ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”
Пасяджэнне Каардынацыйнага савета сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі і вядзення ЗЭК ББ

Выстаўка да юбілею Еўфрасінні Полацкай

Выстаўка да юбілею Еўфрасінні Полацкай
Іншыя навіны

З 23 студзеня па 23 лютага ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь арганізавана кніжная выстаўка “910 гадоў з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай – полацкай князёўны, асветніцы, беларускай святой”.


Еўфрасіння Полацкая – прадстаўніца хрысціянскага культурна-асветніцкага руху ў Полацкім княстве XII ст. Першая жанчына гэтага перыяду, далучаная да ліку святых. Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкага князя Святаслава-Георгія, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча. Выбрала шлях служэння Богу і народу. У манастыры перапісвала і распаўсюджвала кнігі Бібліі, адкрыла школы для дзяцей, пабудавала дзве царквы – Спаса і Святой Багародзіцы – у Полацку. Па яе загадзе майстрам Лазарам Богшам быў зроблены крыж – выдатны помнік прыкладнога мастацтва старажытнасці, названы пазней крыжам Еўфрасінні Полацкай.

На выстаўцы, размешчанай каля залы абанемента, можна азнаёміцца з такімі выданнямі, прысвечанымі жыццю і дзейнасці беларускай асветніцы, як “Преподобная Евфросиния Полоцкая”, “Слава тебе, святой свет преподобной Евфросинии Полоцкой” Л. Біруковай, “Святая Еўфрасіння-Прадслава, патронка Беларусі: нарыс жыцця і дзейнасці” Л. Гарошкі, “Святая Еўфрасіння, альбо Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля” А. Марціновіча і многімі іншымі.

Усе выданні можна заказаць праз электронны каталог у Інтэрнэце на сайце Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь (www.preslib.org.by) або непасрэдна ў самой бібліятэцы.

Выстаўка бясплатная, працуе штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 10.00 да 18.00 без перапынку на абед. Для наведвання выстаўкі неабходны чытацкі білет Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь або пашпарт.

Адрас Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь:
г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (Дом урада, правае крыло).

Тэлефон: 222-42-90.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам