ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Сярэбранага веку галасы...
Ідэалогія беларускай дзяржавы: сутнасць, прызначэнне, магчымасці

Жаночы раман з дастаўкай дахаты

Жаночы раман з дастаўкай дахаты
Іншыя навіны

Сёлета з пачатку лютага па Гродзенскім раёне пачаў курсіраваць бібліёбус – так называецца перасоўная бібліятэка, якая абслугоўвае, як правіла, жыхароў аддаленых вёсак.


Перасоўная бібліятэка – гэта набыты за кошт сродкаў абласнога бюджэту мікрааўтобус “Газэль”, які працуе згодна з графікам выездаў па трынаццаці маршрутах. Акрамя пасажырскіх месцаў, мікрааўтобус абсталяваны шафай для кніг. У кожнай шуфлядцы – свая тэматыка: “Класіка”, “Дэтэктывы”, “Жаночыя раманы”, “Фантастыка”, “Літаратура для дзяцей”, “Часопісы”. Па маршруце, які ўключае ў сябе восем населеных пунктаў, накіроўваецца больш за паўтысячы адзінак літаратуры. І гэта толькі невялікая частка фондаў бібліятэчнай сістэмы Гродзенскага раёна, дзе цяпер налічваецца каля 477 тысяч экзэмпляраў. Толькі летась набылі 12 тысяч выданняў на любы густ. Прапанова проста каласальная. Прычым не толькі ў цэнтральнай раённай, але і ў іншых бібліятэках, якіх на тэрыторыі раёна 27. Яны працуюць у адной звязцы, і калі нейкага выдання няма ў адной бібліятэцы, то чытацкі заказ аператыўна выканаюць пры дапамозе іншай.

На першы погляд, маючы такую колькасць бібліятэк, не зусім лагічна траціць бюджэтныя грошы яшчэ і на бібліёбус, прымусу ж быць не павінна. Аднак загадчыца Азёрскай бібліятэкі Валянціна Салаўёва лічыць новую форму абслугоўвання вельмі патрэбнай. Так, у гэтай бібліятэцы шмат пастаянных чытачоў, многія жыхары прыходзяць самі, але нямала і такіх, у каго жаданне ёсць, ды магчымасці, сілы не дазваляюць, альбо цяжка даехаць. Валянціна Іванаўна пра такіх людзей клапацілася, аднак, не маючы ўласнага транспарту, вельмі складана дастаўляць гэтыя пакеты з кнігамі па аддаленых вёсках... А тут – дастаўка літаральна дахаты.

Прыкладна за паўгадзіны паслугамі бібліёбуса скарысталася сем чалавек. Людзі дзякавалі за такую паслугу (“Малайцы, дай вам Бог здароўя!”) і вельмі зацікаўлена ставіліся да выбару літаратуры. Асаблівым попытам карысталіся, акрамя жаночых раманаў, дэтэктывы, менавіта дамскі дэтэктыў, а таксама гістарычны раман. Людзі цікавіліся і літаратурай па трусагадоўлі. Наступным разам бібліятэкары абвязкова выканаюць. А сярод часопісаў – і “Вокруг света”, “За рулём”, “Алеся”, “Гаспадыня”... Не застануцца без увагі і іншыя запыты, трэба толькі звязацца з раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай самому альбо праз мясцовага бібліятэкара ці старасту. Сяляне цікавіліся візітоўкамі бібліятэчных работнікаў. А значыць, працяг будзе?У той дзень паслугамі бібліёбуса скарысталася 25 чалавек, а за пяць рэйсаў – 148, людзям выдалі 1117 кніг і часопісаў. Наладжана сувязь не толькі з асобнымі чытачамі, але і з установамі, напрыклад, дамамі-інтэрнатамі для адзінокіх пажылых людзей. Літаратура выдаецца бясплатна. Хоць не выключаны і платны варыянт, з мізэрнымі, сімвалічнымі цэнамі. Калі будуць заяўкі на кнігі з так званага камерцыйнага фонду, на навінкі, дык гэта будзе каштаваць для вяскоўца ўсяго 250 рублёў за экзэмпляр.

Дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага Лідзія Мальцава звяртае ўвагу, што на тэрыторыі Гродзеншчыны ў значнай ступені захавалася хутарская сістэма. Адлегласць паміж паселішчамі дасягае трыццаці кіламетраў, таму абслугоўванне жыхароў аддаленых вёсак на працягу мінулага года ажыццяўлялася з дапамогай 65 бібліятэчных пунктаў і дзесяці бібліёбусаў. На канец года колькасць перасоўных бібліятэк павялічылася да пятнаццаці. Цяпер паслугамі бібліёбуса могуць карыстацца вяскоўцы Астравецкага, Ашмянскага, Бераставіцкага, Воранаўскага, Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Свіслацкага, Слонімскага і Смаргонскага раёнаў.

Жыхарам аказваюцца не толькі бібліятэчныя паслугі. Супрацоўнікі перасоўнай бібліятэкі віншуюць іх з юбілеямі, святамі і іншымі значнымі падзеямі ў жыцці. Практыкуюцца сумесныя выезды бібліятэкараў і клубных работнікаў. Напрыклад, бібліёбус Навагрудскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы ладзіць цыкл “Віншуем і жадаем”, арганізоўвае сваім чытачам сустрэчы з фельчарам ФАПа вёскі Неўда. Слонімскі бібліёбус прапанаваў жыхарам 36-ці аддаленых і маланаселеных вёсачак выстаўкі (напрыклад, “Залатыя парады рыбалову”), агляды “На хвалі перыядычнага друку”, дыялогі (“Сям’я – ключ да шчасця”), гадзіны беларускай мовы (“Спадчыны роднае слова”), акцыю-віншаванне да Дня пажылых людзей і г. д.

Падрабязней

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам