ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Паэма "Сымон-музыка" прагучыць на шасці мовах у эфіры міжнароднага радыё
Беларуска-літоўскія мерапрыемствы да юбілею Скарыны

Высоцкі па-беларуску

Высоцкі па-беларуску
Іншыя навіны

Магілёўскі аматар творчасці Уладзіміра Сямёнавіча выдаў за свае грошы зборнік яго вершаў на роднай мове.


“Пра жыццё, пра волю, пра сябе” – так называецца кніга з беларускім варыянтам вершаў Уладзіміра Высоцкага, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”. Прыгожае ілюстраванае выданне на 230 старонках, дзе побач з рускамоўнымі арыгіналамі суседнічаюць пераклады. Іх аўтар – магілёўскі выкладчык матэматыкі і фізікі, журналіст і пісьменнік Міхась Булавацкі. Пра свой шлях да Высоцкага ён напісаў у прадмове. Цікава, што рускі паэт дапамог яму ў свой час удасканаліць беларускую мову.

– У канцы 80-х мінулага стагоддзя ў ВНУ, дзе я выкладаў, дазволілі весці заняткі па-беларуску, – узгадвае перакладчык. – І хаця я, як той казаў, нарадзіўся з мовай, узніклі невялікія складанасці, бо доўгі час ёй не карыстаўся. Аднымі лекцыямі не стаў абмяжоўвацца, узяўся за мастацкія творы. Аднойчы некалькі радкоў з верша Высоцкага “Паляванне на ваўкоў” добра ляглі на беларускую мову. З гэтага ўсё і пачалося. Зараз пераклаў ужо 45 вершаў, але той першы лічу самым удалым.

Адметна, што дагэтуль Высоцкі ў беларускім выкананні амаль не існаваў, акрамя некалькіх вершаў, якія пераклаў Рыгор Барадулін. Міхась Булавацкі папрасіў, каб народны паэт Беларусі крытычна праглядзеў яго працу. “Гэта добра, – сказаў той, азнаёміўшыся з перакладамі, – але яшчэ трэба рэдагаваць”. На жаль, сустрэча, якую прызначыў “дзядзька Рыгор” магілёўскаму перакладчыку, не адбылася. За два дні да яе пісьменнік пайшоў з жыцця. Булавацкаму вярнулі яго рукапісы з “птушачкамі”. Гэта прымусіла яшчэ раз перагледзець спрэчныя радкі. Улічаны таксама крытычныя выказванні Генадзя Бураўкіна, Лявона Баршчэўскага. Перакладчык і зараз гатовы выслухаць карысныя парады і меркаванні. У прадмове ён пакінуў свой электронны адрас, па якім з ім можна звязацца.

Міхась Булавацкі не прэтэндуе на нейкую выключнасць. Шчыра прызнаецца, што ў Высоцкага ёсць творы, якія наогул яму не даліся. Як, напрыклад, “Дарожная гісторыя”. “Не атрымліваецца перадаць словы дакладна, – кажа ён. – А калі нешта мяняць, адыходзіш далёка ад аўтара. Мне ж важна найперш захаваць дух аўтара, яго экспрэсію, дынамізм, глыбіню пачуццяў”.

Выданне тыражом 1 000 асобнікаў убачыла свет за кошт асабістых сродкаў перакладчыка і спонсарскіх ахвяраванняў. “Імя Высоцкага магічнае, – усміхаецца аўтар. – Калі я называў яго, людзі адразу ж рэагавалі і пагаджаліся дапамагчы”.

Аўтар публікацыі: Нэлі Зігуля.

Крыніца: газета “Звязда”

Чытайте таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам