ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Энергія новага часу: аб выкарыстанні другасных рэсурсаў у энергазберажэнні
Дзе шукаць беларускія кнігі для дзяцей?

Юбілейны год Максіма Багдановіча працягваецца

Юбілейны год Максіма Багдановіча працягваецца
Іншыя навіны

2021 год – юбілейны для Максіма Багдановіча. 9 снежня мы адзначым 130-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Паглядзіце гэты томік…

Выдавецтвам “Мастацкая літаратура” падрыхтавана кніга твораў Максіма Багдановіча, якая выйшла ў серыі “Народная бібліятэка”. Яе адметнасць у тым, што творы для выдання абіралі самі беларусы, і, як паказала практыка, рабілі гэта вельмі актыўна. У кнізе ёсць і вершы, і апавяданні, і пераклады.

Адзіная ілюстрацыя ў кнізе – партрэт паэта з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, які захоўваўся ў архіве сям’і, а ў канцы 1960-х быў перададзены ў Беларусь.

Маланка ў гасцях ды іншыя цікавосткі

Акрамя выдання твораў Максіма Багдановіча ў новай серыі “Народная бібліятэка”, нядаўна з’явілася грунтоўная мастацка-дакументальная работа, прысвечаная біяграфіі знакамітага творцы.

Калі вы возьмеце ў рукі новую кнігу “ЖЗЛБ”, то перад вамі разгорнецца своеасаблівае мазаічнае палатно з унікальных звестак пра Максіма Багдановіча, прадстаўленых у храналагічным парадку, год за годам, паступова раскрываючы самога паэта і яго атачэнне. Фрагменты ўспамінаў, лістоў, дакументаў, артыкулаў, фотаздымкаў з фондаў музея, іншых устаноў і прыватных калекцый, а таксама мастацкіх твораў – усё гэта дае магчымасць суаднесці факты, параўнаць версіі і паспрабаваць самім зрабіць тыя ці іншыя высновы.

Частка прыведзенай інфармацыі добра вядомая прыхільнікам Багдановіча па кнігах, якія выходзілі ў савецкую пару і ў часы незалежнасці. Але нават самыя дасведчаныя багдановічазнаўцы знойдуць у ёй незнаёмыя для сябе звесткі: на старонках гэтага выдання знайшлі адлюстраванне ўсе адкрыцці на пачатак 2021 года. Вось, напрыклад, як апісвае Багдановіч трапленне маланкі ў будынак рэдакцыі яраслаўскай газеты “Голас”, дзе ён пэўны час працаваў карэспандэнтам і быў відавочцам гэтай з’явы:

В девятом часу вечера ослепительная молния грянула в провода у самой стены здания, где помещается “Голос”. Раздался громовой удар, почва затряслась и сторожа Н.С. Гонцева, стоявшего у дверей, раскрытых на двор, отбросило в сторону. Тут же в помещении конторы “Голоса”, куда проходят провода, показался огонь и раздался взрыв: это сорвало счетчик, который оказался разбитым на куски, сплавленные молнией, пылавшие, сыпавшие искры. От одной из них вспыхнули обрезки бумаги, лежавшие кучей в углу. По счастью пожара не произошло. Кинувшиеся люди с соседнего двора увидели, как из вентилятора, находящегося в машинном отделении типографии, вылетел светящийся голубой огненный клуб – по всей вероятности, “шаровидная молния”. Машинное отделение находится рядом с конторой. Электрический мотор, находящийся там, с необыкновенной силой затрясло. По счастью, наборщицы, перепуганные и растерянные, догадались выключить ток. Из других последствий удара отметим, что электрический звонок во втором этаже здания, где помещается “Голос”, звонил непрерывно даже после грозы и остановить его удалось лишь порвав провода.
Ив. Февралев. Небывалая гроза. Газета “Голос”, 11 (25) августа 1916 г., № 181

Каб чытач мог лепш адчуць тагачасную атмасферу і людзей, якія з’яўляюцца героямі гісторый, у кнізе захавана мова арыгінала, асаблівасці пісьма і аўтарскай граматыкі ды пунктуацыі. Выданне багата ілюстраванае: прыводзяцца і арыгінальныя фотаздымкі, і электронныя копіі, якія захоўваюцца ў фондах і ў архіве Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Шматлікія цытаты з твораў Максіма, лістоў і ўспамінаў пра яго пададзены ў кантэксце расповедаў і ілюструюць тую ці іншую сітуацыю. Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў – усіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай і яе класікамі.

Аўтар публікацыі: Міхал Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Мастацка-дакументальная выстава “Пад знакам Страціма” працуе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча да 30 сакавіка 2022 г.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам