ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Трэнінг па рабоце з ЭІР ВЧЗ
Прэзентацыя ўнікальнай манаграфіі па кампаналогіі

Ялінка, што вершамі кранае

Ялінка, што вершамі кранае
Іншыя навіны

На філфаку вучыцца шмат маладых паэтаў, але Ялінку Агрэніч я заўсёды чытаю з асаблівым задавальненнем, таму што ў яе вершах пазнаеш сябе.


– Ялінка, з чаго пачалася твая творчасць?
– Напэўна, яшчэ не так хутка, як бы мне хацелася, я змагу назваць тое, што пішу, паэзіяй. І тут не ідзе гаворка пра маю нейкую там звышсціпласць. Проста, перачытаўшы мноства вершаў розных паэтаў, я сабе дастаткова яскрава ўяўляю, ЯК можна пісаць. Першыя рыфмаваныя радкі былі прадстаўлены ўвазе маіх бацькоў, калі мне было гадоў 8. Яны мяне выслухалі і абсалютна не рагаталі ні пад час дэкламавання, ні пасля: варта адзначыць, я больш дбала пра форму верша, а не пра яго змест.

– А каму ці чаму ты прысвячаеш свае творы?
– У мяне дагэтуль захаваўся маленькі самаробны зборнік маіх наіўных рускамоўных “вершаў”. Мілы верш пра маму, “ода” работнікам МНС у лепшых традыцыях савецкіх аўтараў (у конкурсах жа ўдзельнічала) і іншае. Карацей, пісала па замовах (усміхаецца). А ў гадоў 13 я павесіла аловак з нататнікам “на цвік”… Перыяд творчасці “ранняй Агрэніч” паспяхова скончыўся. Другая хваля накаціла, калі ўпершыню патрапіла на абласную алімпіяду па беларускай мове і літаратуры. У змрочным пакойчыку інтэрната Дзяржынскага прафесіянальнага ліцэя нарадзіўся верш “Свечка”. Гэта быў верш на беларускай мове. І тут я ўрэшце канчаткова ўсвядоміла: дык па-беларуску ў мяне атрымліваецца значна лепш пісаць! І пайшлі вершы пра паэта і паэзію, нацыянальнае адраджэнне, мужнасць і годнасць чалавека. Вельмі міла перачытваць гэта ўсё ці выпадкова знаходзіць дзесьці аркушы паперы з вершамі таго часу. Потым характар маіх вершаў змяніўся разам са зменамі, што адбыліся ў маім жыцці, і новымі інтарэсамі.

– Адкуль бярэцца натхненне?
– Уладзімір Караткевіч сцвярджаў, што верш пачынаецца з думкі, са слова, прычым тое слова можа быць вырваным з пачатку, з канца, з сярэдзіны верша. І гэта абсалютная праўда. Памятаю, як заўсёды хацела напісаць верш, дзе будзе слова “хмарачос”. Хоць і калька чыстай вады, але люблю я гэтае слова! А потым, чакаючы на вуліцы Кірава тралейбус, заўважыла, як адзін будаўнік на даху супрацьлеглага дома, які рамантаваўся ў той час, неяк задуменна паглядае навокал, абапіраючыся на агароджу. Ён зняў рукавіцы і проста атрымліваў асалоду ад таго, што бачыць. У аўтобусе я пачала занатоўваць гэты эпізод і з радасцю і са здзіўленнем зразумела, што нарэшце магу ўжыць слова “хмарачос”. Карацей, ніколі не ведаеш, як менавіта народзіцца верш…

– Хто твой любімы пісьменнік? Чаму менавіта?
– Маімі любімымі паэтамі з’яўляюцца два Уладзіміры Сямёнавічы – Высоцкі і Караткевіч. Яны акурат з кагорты тых творцаў, якія даюць магчымасць зразумець, што я – не паэт абсалютна. А з польскай літаратуры вельмі падабаецца Віслава Шымборская. Некаторыя яе вершы патрабуюць неверагодных інтэлектуальных высілкаў, каб іх зразумець.

– Што пажадаеш маладым творцам?
– Пішыце і атрымлівайце задавальненне ад гэтага працэсу. Нават калі вы не бачыце ў сабе вялікага таленту (я з кагорты такіх людзей), пішыце, бо вашы вершы потым стануць найлепшымі дзённікавымі запісамі. Прычым фіксаваць яны будуць не столькі падзеі, колькі вашы думкі ў пэўныя моманты жыцця і ваш светапогляд увогуле. Удачы!

Аўтар публікацыі: Анастасія Жухарава, студэнтка ІІ курса Інстытута журналістыкі БДУ.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам