ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Прэзентацыя электроннага фотаальбома А.В. Пысіна “Жыццё маё…”
Аб зацвярджэнні Палажэння аб папячыцельскім савеце арганізацыі культуры

З легендамі – па Беларусі!

З легендамі – па Беларусі!
Іншыя навіны

Кніга Людмілы Дучыц і Ірыны Клімковіч “Сакральная геаграфія Беларусі” стала сапраўдным краязнаўчым даведнікам.


Кніга, якая толькі што прыйшла да чытача, дзякуючы руплівасці, падарожным краязнаўчым і навуковым знаходкам вядомай даследчыцы, гісторыка Людмілы Дучыц і журналісткі часопіса “Маладосць” Ірыны Клімковіч, уяўляе сабою ўнікальны зборнік, дзе ў лаканічнай форме раскрываюцца адметнасці ландшафту Беларусі. На старонках “Сакральнай геаграфіі Беларусі” пададзены багаты фальклорны матэрыял, які дазваляе зазірнуць у мінулыя стагоддзі праз веданне пра ўзгоркі, азёры і рэкі, крыніцы, балоты, камяні, дрэвы, гарадзішчы, селішчы, курганы, старыя могілкі, пячоры, падзямеллі, яры, дарогі. Завяршае кнігу раздзел “Міфалогія і гісторыя ў мікратапанімічных назвах і паданнях”.

Многім з нас даводзілася сустракацца са Святымі Гарамі. А ў кнізе Л. Дучыц і І. Клімковіч пададзены аповеды пра аб’екты з гэтай назвай з розных куткоў Беларусі. А яшчэ ж – Красныя Горкі, Дзявочыя, Бабіны і Дзедавы Горы, Княжыя, Каралеўскія і Царскія Горы... Напрыклад, у вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна на Княжай Гары, так сцвярджае паданне, паляваў князь Радзівіл. А на беразе ракі Пціч у Пухавіцкім раёне на Вялікай Гары жыла некалі княгіня, у якой не было дзяцей. Паміраючы, яна пракляла княжы церам з усім сваім багаццем. На гары каля вёскі Кукурава Бярэзінскага раёна свае каштоўнасці закапала княжна Рагна... “Сакральная геаграфія Беларусі” – выдатны падарожны даведнік для ўсіх, хто свой вольны час аддае вандроўкам па краіне. Гартаючы старонкі па-свойму ўнікальнай кнігі, пераконваешся: хараство нашай Айчыны – гэта не толькі замкі і іншыя архітэктурныя збудаванні, а яшчэ і адметны геаграфічны ландшафт, які валодае надзвычай багатай гістарычнай памяццю.

Да кожнага раздзела кнігі пададзены спіс літаратуры. А завяршаюць “Сакральную геаграфію Беларусі” паказальнік “Народныя назвы археалагічных і сакральных ландшафтных аб’ектаў Беларусі” і дэталёвы геаграфічны паказальнік, што дадае выданню большую грунтоўнасць, узводзіць яго ў ранг вартага дапаможніка ў вывучэнні гісторыі, геаграфіі і нават літаратуры.

Крыніца: газета "Звязда"

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам