Вечарына памяці “Яна была жывой мудрасцю і чулым сэрцам цэлай эпохі”, прысвечаная 100-годдзю з дня смерці польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, прайшла ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага.
У рамках праграмы ладзіліся наступныя мерапрыемствы:
- Жалобная служба ў капліцы на каталіцкіх могілках.
- Ускладанне кветак на магілу Э. Ажэшкі і да яе помніка.
- Урачыстае адкрыццё вечарыны.
- Экскурсіі па мемарыяльным пакоі, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніцы.
- Пасяджэнне гасцей салона “У пані Элізы” – “Яна была жывой мудрасцю і чулым сэрцам цэлай эпохі”.
- Прагляд фільма “Душа яе з імем жаночым”.
На адкрыцці вечарыны прысутнічалі прадстаўнікі ўлады, прафесарска-выкладчыцкі склад Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, члены грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”, навучэнцы школ і чытачы бібліятэкі.
Вечарына праводзілася сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Саюз палякаў на Беларусі”.
Крыніца: Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага