ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
На паэтычных арэлях
У бібліятэку не толькі за кнігамі

Выйшла дзіцячая кніжка беларускай пісьменніцы пра ката, які падарожнічае па Мінску

Выйшла дзіцячая кніжка беларускай пісьменніцы пра ката, які падарожнічае па Мінску
Іншыя навіны

У выдавецтве “Янушкевіч” пабачыла свет кніга Ганны Янкуты “Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў” з ілюстрацыямі Ліліі Давыдоўскай.

Гэта першая аўтарская кніга ўжо вядомай шырокай беларускай супольнасці перакладчыцы з англійскай і польскай моў. Яе асаблівасць у тым, што дзеянне кнігі адбываецца ў сапраўдных мінскіх мясцінах: завулак Калініна, бульвар Талбухіна, парк Чалюскінцаў… Чытачы могуць здзейсніць падарожжа па рэальным горадзе. Дарэчы, і ў ката Шпрота ёсць рэальны прататып.

Па сюжэце кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката і хлопчыка Алеся ў мінскім Парку Чалюскінцаў, завязваецца іх сяброўства з суседзямі – прывідамі, вераб’ямі і мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.

Ілюстрацыі ў кнізе жывуць асобным жыццём: калі іх уважліва разгледзець, то можна ўбачыць, што персанажаў трошкі больш, чым у тэксце, і ў гэтых загадкавых персанажаў таксама ёсць свая цікавая гісторыя. Усяго ў кнізе амаль 50 малюнкаў. Калі вы не з Мінска ці ніколі не бывалі тут, для лепшай арыентацыі мастачка намалявала карту.

Кот Шпрот-2

Ганна Янкута – перакладчыца кніг для дзяцей і дарослых. Дзякуючы ёй па-беларуску з’явіліся на свет гісторыі пра Шэрлака Холмса, зімовая казка з прывідамі “Калядны харал” Дыкенса, кніга жахаў “Замак Отранта” Уолпала і шмат чаго яшчэ. Хобі аўтаркі – назіранне за птушкамі і гарадскім жыццём. З катом Шпротам знаёмая асабіста.

Лілія Давыдоўская – ілюстратарка і дызайнерка, выпускніца Акадэміі мастацтваў. Жыве і працуе ў Каіры (Егіпет). Замалёўкі з розных гарадоў і краін можна паглядзець у яе акаўнце Instagram, а замалёўкі з завулка Калініна і Парку Чалюскінцаў – у кнізе пра ката Шпрота.

“Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў” – толькі першая кніга з серыі пра незвычайнага ката і яго сяброў. Чытачоў чакае працяг – каб сабраць усю калекцыю, варта пачынаць ужо цяпер!

Крыніца: Наша Ніва

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам