ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Факсіміле 400-гадовага “Буквара” цяпер і ў музеі-запаведніку “Нясвіж”
На выстаўцы “«Маніхвэст» Рэспублікі” можна ўбачыць унікальныя дакументы

Завершана выданне трохтомнай персанальнай энцыклапедыі “Янка Купала”

Завершана выданне трохтомнай персанальнай энцыклапедыі “Янка Купала”
Іншыя навіны

Толькі што выдадзены трэці том персанальнай энцыклапедыі “Янка Купала”, куды ўвайшлі артыкулы на літары “П – Я”.

Далёка не кожная краіна мае выданні такога кшталту. У Расіі адна з першых персанальных энцыклапедый (дакладней – у СССР, бо рабілася яна з удзелам вучоных розных рэспублік вялікай краіны) была выдадзена на пачатку 1980-х гадоў і прысвечана класіку рускай літаратуры Міхаілу Лермантаву. Ва Украіне ў савецкі час выдалі энцыклапедычны аднатомнік “Тарас Шаўчэнка”. У Беларусі персанальныя энцыклапедыі былі прысвечаны Францыску Скарыну, Максіму Багдановічу. Але самым першым быў энцыклапедычны слоўнік “Янка Купала” (у 1986 годзе, тады яшчэ аднатомны).

І вось – новая энцыклапедычная сустрэча з класікам беларускай літаратуры. Уражальная падзея для ўсёй краіны!

Калі тыраж першага выдання Купалаўскай энцыклапедыі быў 8000 экзэмпляраў, то зараз – 1 000 экзэмпляраў. Розніца істотная. Але, пэўна, праз які ўжо год шмат хто будзе шкадаваць, што не змог набыць гэтае ўнікальнае, багатае на купалазнаўчую інфармацыю выданне. Сярод аўтараў трохтомнай энцыклапедыі “Янка Купала” – Вячаслаў Рагойша, Адам Мальдзіс, Уладзімір Гніламёдаў, Мікола Трус, Жанна Дапкюнас, Галія Фатыхава, іншыя дасведчаныя літаратуразнаўцы, спецыялісты ў галіне выяўленчага мастацтва, музыкі, музейшчыкі, архівісты. У энцыклапедыі – інфармацыя пра творы класіка, гарады і іншыя паселішчы, дзе ён пабываў, пра яго сяброў, знаёмых, перакладчыкаў паэзіі Янкі Купалы на мовы народаў свету.

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж.

Крыніца: Звязда

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам