ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Творчыя заняткі “Едзем, лятаем, плывём”
7 лайфхакаў для пісьменнікаў

Як адбыцца ў прафесіі?

Як адбыцца ў прафесіі?
Іншыя навіны

Яна была адным з першых выкладчыкаў, хто прачытаў адкрытую лекцыю па новых формах абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк (з запрашэннем усіх ахвотных). У яе навуковых і метадычных выданнях адлюстраваная дзейнасць кніжніц нашай краіны, гучаць пытанні ўдасканалення. Яна памятае тыя часы, калі бібліятэчны факультэт меў свой неафіцыйны гімн. Лілія Адамаўна Дзямешка – вядомы вучоны ў галіне бібліятэказнаўства, педагог, які знаходзіцца ў пастаянным навуковым пошуку, займаецца актыўнай творчай дзейнасцю.

Выбар прафесіі вызначыў лёс. Лілія Адамаўна шчаслівая: на працягу ўсяго жыцця заўсёды побач з ёю крочыць натхненне, творчы падыход да справы, добразычлівасць да калег, імкненне зрабіць як мага больш і лепш.

Сваёй малой радзімай лічыць Уздзеншчыну, дзе яна вучылася, закончыла сярэднюю школу, пайшла ў самастойнае жыццё. Займаючыся ў Мінскім педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага, Лілія Адамаўна, як творчая натура, пісала вершы і гумарэскі, якія прысвячала сябрам. Удзельнічала ў факультэцкай самадзейнасці. Пры арганізацыі вечароўконкурсаў мастацкай самадзейнасці ў педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага бібліятэчны факультэт заўсёды займаў прызавыя месцы. За выдатную вучобу Лілія Дзямешка атрымлівала персанальную стыпендыю імя Я. Коласа.

Пасля заканчэння інстытута пачалася працоўная дзейнасць, цікавая, рознабаковая, творчая. Лілія Адамаўна працавала інспектарам па бібліятэчнай рабоце ў Мінскім абласным упраўленні культуры, затым галоўным бібліятэкарам навукова-метадычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Творчая натура Л. А. Дзямешкі раскрываецца менавіта ў гэты перыяд. Лілія Адамаўна паглыбляе свае веды, займаецца навуковай дзейнасцю. Гэтаму садзейнічала аспірантура пры Мінскім педагагічным інстытуце імя А.М. Горкага.

Пасля паспяховай абароны кандыдацкай дысертацыі ў 1976 г. Л. А. Дзямешка працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на факультэце інфармацыйна-дакументных камунікацый. Творчы падыход у яе праяўляецца ва ўсім. Разам з калегамі Н. У. Клімянковай і С. А. Паўлавай Л. А. Дзямешка падрыхтавала вучэбны дапаможнік «Бібліятэчнае абслуговаўванне». Яна працавала над выкладанымі дысцыплінамі, вяла пастаянную работу над іх абнаўленнем і дапаўненнем, у выніку чаго з’явіўся яшчэ шэраг вучэбных дапаможнікаў па розных раздзелах бібліятэказнаўчых дысцыплін, у тым ліку: «Бібліятэка і вольны час», «Бібліятэчная рэклама», «Менеджмент школьнай бібліятэкі», а таксама шэраг артыкулаў, якія дапаўняюць і раскрываюць вучэбныя дапаможнікі і лекцыі.

Шырокім попытам у студэнтаў карыстаюцца тэрміналагічныя слоўнікі ў галіне біблятэчнай справы, бібліятэказнаўства і кнігазнаўства. Упершыню ў Беларусі ў 1992 г. падрыхтаваны і выдадзены прафесарамі В. Е. Лявончыкавым і Л. А. Дзямешкай «Русска-беларускі слоўнік бібліятэчных тэрмінаў», які шырока выкарыстоўваецца не толькі студэнтамі і выкладчыкамі факультэта, але і спецыялістамі-практыкамі.

Істотным унёскам у бібліятэчную справу Рэспублікі Беларусь з’яўляецца «Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў» які падрыхтаваны В. Е. Лявончыкавым, Л. А. Дзямешкай і Р. І. Саматыя. Многа карыснага ў ім знойдуць усе, хто цікавіцца сучаснымі праблемамі бібліятэказнаўства, кнігазнаўства, навукова-тэхнічнай інфармацыі, кніжнага гандлю.

Але рознабаковыя інтарэсы Л. А. Дзямешкі не абмяжоўваюцца толькі пералічанымі галінамі ведаў. Лілія Адамаўна па-ранейшаму займаецца не толькі навуковай дзейнасцю. Шэраг публікацый з’яўляюцца ў друку. А колькі вершаў Л. А. Дзямешка прысвяціла сваім калегам і сябрам. Ёсць вершы, прысвечаныя малой радзіме.

Ніна ЛЯЙКО, прафесар кафедры інфармацыйных рэсурсаў і камунікацыі БДУКіМ.

Крыніца: Звязда


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам