ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Жамчужыны беларускай прыроды
Сучасная навука: інавацыі, тэхналогіі, прыярытэты

Якуб Колас на мальційскай мове

Якуб Колас на мальційскай мове
Іншыя навіны

Ёсць у Міжземным моры на Мальційскім архіпелагу такая краіна – Мальта. Насельніцтва – крыху болей за паўмільёна чалавек. Літаратура развіваецца на мальційскай мове.

Сувязей літаратурнага характару паміж Беларуссю і Мальтай асаблівых не назіраецца. Праўда, на Мальційскім кніжным кірмашы ў 2019 годзе прысутнічала невялікая дэлегацыя ад беларускіх кнігавыдаўцоў. З яе прадстаўнікамі тады і пазнаёмілася мальційская паэтэса Яна Псайла. Менавіта яна падрыхтавала на мальційскую мову пераклад урыўка з прадмовы Францыска Скарыны да кнігі "Юдзіф". Нагадаем, што кніга "Францыск Скарына на мовах народаў свету" выходзіла ўжо чатыры разы. Спадзяёмся, што ў пятым выданнні абавязкова будзе і мальційскі пераклад. 

А ў самой Мальце Яна Псайла надрукавала свае пераклады на мальційскую мову вершаў народнага паэта Беларусі Якуба Коласа "Не бядуй!" і "Родныя вобразы". Першы твор надрукаваны ў 2022 годзе ў часопісе-штогодніку Мальційскага ўніверсітэта "Лехен іль-Мальці" (нумар выдання – 41). А "Родныя вобразы" – у штодзённай газеце Мальты "іт-Торча" 4 снежня 2022 года. У Беларусі верш Я. Коласа на мальційскай мове ўбачыць свет у анталогіі аднаго верша Якуба Коласа "Родныя вобразы на мовах народаў свету"

Яна Псайла шмат перакладае з паэзіі славянскіх народаў. Сярод яе здабыткаў – і пераўвасабленне на мальційскую мову твораў Адама Міцкевіча і Тараса Шаўчэнкі

Аўтар публікацыі: Раман Сэрвач.
Крыніца: Звязда

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам