ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Беларусь з Палесся пачынаецца
Якуб Колас і дзед Талаш: сустрэча героя з аўтарам

Выйшаў зборнік годных беларускіх песень для выканання ў харавых калектывах

Выйшаў зборнік годных беларускіх песень для выканання ў харавых калектывах
Іншыя навіны

У продажы з’явіўся зборнік “Годныя песні”. У ім – найлепшыя нацыянальныя творы і ноты да іх: “Пагоня”, “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “Спадчына”, “А хто там ідзе?” і іншыя выбітныя кампазіцыі. Апрацоўкі і рэдакцыі твораў, якія ўвайшлі ў зборнік, прызначаны для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў змешанага складу.

У зборнік увайшлі творы беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Творы, што абуджаюць патрыятычныя пачуцці і надаюць моцы.

Варта вучыць дзяцей і дарослых беларускім песням, узгадоўваць культуры масавага спеву, адраджаць шматвекавую традыцыю беларускай харавой культуры.

Спеўнік “Годныя песні” мусіць стаць добрым падмуркам для стварэння сапраўднага “Свята песні” ў Беларусі.

Ініцыяваў выданне вядомы музыка Сяржук Доўгушаў, над зборнікам працавалі хормайстар Галіна Казіміроўская і кампазітар Кастусь Яськоў.

Крыніца: Наша ніва

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам