ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Размовы ў зялёных”
Грані таленту

Выйшаў зборнiк, прысвечаны Трасцянцу

Выйшаў зборнiк, прысвечаны Трасцянцу
Іншыя навіны

Магчыма, некаторыя таямнiцы падзей Вялікай Айчыннай вайны раскрые зборнiк “Тростенец: трагедия народов Европы, память в Беларуси”,


Выданне пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi” пры падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь. Амаль паўтысячы старонак, 255 дакументаў, мноства фотаздымкаў. Здаецца, кожная старонка новага зборнiка прасякнута неверагодным болем. Болем тых, хто не выжыў у страшным лагеры смерцi, тых, хто цудам здолеў уратавацца, але праз усё жыццё пранёс жахлiвыя ўспамiны, тых, хто ў вiхуры ваеннага лiхалецця страцiў блiзкiх.

– Гэтая кнiга мае вялiкi сэнс. Яе змест неверагодна ўражвае, не трэба нiякiх пустых размоў, пераконвання. Дакументы гавораць самi за сябе, усялякiя тлумачэннi i перакананнi тут лiшнiя, – расказвае галоўны рэдактар выдавецтва “БелЭн iмя П. Броўкi” Ларыса Языковіч. – Кнiга будзе надзвычай карысная даследчыкам гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама студэнтам, выкладчыкам ды i ўсiм беларусам. Само па сабе выданне робiць вельмi моцнае ўражанне. Назва зборнiка не выпадковая, ён мае вялiкае значэнне для нас, беларусаў, а таксама жыхароў iншых еўрапейскiх краiн, чыіх родзічаў прывозiлi ў Трасцянец, каб знiшчыць...

I сапраўды, кнiга “Тростенец: трагедия народов Европы, память в Беларуси” цiкавая не толькi беларусам, у гэтым страшным лагеры смерцi знайшлi апошнi прытулак многiя жыхары Германii, Аўстрыi, Чэхаславакii, Польшчы. Сваякi ахвяр вельмi часта наведваюцца ў гэтыя мясцiны, праяўляюць цiкавасць да стварэння мемарыяла i нават дапамагаюць фiнансава. Яны зацiкаўлены ў тым, каб гэтая тэма ўздымалася ў навуковых даследаваннях, каб вывучэнне гiсторыi лагера смерцi ў Трасцянцы было як мага больш шырокiм. Але, на жаль, у беларускай гiстарычнай навуцы пакуль не iснуе нiводнага шырокага даследавання, прысвечанага Трасцянцу. Магчыма, з’яўленне вялiкiх манаграфiй на гэтую тэму яшчэ наперадзе.

Галоўны архiвiст Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь i адзiн са складальнiкаў зборнiка дакументаў Вячаслаў Селяменеў гаворыць:

– Спадзяюся, што наш зборнiк дакументаў падштурхне даследчыкаў да глыбокага вывучэння тэмы Трасцянца. Яшчэ шмат застаецца пытанняў без адказу: дакладна невядомая колькасць загiнуўшых у гэтым лагеры смерцi. Увесь час называюцца розныя лiчбы, а для дакладнага вызначэння колькасцi патрэбна яшчэ шмат працаваць. Справа ў тым, што ў 1943 годзе немцы, калi зразумелi, што давядзецца пакiдаць акупаваныя тэрыторыi, пачалi хаваць сляды сваiх злачынстваў. Праводзiлi раскопкi месцаў пахавання ахвяр i спальвалi трупы. Таму калi нашы даследчыкi пачалi вывучаць месца трагедыi, то амаль нiчога акрамя попелу не знайшлi... Варта працягваць пошукi, бо нямецкiя салдаты перыядычна адпраўлялi ў Берлiн звесткi аб колькасцi знiшчаных трупаў. Магчыма, гэтыя дакументы яшчэ знойдуцца i дапамогуць раскрыць многiя таямнiцы Трасцянца.
Да тэмы Трасцянца Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь звяртаецца не ўпершыню. У 2003 годзе яго супрацоўнiкi падрыхтавалi i выдалi зборнiк дакументаў “Лагер смерцi Трасцянец”, куды ўвайшло больш як сто дакументаў. Але новая кнiга вельмi iстотна адрознiваецца ад папярэдняй.

– Тут мы звяртаем увагу не толькi на трагiчныя падзеi ў Трасцянцы, але гаворым i пра ход мемарыялiзацыi гэтага месца знiшчэння людзей, – тлумачыць Вячаслаў Дзмiтрыевiч. – Упершыню праз прызму дакументаў распавядаем пра тое, як ствараўся мемарыял у Трасцянцы. Акурат летась адбылося ўрачыстае адкрыццё першай часткi мемарыяла, але ж пытанне аб мемарыялiзацыi Трасцянца паўстала адразу пасля вызвалення Беларусi ад акупантаў. Таксама значна пашырылася кола крынiц, якiя мы ўводзiм у навуковы абарот. Гэта не толькi дакументы з нашага архiва. Дзякуючы супрацоўнiцтву з Мiнскiм мiжнародным адукацыйным цэнтрам iмя Ё. Рау мы атрымалi дакументы з архiваў Латвii, Германii, Расii. Упершыню апублiкаваны некаторыя дакументы з архiва Камiтэта дзяржбяспекi. Таксама тут можна пабачыць дакументы з крымiнальных спраў на нямецкiх ваеннапалонных, якiх судзiлi пасля вайны за ваенныя злачынствы. Гэта, у прыватнасцi, сведчаннi вадзiцеляў, якiя працавалi на душагубках. Кнiга таксама расказвае пра тое, як працавала камiсiя па выкрыццi злачынстваў гiтлераўцаў.

Трасцянец – сапраўдны лагер смерцi. Ён уключаў у сябе працоўны лагер з майстэрнямi, дзе працавалi вязнi, а таксама ўрочышчы Шашкаўка i Благаўшчына – месцы масавага знiшчэння людзей, якiх часам прывозiлi з iншых лагераў смерцi. Таму, безумоўна, чытаць новы зборнiк, нават проста гартаць яго i разглядаць фотаздымкi – справа не з простых.

Мiхаiл Нікіцін, загадчык рэдакцыi гiстарычных навук выдавецтва “БелЭн iмя П. Броўкi” гэта пацвярджае:

– Чытаць зборнiк вельмi цяжка… Пасля знаёмства з кнiгай не застаецца нiякiх iлюзiй пра тое, што нацызм мог даць нешта, акрамя зла i смерцi. Напрошваецца вельмi важная выснова: у даследчыкаў, сучасных i будучых, яшчэ шмат працы па больш дакладным вывучэннi лагера смерцi Трасцянец.

Аўтар публікацыі: Марына Весялуха.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам