатаў Нясвіжскага райсавета. Амаль не было сумнення, што прапанова назваць адну з вуліц імем паэта будзе падтрымана. Рашэннем чарговай сесіі ад 18 верасня так і атрымалася.

Нарэшце ў год 120-гадовага юбілею песняра “змагання і красы” ў Нясвіжы, у яго заходняй частцы, запачаткавана вуліца Уладзіміра Жылкі: ужо падведзена электрычнасць, пракладваюцца камунікацыі. А неўзабаве возьмуцца за працу будучыя навасёлы.

Кароткі лёс выдаўся паэту – няпоўныя 33 гады, хоць меў ён такое “жывучае” прозвішча, аднакаранёва-сугучнае моцным беларускім словам “жыццё”, “жыхар”, “жыла”, “жылісты”. Хай жа цяпер ён прадоўжыцца ў шчаслівых лёсах жыхароў новай нясвіжскай вуліцы. Гэтыя словы да іх:

– Шаноўныя! Вам пашчасціла жыць на вуліцы вялікага патрыёта Бацькаўшчыны. Каб стаць яе паўнавартаснымі жыхарамі, мала прыдумаць мудрагелісты праект, выкласці модную плітку, усталяваць каваную агароджу з гронкамі вінаграду – цікаўцеся творчасцю Жылкі, паклапаціцеся, каб у вашай новай хаце знайшлося месца зборнічку яго вершаў. Шануйце сваё, роднае так, як гэта рабіў паэт, для якога “хата з нізкай страхой была мілей за ўсе палацы”, а дарога ў свой край, дадому – самай жаданай.

“На хвалі часу, у плыні жыцця” – праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць», прысвечаны 100-годдзю ўтварэння літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

Аўтар публікацыі: Наталля Плакса, старшыня раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Крыніца: Нясвіжскія навіны

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам