ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
На хвалі цікавасці да XXVI Мінскага міжнароднага кінафестываля “Лістапад"
Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі бібліятэкі Каралеўства Нідэрланды

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”
Іншыя навіны

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі 21 лістапада 2019 года пройдзе XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ–2019)”.

На канферэнцыі будуць разгледжаны стратэгія развіцця сістэмы НТІ ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2025 г.; асноўныя напрамкі і тэхналогіі лічбавай трансфармацыі ў адукацыі, эканоміцы і дзяржаўным кіраванні; стан і напрамкі фарміравання інфармацыйнага грамадства (ІТ-дзяржавы), развіцця інфарматызацыі (лічбавы трансфармацыі).

У дакладах будуць абмяркоўвацца пытанні навукова-метадычнага, інфармацыйнага, тэхналагічнага і прававога забеспячэння лічбавай трансфармацыі; праектавання і ўкаранення аўтаматызаваных сістэм НТІ; карпаратыўных аўтаматызаваных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм і тэхналогій, публікацыйнай актыўнасці; псіхалагічныя аспекты ў сістэмах НТІ; сацыяльныя аспекты лічбавізацыі эканомікі і грамадства.

У працы канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі 52 арганізацый з Беларусі, Расіі, Украіны і Азербайджана, вучоныя і спецыялісты (у іх ліку 3 акадэмікі, 2 члены-карэспандэнты, 13 дактароў навук і 53 кандыдатаў навук). Увазе прысутных прапануецца больш за 90 дакладаў. У рамках мерапрыемства будзе арганізавана выстава навуковых распрацовак.

Падрабязнасці на сайце канферэнцыі.

Пачатак у 9.00.
Навіны

Падведзены вынікі працы сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі за 2019 г.

6 Сне 2019

5 снежня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося пасяджэнне Тэхналагічнага камітэта сістэмы карпаратыўнай каталагізацы бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя аб сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтве

6 Сне 2019

5 снежня адбылася чарговая сустрэча ў межах цыкла “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”. З сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтвам слухачоў пазнаёміла кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Ірына Леанідаўна Гарбушына.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2019

Да Рэгіянальнага зводнага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці далучыліся дзяржаўная ўстанова культуры “Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і дзяржаўная ўстанова культуры “Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса “Не для чужых вачэй”

6 Сне 2019

Выйшаў працяг прыгодніцкага комікса, выпушчанага ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 “Я бачу!”. З 4 снежня другую частку гісторыі пра школьнікаў, іншапланецян і незвычайныя акуляры можна атрымаць у падарунак у кнігарнях Мінска і Віцебска.

Навіны бібліятэк

111