ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Завяршылася 42-я Міжнародная канферэнцыя ABDOS
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

З творчым багажом

З творчым багажом
Іншыя навіны

На юбілейны Дзень беларускага пісьменства чакаюць каля 100 айчынных літаратараў.


Амаль сто беларускіх пісьменнікаў – па дзесяць чалавек ад кожнай вобласці і трыццаць – ад сталіцы ўключаны ў склад дэлегацыі, якая прыме ўдзел у ХХ Дні беларускага пісьменства у Быхаве.

Як адзначае старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, гэтае свята для літаратараў асаблівае, тым і тлумачыцца такое шырокае прадстаўніцтва і самы актыўны ўдзел у ім з боку творчай пісьменніцкай арганізацыі.

Пад час сёлетняга Дня беларускага пісьменства запланаваны шэраг творчых сустрэч літаратараў з чытачамі, удзел у аўтограф-сесіях, прэзентацыях новых выданняў, навукова-практычнай канферэнцыі.

Адной з першых падзей у дзень урачыстага адкрыцця свята на яго асноўнай пляцоўцы стане цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор.

Беларускія і замежныя пісьменнікі возьмуць удзел у пасяджэнні міжнароднага круглага стала “Сугучча: мова і літаратура ў кантэксце гісторыка-культурнай спадчыны”. Пад час гэтага мерапрыемства адбудзецца яшчэ адна цікавая падзея – прэзентацыя кніжнага праекта “Сугучча сэрцаў”, сааўтарам якога разам з Міністэрствам інфармацыі і выдавецкім домам “Звязда” выступае Саюз пісьменнікаў Беларусі. У свет выходзяць адзінаццаць кніжак, прысвечаных літаратурам краін СНД, у якiх прадстаўлены творы пісьменнікаў краін Садружнасці, напісаныя ў асноўным пасля 1991 года.

Яшчэ адзін важкі пісьменніцкі ўнёсак да юбілейнага Дня беларускага пісьменства – стварэнне гімна гэтаму святу, які ўпершыню прагучыць пад час яго адкрыцця. Тэкст урачыстага твора напісаў аўтар многіх папулярных песень, паэт Алесь Бадак, музыку – вядомы кампазітар Алег Елісеенкаў.

Аўтар публікацыі: Ірына Свірко.

Крыніца: газета “Рэспубліка”

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам